каталітычная перапрацоўка высокакіпячых нафтавых фракцый, мазуту ці гудрону для атрымання бензіну, дызельнага і ракетнага паліва, змазачных масел і інш. Праводзяць уздзеяннем вадароду пры 330—450 °C і ціску 5—30 МПа на цэалітзмяшчальных каталізатарах. Працэс гідракрэкінгу вызначаецца высокай выбіральнасцю (выхад мэтавага прадукту да 80%). Гл. таксама Гідрагенізацыя, Крэкінг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧНО́Е АЦЯПЛЕ́ННЕ,
від мясц.ацяплення, пры якім памяшканне абаграваецца ўстаноўленымі ў ім абагравальнымі печамі. Найб. старажытны і просты від ацяплення. Цяпло ад згарання паліва ўспрымаецца масівам печы і перадаецца памяшканню. Ахалоджаныя дымавыя газы праз комін выдаляюцца ў атмасферу. П.а. выкарыстоўваюць пераважна ў малапавярховых дамах пасялковага і сельскага тыпу.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БУ́НКЕР (англ. bunker),
1) ёмістасць (стацыянарная ці перасоўная) для часовага захоўвання збожжа, вугалю ці якіх-н. іншых сыпкіх рэчываў і матэрыялаў. Ніжняя частка бункера служыць для самацёчнай разгрузкі, абсталявана засаўкамі і прыстасаваннямі для рэгулявання выпуску матэрыялу.
2) Бункер суднавы — памяшканне на судне для захоўвання паліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ЧЫНА-СТАРО́БІНСКАЕ БАЛО́ТА,
на З Салігорскага р-на Мінскай вобл., у вадазборы р. Морач. Нізіннага тыпу. Пл. 21,5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 17,1 тыс.га. Глыб. торфу да 8 м, сярэдняя 1,8 м. Здабыча торфу на паліва і ўгнаенне. Амаль усё балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГАНЕ́Ц,
у беларусаў стараж. прыстасаванне для асвятлення памяшкання; гліняная, часам металічная пасудзіна з кнотам, напоўненая тлушчам або алеем. У залежнасці ад паліва мянялася форма К. — ад латка і міскі да гаршка і глячка. К. ставілі ці падвешвалі пад вусцем дымахода. Бытаваў побач з лучніком да нач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Глазу́ра ’глазура’ (БРС), ’паліва’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.глазу́рь ’тс’ (на пачатку XIX ст. таксама глазу́ра; гл. Шанскі, 1, Г, 90). Бел.глазу́ра і рус. форма глазу́ра запазычаны з польск.glazura ’тс’ (параўн. Фасмер, 1, 410; Шанскі, 1, Г, 90), якое паходзіць з ням.Glasur. Бел.дыял.глазу́р ’сінька’, відаць, адлюстроўвае рус. форму глазу́рь. Сл. паўн.-зах. лічыць слова глазу́ра запазычаннем з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АВІЯЦЫ́ЙНЫ РУХАВІ́К,
цеплавы рухавік для забеспячэння палётаў лятальных апаратаў у каляземнай паветр. прасторы. Асн. тыпы авіяцыйнага рухавіка: паветрана-рэактыўныя рухавікі (пераважна турбарэактыўныя рухавікі), турбавінтавыя рухавікі і поршневыя бензінавыя (устанаўліваюцца на самалётах грамадз. авіяцыі спец. прызначэння).
Да кампрэсарных паветрана-рэактыўных авіяцыйных рухавікоў адносяцца газатурбінныя рухавікі прамой і непрамой рэакцыі (у т. л. турбавальныя, якія выкарыстоўваюцца ў асн. на верталётах). На самалётах пакарочанага, а таксама верт. ўзлёту і пасадкі прымяняюць пад’ёмныя і універсальныя пад’ёмна-маршавыя газатурбінныя рухавікі. На самалётах, здольных развіваць звышгукавыя скорасці, устанаўліваюць бескампрэсарныя праматочныя паветрана-рэактыўныя рухавікі ці змешаныя ўстаноўкі. Ёсць таксама пульсавальныя паветрана-рэактыўныя, вадкасна-ракетныя і паветрана-ракетныя рухавікі. Авіяцыйныя рухавікі аснашчаюць аўтам. сістэмамі, што аблягчае кіраванне імі, павышае іх эксплуатацыйную надзейнасць. Асн. паказчыкі дасканаласці авіяцыйнага рухавіка: удз. вага (адносіны вагі рухавіка да яго ўзлётнай цягі ці магутнасці) і ўдз. расход паліва (адносіны гадзіннага расходу паліва да крэйсерскай цягі ці магутнасці).