расійскі кінарэжысёр-мультыплікатар, мастак. Засл. дз. маст. Расіі (1976). Нар.арт. Расіі (1987). Скончыў курсы мастакоў пры кінастудыі «Саюзмультфільм» (1947). Як мастак удзельнічаў у пастаноўцы больш за 80 фільмаў. З 1962 рэжысёр. Паставіў маляваныя фільмы «Мы такія майстры», «Сляды на асфальце», «Жаба-вандроўніца» (паводле У.М.Гаршына; усе 1960-я г.), «Песня пра юнага барабаншчыка» (1972), «Хто атрымае прыз?» (1980), «Ён папаўся» (1981), «Ён папаўся, які кусаўся» (1990), «Папаліся ўсе» (1998), паліт. фільм-плакат «Прарокі і ўрокі» (1967) і інш. Стварае серыял папулярных мультфільмаў «Ну, пачакай!», насычаны трукамі, музыкай, камед. сітуацыямі (вып. 1—18, 1969—96). Дзярж. прэмія СССР 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДРА́ЕЎ (Уладзімір Георгіевіч) (3.6.1899, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 25.3.1963),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў спец.курсы пры ЦКВКП(б) (1950). З 1925 на прафс. рабоце. З 1933 на парт. рабоце ў Чырвонаслабодскім, Глускім і Парыцкім р-нах. З 1940 2-і сакратар Мінскага, 1-ы сакратар Палескага, Беластоцкага абкомаў КП(б)Б. З 1943 1-ы сакратар Беластоцкага, Віцебскага абкомаў КП(б)Б. З 1950 1-ы нам., з 1952 нам. старшыні СМБССР. У 1956—58 міністр хлебапрадуктаў БССР. Чл.ЦККПБ у 1949—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—59, Вярх. Савета СССР у 1946—54.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Васіль Іванавіч) (15.1.1894, г. Усолле Пермскай вобл., Расія — 20.6.1964),
удзельнік абарончых баёў і вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палк. (1943), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы «Выстрал» (1926) і ўдасканалення каманднага саставу (1929), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1915. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У пач.Вял.Айч. вайны камандуючы 3-й арміяй Зах. фронту, якая вяла абарончыя баі пад Мінскам, у раёне Гродна, Ліды, Навагрудка. Са жн. 1941 камандуючы арміяй, са снеж. 1943 нам. камандуючага 1-м Прыбалт. фронтам. Пасля вайны на адказных пасадах у Мін-ве абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—50, 1954—58.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДУ́ЦЬКА (Іван Іванавіч) (н. 28.10. 1916, в. Стары Пруд Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскае ваен. пяхотнае вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1951), Вышэйшыя курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1936. З 1942 на Паўд.Зах., Сталінградскім, Бранскім, Цэнтр., 1-м Бел. франтах. Камандзір стралк. батальёна маёр Л. вызначыўся ў 1945 пры вызваленні Польшчы: 14 студз. на левым беразе Віслы падняў у атаку 2 роты, якія ўклініліся ў абарону ворага; 15 студз. батальён Л. захапіў 12 аўтамашын, 13 кулямётаў; 30 студз. першы выйшаў на польска-германскую граніцу. Да 1972 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОЦАРТЭ́УМ, Міжнародная ўстанова Моцартэум (Internationale Stiftung Mozarteum),
музычна-навуковае таварыства ў г. Зальцбург (Аўстрыя); цэнтр моцартазнаўства. Засн. ў 1880. Пры т-ве арганізаваны аркестр (з 1958 дзярж.), канцэртнае бюро і музей, публічная муз. школа (з 1914 кансерваторыя, у 1953 вылучылася з М. як Акадэмія музыкі і сцэн. мастацтва «Моцартэум», з 1971 — Вышэйшая школа музыкі і сцэн. мастацтва «Моцартэум»). У 1931 на базе М. засн.Цэнтр.ін-т моцартазнаўства. Выдаюцца поўны збор твораў В.А.Моцарта (з 1955), «Паведамленні...», «Моцартаўскія штогоднікі» (абодва з 1966) і інш. Штогод арганізуе летнія дырыжорскія і муз.курсы (з 1937 працуе Міжнар. летняя акадэмія), да 1920 удзельнічаў у правядзенні Зальцбургскіх фестываляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗАШКО́ЛЬНАЯ АДУКА́ЦЫЯ,
асветніцкая дзейнасць грамадскіх арг-цый і прыватных асоб, накіраваная на задавальненне адукац. патрэб насельніцтва. Найб. ранняя форма П.а. — нядзельныя школы. У некаторых краінах (Бельгія, Германія, Данія, Францыя і інш.) П.а. атрымала пашырэнне ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст., у Рас. імперыі — у канцы 19 ст. Установы П.а. (народныя універсітэты, нядзельныя і вячэрнія школы, агульнаадук. і прафес.курсы для дарослых, нар. дамы і б-кі і інш.) да 1917 ствараліся на грамадскія і прыватныя сродкі і не ўваходзілі ў дзярж. сістэму нар. адукацыі. Пасля стварэння Галоўпалітасветы (1920) П.а. атрымала назву палітыка-асветнай, потым культ.-асветнай работы (гл. таксама Культурна-асветныя ўстановы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́РЫН (Пурынь) Павел Паўлавіч
(12.2.1911, в. Рэчыца Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 7.5.1977),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскае артыл. вучылішча (1932), Вышэйшыя акад.курсы пры Ваен. акадэміі імя Дзяржынскага. У Чырв. Арміі з 1928. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, 2-м і 1-м Укр. франтах. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Ўкраіны, Малдовы, Прагі, штурму Берліна. Артыл. брыгада на чале з палк. П. вызначылася 27.1.1945, калі фарсіравала Одэр, скавала дзеянні праціўніка і дала магчымасць сапёрам аднавіць мост для пераправы сав. падраздзяленняў і баявой тэхнікі на плацдарм. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДЗІН (Аляксей Рыгоравіч) (17.2.1902, с. Зуева Асташкаўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 27.5.1955),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), генерал-палкоўнік танк. войск (1944). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА (1937), Вышэйшыя акад.курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1953). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандуючы танк. корпусам ген.-маёр Р. вызначыўся ў 1942 у час Сталінградскай бітвы. У ходзе Беларускай аперацыі 1944 камандаваў бранятанк. і механіз. войскамі 3-га Бел. фронту. Да 1954 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГІ́ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 18.3.1935, стойбішча Набіль Сахалінскай вобл., Расія),
ніўхскі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1959), Вышэйшыя літ.курсы ў Маскве (1965). Піша на рус. і ніўхскай мовах. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Салёныя пырскі» (1962), «Легенда аб таполі» (1965); апавяд. і аповесцей «Ніўхскія легенды» (1961), «Блакітныя горы» (1962), «Ізгін» (1965), «Тынграй» (1970), «У царстве ўладароў» (1973), «Падарожжа ў стойбішча Лунва» (1985); раманаў «Несапраўдны гон» (1965), «Жаніцьба Кевонгаў» (1975); кн. нарысаў «Па астравах скарбаў» (1976). Для твораў характэрны лірызм, рэалістычнае адлюстраванне з’яў і падзей, псіхалагізм. На бел. мову асобныя творы С. пераклаў К.Кірэенка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎСКІ (Арсен Георгіевіч) (21.5.1897, г. Шаўляй, Літва — 5.9.1989),
рускі перакладчык, літ.-знавец. Засл. работнік культуры Беларусі (1973). Скончыў Вышэйшыя курсы пры Дзярж. ін-це гісторыі мастацтваў у Ленінградзе (1927). Друкаваўся з 1927. Пераклаў на рус. мову паэму П.Труса «Дзесяты падмурак» (1947), аповесці Я.Брыля «У Забалоцці днее» (1951), «На Быстранцы» (1956), «Сірочы хлеб» (1957), «У сям’і» (1958), раман «Птушкі і гнёзды» (1964), раманы І.Шамякіна «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1959), «Сэрца на далоні» (1964), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1974) і цыкл аповесцяў «Трывожнае шчасце» (1960—70, з П.Кабзарэўскім), апавяданні Я.Коласа, Ц.Гартнага, п’есы К.Крапівы, творы інш. бел.пісьменнікаў.
Літ.:
Лиокумович Т. Переводчик с белорусского // Неман. 1977. № 5.