бланк, ‑а, м.
Ліст паперы з друкаваным загалоўкам установы, прадпрыемства або з часткова надрукаваным тэкстам, астатняя частка якога запаўняецца пры неабходнасці. Бланк міністэрства. Тэлеграфны бланк. // Кніжачка з часткова надрукаваным тэкстам, якая прызначаецца для афіцыйнага дакумента. Яшчэ ўвосень 1941 года Мікалай і Марат на пажарышчы ў раёне Камароўкі выпадкова знайшлі пад кучай попелу цэлы стус уцалелых нейкім цудам ад агню бланкаў савецкіх пашпартоў. Пятніцкі.
[Фр. blanc — белы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́чань, ‑чня, м.
1. Навучэнец пачатковай або сярэдняй навучальнай установы. Вучань восьмага класа. Вучань рамеснага вучылішча.
2. Той, хто вывучае што‑н. пад кіраўніцтвам каго‑н., знаходзіцца на прафесійнай вывучцы. Вучань токара. // перан. Той, хто не дасягнуў яшчэ майстэрства ў якой‑н. справе.
3. Паслядоўнік, прыхільнік якога‑н. вучэння, поглядаў, дзейнасці. Пляханаў з гонарам называў сябе вучнем Маркса і Энгельса. «Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інвента́р, ‑у, м.
1. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі. Спартыўны інвентар. Школьны інвентар. // Прылады сельскагаспадарчай вытворчасці. Сельгасарцелі дзейна рыхтуюцца да праверкі — ачышчаюць насенне, рамантуюць інвентар, машыны, вывозяць на палі ўгнаенне. Арочка. — Інвентар гатовы: плугі, бароны ўжо адрамантавалі. Васілевіч.
2. Вопіс маёмасці, рэестр. Скласці інвентар.
•••
Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла.
Мёртвы інвентар — прылады працы, перавозачныя сродкі і іншая маёмасць.
[Лац. inventarium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
факультэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.
Аддзяленне вышэйшай павучальнай установы, дзе вывучаецца пэўны цыкл сумежных навуковых дысцыплін. Лёня паступіў на біялагічны факультэт універсітэта і пачаў спецыялізавацца ў сваёй любімай навуцы пра птушак — арніталогіі. В. Вольскі.
•••
Рабочы факультэт — у СССР з 1919 да канца 30‑х гадоў агульнаадукацыйная ўстанова для паскоранай падрыхтоўкі рабочай і сельскай моладзі да навучання ў вышэйшай школе; рабфак.
[Ням. Fakultät ад лац. facultas — магчымасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЛЕКТЫ́ЎНАЯ ЎЛА́СНАСЦЬ,
форма ўласнасці, пры якой маёмасць належыць калектывам грамадзян. Паводле Закону «Аб уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь» ад 11.12.1990 К.ў. маюць арэндныя і калект. прадпрыемствы, кааператывы, акц. і гасп. т-вы, асацыяцыі, грамадскія, рэліг. і інш. арг-цыі і аб’яднанні.
Ва ўласнасці арэнднага прадпрыемства знаходзяцца прадукцыя і даходы, атрыманыя ў выніку выкарыстання арандаванай маёмасці, а таксама інш. маёмасць, набытая на законных падставах. Уласнасць калект. прадпрыемстваў узнікае, калі прац. калектыў поўнасцю набудзе маёмасць адпаведнага прадпрыемства. Уласнасцю акц т-ва з’яўляюцца маёмасць і грашовыя ўзносы яго ўдзельнікаў, вырабленая ім прадукцыя, атрыманыя даходы і інш. Удзельнікамі гасп. т-ва могуць быць прадпрыемствы, установы, арг-цыі, дзярж. органы і грамадзяне, іх уласнасць складаецца з укладаў і маёмасці ад гасп. дзейнасці. Грамадскія арг-цыі маюць права мець ва ўласнасці будынкі, жыллёвы фонд, грашовыя сродкі і інш. Ва ўласнасці рэліг. арг-цый закон прадугледжвае знаходжанне будынкаў, культавых рэчаў, грашовых сродкаў і інш. Уласнікамі маёмасці, якая адносіцца да К.ў., з’яўляюцца толькі прадпрыемствы, арг-цыі і аб’яднанні са статусам юрыд. асобы.
т. 7, с. 460
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
штат2
(лац. status = стан, сновішча)
пастаянны склад супрацоўнікаў якой-н. установы, арганізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
кампетэ́нцыя
(лац. competentia = адпаведнасць, згоднасць)
1) дасведчанасць, вопытнасць у якой-н. галіне; кваліфікаванасць, аўтарытэтнасць;
2) кола паўнамоцтваў, правоў якой-н. установы, асобы (напр. к. суда).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрараён
(ад мікра- + раён)
структурная адзінка сучаснай забудовы горада, дзе акрамя жылых будынкаў, размешчаны гандлёвыя пункты, установы культурна-бытавога абслугоўвання насельніцтва і інш. (параўн. макрараён).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
грыф3
(фр. griffe)
афіцыйны надпіс або штамп на дакуменце, бланку, які вызначае спецыфіку іх выкарыстання (напр. дакумент з грыфам «Сакрэтна», бланк з грыфам установы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
юрыско́нсульт
(лац. iurisconsultus = правазнавец)
службовая асоба юрыдычнай службы міністэрства, ведамства, прадпрыемства, установы, арганізацыі па практычных пытаннях права і абароны інтарэсаў гэтай арганізацыі ў юрыдычных органах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)