сукупнасць працэсуальных гарантаваных законам дзеянняў, накіраваных на ахову правоў і інтарэсаў грамадзян. У Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца судом праз дакладна рэгламентаваны парадак разгляду спраў, бакам даюцца аднолькавыя магчымасці ў працэсе. Грамадзяне маюць права абскарджваць у судзе неправамерныя дзеянні органаў дзярж. кіравання і службовых асоб, у касацыйным парадкусуд. пастановы, абараняць сваю маёмасць і асобу і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗВЫЧА́ЙНЫ БЮДЖЭ́Т,
зацверджаны ў заканадаўчым парадку каштарыс (роспіс) утварэння (даходаў) і выкарыстання (расходаў) грашовых сродкаў дзяржавы, што зацвярджаецца дадаткова да нармальнага бюджэту дзяржаўнага на пэўны час у выніку асаблівых акалічнасцей. Ва ўмовах глабальных крызісаў можа мець пастаянны характар. У некаторых краінах прымаецца ў выглядзе дадатковага бюджэту, а таксама спец. паступленняў (надзвычайных падаткаў) і расходаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ ХЭ,
кітайскі жывапісец і тэарэтык 5 ст. Аўтар трактата «Катэгорыі класічнага жывапісу», у якім акрэсліў 6 правіл пабудовы жывапіснага твора: рытм душы — рух жыцця; валоданне малюнкам, валоданне пэндзлем; адпаведнасць з аб’ектам, дасягненне знешняга падабенства; увядзенне фарбаў у адпаведнасці з натурай; увядзенне парадку, размеркаванне мас; выкарыстанне традыцый, прапрацоўка ўзораў. Працаваў у жанры «людзі». Творы не захаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
квадра́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае форму квадрата. Квадраты стол. Квадратны лісток паперы. □ Дол .. быў укладзены квадратнымі жалезнымі плітамі, і навокал было больш парадку, чым звычайна.Карпаў.
2. Які мае адносіны да квадрата (у 2 знач.). Квадратны корань.
•••
Квадратныя дужкігл. дужка.
Квадратныя мерыгл. мера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нумара́цыя
(лац. numeratio)
1) мат. сукупнасць прыёмаў абазначэння (запісу) і назвы лікаў; злічэнне;
2) лічбавае абазначэнне прадметаў, размешчаных у паслядоўным парадку (напр. н. кватэр, н. старонак).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МА́ЛЕРА ПРАБЛЕ́МА матэматычная гіпотэза ў тэорыі лікаў аб сапраўдным парадку меры трансцэндэнтнасці амаль усіх лікаў. Прапанавана ў 1932 ням. матэматыкам К.Малерам у сувязі з класіфікацыяй сапраўдных і камплексных лікаў; вырашана У.Г.Спрынджуком, які распрацаваў для яе прынцыпова новы метад — метад істотных і неістотных абласцей. Рашэнне М.п. спрыяла развіццю метрычнай тэорыі дыяфантавых набліжэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАЖЭ́ННЕ,
нарматыўны акт, які мае зводны, кадыфікацыйны характар і вызначае структуру, функцыі, кампетэнцыю сістэмы органаў дзяржавы або аднаго дзярж. органа. Вызначае парадак дзеянняў дзярж. органаў і арг-цый у пэўных выпадках (напр., Інструкцыя аб парадку вядзення прац. кніжак на прадпрыемствах, ва ўстановах і арг-цыях) або рэгулюе сукупнасць арганізац., маёмасных, прац. адносін па канкрэтным пытанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ша́хматны Schach-;
ша́хматная гульня́ Scháchspiel n -(e)s, -e;
ша́хматны турні́р Scháchwettkampf m -(e)s, -kämpfe;
ша́хматная до́шка Scháchbrett n -(e)s, -er;
ша́хматны ход Scháchzug m -(e)s, -züge;
у ша́хматным пара́дку scháchbrettfönnig
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
а́збука, -і, ДМ -буцы, ж.
1. Сукупнасць літар якой-н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; алфавіт.
Беларуская а.
2. Вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце; буквар.
3.перан. Асноўныя, прасцейшыя палажэнні якой-н. навукі, справы; аснова чаго-н.
А. навукі.
○
Азбука Морзэ — сістэма ўмоўных знакаў для перадачы літар праз тэлеграф.
Нотная азбука — сістэма нотных знакаў для перадачы музычных гукаў.
|| прым.а́збучны, -ая, -ае.
А. парадак.
◊
Азбучная ісціна — пра агульнавядомую, простую думку, ісціну.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРЛЕАНІ́СТЫ,
манархічная групоўка ў Францыі ў 19 ст. Узвяла на трон у 1830 Луі Філіпа Арлеанскага. У перыяд яго праўлення [1830—48] панавалі ў Францыі, у перыяд Другой рэспублікі [1848—52] уваходзілі ў «партыю парадку», палітыка якой садзейнічала ўстанаўленню Другой імперыі. Пасля ўдзелу ў падрыхтоўцы няўдалага манарх. перавароту ў 1870-я г., а затым убуланжызме (канец 1880-х г.) сышлі з паліт. арэны.