вадасховішча ў Беларусі, у Слуцкім р-не Мінскайвобл., за 13 км на У ад г. Слуцк, каля в. Боркі. Створана ў 1984. Пл. 0,72 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 0,8 км, найб.глыб. 4 м. Наліўное, напаўняецца вадой помпамі з р. Слівянка па напорным вадаводзе. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЙКАВА,
вёска ў Уздзенскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр Камянкоўскага с/с і саўгаса. За 17 км на Пд ад г.п. Узда, 94 км ад Мінска, 39 км ад чыг. ст. Негарэлае, на аўтадарозе Узда—Капыль. 58 ж., 26 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ЗЕНКА, Вызнянка,
рака ў Салігорскім р-не Мінскайвобл., левы прыток Морачы (бас. Прыпяці). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 109 км². Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Пятніцы, цячэ на паўд.-зах. ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. На рацэ каля г.п. Чырвоная Слабада створаны плаціна і сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙНКА, Падвейка,
рака ў Беларусі, у Лагойскім р-не Мінскайвобл., правы прыток Дзвінасы (бас. Віліі). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 98 км². Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Роўнядзь, цячэ па паўн. схілах Мінскага ўзвышша. Ад вытоку амаль да в. Пячное цячэ праз лес, далей да вусця (9,4 км) каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВІЦКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Салігорскім р-не Мінскай і Жыткавіцкім р-не Гомельскай абласцей. Левы прыток р. Случ (бас.р. Прыпяць). Даўж. 30 км. Пачынаецца з Асавецкага канала за 2 км на Пн ад в. Абідземля Салігорскага р-на, вусце за 4,5 км на Пн ад в. Новыя Мілевічы Жыткавіцкага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ (Пётр Мікалаевіч) (22.11.1937, в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскайвобл.),
бел. гідрагеолаг. Д-ртэхн.н. (1997), праф. (1998). Скончыў Маскоўскі ун-т.(1960). З 1993 у БПА. Навук. працы па дынаміцы падземных вод, тэорыі і метадалогіі атрымання зыходнай інфармацыі аб ваданосных пластах і ўзбуральных свідравінах.
Тв.:
Гидрологические основы вертикального дренажа. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ШЧЫНА СЛАБАДА́,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскайвобл., на р. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на Пн ад горада і 25 км ад чыг. ст. Барысаў, 96 км ад Мінска. 494 ж., 209 двароў (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА (Кірыла Аляксеевіч) (31.3.1891, в. Багушэвічы Бярэзінскага р-на Мінскайвобл. — 12.5.1980),
генерал-лейтэнант (1946). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. Арміі з 1920. У 1931—41 у інспекцыі пяхоты РСЧА. У Вял.Айч. вайну на камандных пасадах на Зах., Сталінградскім, Данскім франтах, у 1942—47 нач. Упраўлення Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛЫ́,
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр сельсавета і акц.т-ва. За 14 км на ПдЗ ад г. Нясвіж, 126 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Хвоева. 349 ж., 132 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНА,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскайвобл., на аўтадарозе г.п. Плешчаніцы — в. Зембін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 42 км на ПнУ ад г.п. Лагойск, 82 км ад Мінска, 44 км ад чыг. ст. Барысаў. 587 ж., 199 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі селішчы позняга феадалізму.