м. шу́му з нічо́га — погов. мно́го шу́ма из ничего́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дамасе́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Пра таго, хто мала бывае на людзях і праводзіць свой вольны час дома. З суседзямі асаблівай дружбы не было, пісьменнік стаў дамаседам, чытаў і пісаў у сваёй каморцы.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
артысты́зм, ‑у, м.
Высокае майстэрства, віртуознасць. Да гэтага часу я дзівіўся працавітасці, вялікай велічы таго, што зроблена, мужным формам, яснаму зроку мастака, артыстызму, з якім выканана кожная драбніца, і не ведаў, што гэтага мала.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўжы́ўчывы, ‑ая, ‑ае.
Які дрэнна ўжываецца з іншымі людзьмі. Кватарант пападаліся нейкія то няўжыўчывыя, то вельмі патрабавальныя.Шахавец.Ці мала ёсць такіх няўжыўчывых людзей, якім ніколі не дагодзіш.Асіпенка.// Які ўласцівы такому чалавеку. Няўжыўчывы характар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разво́зчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца развозам чаго‑н. Насільшчыкі і развозчыкі мэблі пры магазіне мала калі бачылі ў сваёй практыцы такую жанчыну, якая б так спрытна таргавалася і дамагалася свайго без доўгай гаворкі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рызыка́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Смелы, адважны чалавек. Настойлівыя рызыканты, яны ныралі ў цёмную ноч, мала думаючы дый не ведаючы, што іх чакае, калі зловяць.Брыль.— Бач ты яго, рызыканта! Перад машынай дарогу пераязджаць!Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́па,
1.Прысл.да скупы.
2.безас.узнач.вык. Недастаткова, мала чаго‑н. І хоць.. з хлебам было скупа, радасць людзей ад гэтага не спахмурнела. Самае галоўнае, што скончыліся бадзянні, невядомасць і трывога.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gebräuchlicha ужыва́льны; прыня́ты, звыча́йны;
bei uns ist es so ~ у нас так заве́дзена [прыня́та];
wénig ~ма́ла ўжыва́льны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пры́караткі ’караткаваты’ (ТСБМ; брасл., Сл. ПЗБ), сюды ж пры́каратка ’невялікая колькасць’ (Інстр. 3), пры́каратка ’недастакова, мала; караткавата’ (Нас., Шат.), прыкараць ’караткавата’ (Жд.). Вытворныя ад кораня каро́т‑/ко́рат‑ з семантыкай непаўнаты, якая захоўваецца ў прэфіксе. Цвяткоў (Запіскі, 1, 51) бачыць тут паралель да польск.przykrótki ’караткаваты’. Гл. каро́ткі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
га́ндаль, ‑длю, м.
Гаспадарчая дзейнасць, звязаная з абаротам, купляй і продажам тавараў. Гандаль таварамі шырокага ўжытку. Дзяржаўны гандаль. Знешні гандаль. □ У буднія дні на рынку людзей бывае мала, і гандаль мануфактурай дае Алтару невялікі прыбытак.Чарнышэвіч.
[Ням. Handel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)