Німала́ду ’без прычыны, немаведама за што’ (Некр.), ’невядома’ (Янк. 1). Відаць, з пяла ладу, параўн. ніўлад ’не так, як трэба’ (Сл. ПЗБ). Гл. лад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
denn
1.cj
1) так як, таму́што, бо
2) чым;
mehr ~ je больш, чым калі́-н.
2.prtc жа, хіба́ (ужываецца для ўзмацнення);
was ~ ?што ж?;
ist er ~ krank? хіба́ ён хво́ры?;
sei es ~! няха́й бу́дзе так!;
es sei ~ хіба́ то́лькі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
з’яхі́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Сказаць што‑н. яхіднае. — Ты што, заўжды так выразна свае думкі выказваеш? — спрабуе .. [Тодар] з’яхіднічаць.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрыёт, -а, М -ёце, мн. -ы, -аў, м.
1. Чалавек, прасякнуты патрыятызмам.
Быць патрыётам сваёй Радзімы.
2.перан., чаго. Чалавек, шчыра адданы якой-н. справе, які горача любіць што-н.
П. свайго калектыву.
|| ж.патрыётка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
just2[dʒʌst]adv.
1. менаві́та, якра́з, акура́т, дакла́дна;
just at that spot менаві́та на гэ́тым ме́сцы;
just in time якра́з своечасо́ва;
just the thinginfml якра́з то́е, што трэ́ба;
That’s just what we need. Гэта якраз тое, што нам трэба.
2. то́лькі што;
He’s just come. Ён толькі што прыйшоў.
3. то́лькі; про́ста;
just the same усё ро́ўна, тым не менш;
just think/listen/look то́лькі паду́май/паслу́хай/паглядзі́;
He’s justa child. Ён толькі дзіця.
♦
just nowinfml
1) то́лькі што
2) BrE за́раз, цяпе́р;
We are busy just now, could you come later? Мы занятыя зараз, прыходзьце, калі ласка, пазней;
just soBrE, infml (дакла́дна) так;
They have nice kids. – Just so. У іх слаўныя дзеткі. – Менавіта так;
just then якра́з тады́/у той мо́мант
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
што², злуч.
1. Далучае даданы сказ да галоўнага.
Крыўдна, што я гэтага не змог зрабіць.
Такі шум, што можна аглухнуць.
Назбіралі так мала ягад, што і варэнне не зварыш.
2. Як, чым, нібы.
Спіць што мёртвы.
3. з часціцай «ні» або без яе. Указвае, што сказанае ў галоўным сказе адносіцца да кожнага моманту, месца, да кожнай з’явы і пад., названых у даданым.
Што край, то абычай (прыказка).
4. 3 паўторам — указвае на раўнапраўе, аднолькавасць, роўнасць у адносінах да чаго-н.
Што ён паедзе, што я — адно і тое ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Спата́каць ‘набыць з цяжкасцю, так-сяк’ (лаг., Стан.; Варл.), спота́каць ‘зладкаваць, зрабіць’ (ТС). Семантычна немагчыма вывесці з патака́ць ‘патураць’ (гл.). Ад займенніка так, магчыма, праз дзеяслоў *та́каць з шырокай семантыкай, што замяшчае шырокі спектр канкрэтных значэнняў, параўн. балг.тако́вам ‘нешта рабіць’ і пад. Параўн. таксама рус.та́кать ‘гнаць, падганяць’, што звязана з *točiti, *tekti, гл. наступнае слова (гл. Фасмер, 4, 12). Аднак пры гэтым застаюцца значныя семантычныя цяжкасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адбале́ць, ‑ліць; зак.
Перастаць балець, супакоіцца. Муж .. памёр так даўно, што боль адбалеў і забыўся.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зава́бны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і заваблівы. [Ганна] была так блізка, такая завабная, такая жаданая.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сідэраста́т
(ад лац. sidus, -deris = нябеснае свяціла + -стат)
прыбор з рухомым плоскім люстэркам, які рухаецца так, што прамяні нябеснага свяціла, адбітыя ад люстэрка, захоўваюць строга вызначаны напрамак і іх можна сабраць у фокусе нерухомага аб’ектыва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)