Разбіцца на групы, размясціцца групамі. Было прынята рашэнне: атрадам разгрупавацца на шырокім фронце і падарваць калі не кожны пралёт дваццаціпяцікіламетровага ўчастка, дык ва ўсякім разе знявечыць чыгунку так, каб фашысты не маглі на скорую руку аднавіць яе.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
klamka
ж. клямка;
klamka zapadła — а) рашэнне прынятае; пытанне вырашанае;
нічога не паробіш
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
*Несатварэ́нны, несотворэнны ў выразе: несотворэнная сіла ’пра незлічоную колькасць’ (ТС). Відаць, царкоўнаславізм (параўн. ст.-слав.несътворенъ ’няствораны, няўчынены’, ’иёсътворенк ’невыкананне’), з развіццём семантыкі ад ’неіснуючы, нерэальны’ да ’які цяжка сабе ўявіць’. Аднак асноўная фармальная прыкмета запазычання — прэфікс -со (замест -с; параўн. звычайнае стварыць) у тураўскай гаворцы можа мець мясцовае паходжанне (сокоўзнуцца ’паслізнуцца’ і пад.), што Ускладняе канчатковае рашэнне пытання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ШРО́ДЫНГЕРА ЎРАЎНЕ́ННЕ,
асноўнае дынамічнае ўраўненне нерэлятывісцкай квантавай механікі. Апісвае эвалюцыю ў часе хвалевай функцыі часціцы ці сістэмы часціц і матэматычна выражае карпускулярна-хвалевы дуалізм мікрааб’ектаў, Прапанавана Э.Шродынгерам у 1926.
Для часціцы масы m, якая рухаецца пад дзеяннем сілы і характарызуецца патэнцыяльнай энергіяй V(x, y, z, t), у прамавугольных дэкартавых каардынатах Ш.ў. мае выгляд:
, дзе i — уяўная адзінка,
, h — Планка пастаянная,
— Лапласа аператар, — хвалевая функцыя, t — час (гэтае ўраўненне наз. часавым Ш.ў.). Калі патэнцыял V не залежыць ад часу, то рашэнне Ш.ў. мае выгляд:
, дзе E — поўная энергія часціцы, хвалевая функцыя — рашэнне стацыянарнага Ш.ў.:
. У квантавай механіцы Ш.ў. адыгрывае такую ж ролю, як Ньютана законы механікі ў механіцы і Максвела ўраўненні ў электрадынаміцы. З дапамогай Ш.ў. тлумачацца, прадказваюцца і апісваюцца многія з’явы атамнай і ядз. фізікі, напр., узроўні энергіі атамаў, змены ў атамных спектрах пад уплывам эл. і магн. палёў, заканамернасці альфа-распаду, рассеянне нейтронаў на атамных ядрах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
In nocte consilium
Рашэнне прыходзіць ноччу.
Решение приходит ночью.
бел. Раніца мудрэйшая за вечар. Пераначуем ‒ больш пачуем.
рус. Утро вечера мудренее. Думай ввечеру, а делай поутру.
фр. La nuit porte conseil (Ночь несёт совет).
англ. Sleep over a thought (Поспи с мыслью).
нем. Guter Rat kommt über Nacht (Хороший совет приходит за ночь). Man muß eine Sache beschlafen (Дело следует делать после ночи).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
АДСУ́ТНАСЦЬ БЕЗ ВЕ́СТАК,
у цывільным праве ўстаноўлены судом факт працяглай (не менш за адзін год) адсутнасці асобы і звестак пра яе ў месцы яе пастаяннага жыхарства. Прызнанне факта адсутнасці без вестак праводзіцца па заяве зацікаўленай фіз. або юрыд. асобы і цягне за сабой пэўныя юрыд. вынікі: над маёмасцю адсутнага ўстанаўліваецца апека, з яго маёмасці выдаецца забеспячэнне асобам, якіх ён паводле закону абавязаны ўтрымліваць, пагашаюцца даўгі па яго абавязацельствах. У выпадку яўкі ці выяўлення месца знаходжання адсутнага суд адмяняе сваё рашэнне аб прызнанні факта адсутнасці без вестак. Гл. таксама Абвяшчэнне памерлым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ХАЎ Фёдар Дзмітрыевіч (19.2.1906, г. Чэркеск, Расія — 30.3.1980),
бел. матэматык. Акад.АН Беларусі (1966), д-рфіз.-матэм.н., праф. (1943). Скончыў Казанскі ун-т (1930). З 1953 у Растоўскім ун-це. У 1961—76 у БДУ. Навук. працы па краявых задачах аналітычных функцый і сінгулярных інтэгральных ураўненнях. Даў закончанае рашэннеасн. краявой задачы аналітычных функцый, т.зв. задачы Рымана.
Тв.:
Краевые задачи. [3 изд.) М., 1977;
Уравнения типа свертки. М., 1978 (разам з Ю.І.Чэрскім).
Літ.:
Ф.Д.Гахов // Успехи математических наук. 1976. Т. 31, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІМН ДЗЯРЖА́ЎНЫ,
афіцыйная ўрачыстая песня, якая разам з гербам дзяржаўным і сцягам дзяржаўным з’яўляецца сімвалам дзяржавы. Выконваецца ў асабліва ўрачыстых выпадках (агульнанац. святы, афіц. цырымоніі і інш.). У Рэспубліцы Беларусь у якасці Гімна дзяржаўнага дзейнічае Гімн дзярж.БССР (тэкст М.Клімковіча, музыка Н.Ф.Сакалоўскага), зацверджаны Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР 24.9.1955. З набыццём статуса суверэннай дзяржавы ў 1991 прынята рашэнне аб падрыхтоўцы новага тэксту і музыкі Гімна дзяржаўнага Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўвалі б спрадвечнае імкненне бел. народа да свабоды і незалежнасці, да ідэалаў гуманізму, дабра і справядлівасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРА́ДЧЫ ПАКО́Йу Рэспубліцы Беларусь і краінах СНД, ізаляванае памяшканне, у якім адбываецца нарада суда і дзе прымаецца рашэнне ці вызначэнне па разгледжанай справе; адна з гарантый незалежнасці суддзяў і тайны іх нарады перад вынясеннем прысуду. У час нарады ў Д.п. могуць знаходзіцца толькі суддзі, якія ўваходзяць у склад суда па дадзенай справе. Прысутнасць інш. асоб не дапускаецца. Суддзі не маюць права выдаваць меркаванні, якія мелі месца ў час нарады. Парушэнне тайны Д.п. з’яўляецца парушэннем закону і цягне адмену суд. пастановы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АЛА́Ш», «Алаш-арда»,
палітычная партыя ў Казахстане ў 1917—20. Названа па імю міфічнага продка казахаў. Утварылася ў ліп. 1917, мела абл. аддзяленні. Ідэалогія — панісламізм і панцюркізм. Дамагалася аўтаноміі Казахстана. У снеж. 1917 стварыла «партыйна-ўрадавы» цэнтр (урад) «Алашарда» на чале з А.Букейханавым (кадэт) і «Алашскую аўтаномію» (у ліст. 1918 скасавана Уфімскай дырэкторыяй), прыняла рашэнне пра стварэнне ўзбр. сіл. Атрады алаш-ардынцаў уваходзілі ў склад белагв. войскаў Дутава, Калчака, Аненкава і інш. У грамадз. вайну яе атрады разбіты, урад разгромлены ў сак. 1920 Кірг. (Казахскім) рэўкомам.