прырода знаўчыя навукі, комплекс навук аб прыродзе. Вывучае сутнасць з’яў прыроды, найб. агульныя законы яе развіцця, шляхі выкарыстання атрыманых ведаў у практычнай дзейнасці чалавека. Уключае навукі пра агульныя ўласцівасці і будову матэрыяльнага свету (фізіка, хімія), жывую прыроду (біялогія), касм. аб’екты (астраномія), геалогію, геафізіку, цыкл геагр. навук і інш. Развіваецца ў цеснай сувязі з развіццём грамадства. Як адлюстраванне прыроды ў чалавечай свядомасці П. прайшло шэраг этапаў, зазнала перыяды экстэнсіўнага і рэв. развіцця. У самаст.комплекссістэм. даследаванняў вылучылася ў 2-й пал. 15 ст. Бесперапынна развіваецца і ўдасканальваецца ў працэсе пераўтварэння прыроды ў інтарэсах грамадства. Сярод метадаў, якімі карыстаецца П., вылучаюцца агульныя, прыдатныя да ўсяго П., асобныя — да аднаго з бакоў П. (эмпірычныя, тэарэтычныя, вытворча-практычныя) і прыватныя — метады асобных галін П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙМАНАВА,
комплексархеал. помнікаў каля в. Тайманава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Адкрыў і даследаваў у 1967—83 Л.Д.Побаль. На стаянцы позняга мезаліту (6-е тыс. да н.э.) знойдзены наканечнікі стрэл, скрабкі, разцы, праколкі, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы постсвідэрскай культуры. На лакалізаваным на гэтай тэрыторыі селішчы позняга этапу зарубінецкай культуры і банцараўскай культуры (2—8 ст.н.э.) выяўлены рэшткі 51 паўзямлянкавага жытла, ямы ад наземных і паглыбленых у мацярык жытлаў і ад розных гасп. і вытв. пабудоў. Знойдзены жал. наральнік, сярпы. нажы, шылы, зерняцёркі, верхні камень ад жорнаў, гліняныя тыглі, бронзавыя вырабы, рымскія бронзавыя і жал. фібулы, рымскія пацеркі. Керамічныя знаходкі прадстаўлены прасліцамі, грузікамі, грубаляпнымі пасудзінамі з расчосамі, ганчарнай керамікай 10—13 ст. У комплекс уваходзяць таксама яшчэ 2 селішчы, бескурганны і курганны могільнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́РМЫ (лац. thermae ад грэч. thermos цёплы, гарачы),
у Старажытным Рыме грамадскія лазні. Служылі таксама грамадскімі, забаўляльнымі і спарт. збудаваннямі. Як тып будынкаў склаліся да 2 ст. да н.э. Часцей Т. ўтваралі складаны комплекс пабудоў са шматлікімі памяшканнямі. Асн. будынак звычайна меў сіметрычны план з размяшчэннем па гал. восі гарачай (кальдарыя), цёплай (тэпідарыя) і халоднай (фрыгідарыя) лазняў. У комплекс уваходзілі таксама вестыбюль, раздзявальня, залы для заняткаў спортам, сходаў, дыспутаў, б-кі і інш.Вял.ўнутр. памяшканні перакрываліся магутнымі цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеннямі і купаламі, багата аздабляліся мазаікамі, размалёўкамі, скульптурай і інш. Ацяпляліся гарачым паветрам па каналах, пракладзеных пад падлогай і ў сценах, часта выкарыстоўваліся тэрмальныя воды. Найб. вядомыя тэрмы Каракалы (206—217), Дыяклетыяна (298—306) у Чывітавек’я і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РАВІЦКІ КАСЦЁЛ І РЭЗІДЭ́НЦЫЯ ЕЗУІ́ТАЎ,
помнік архітэктуры позняга, т.зв. беларускага барока. У 2-й пал. 17 ст. — 1773 тут размяшчаліся езуіцкія ўстановы — місія (з 1680) і рэзідэнцыя (з 1754). Пабудаваны ў 1746—55 у цэнтры в.Юравічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл., на р. Прыпяць, на месцы драўлянага касцёла, узведзенага ў 2-й пал. 17 ст. У касцёле захоўваўся цудатворны абраз Багародзіцы. У 1756 тут адкрыта школа, якая дзейнічала і пасля скасавання ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай (1773). У пач. 1780-х г.комплекс перайшоў да ордэна капуцынаў, у 1788 — да дамініканцаў, у 1800—32 належаў бернардзінцам. Пасля закрыцця бернардзінскага кляштара касцёл Звеставання парафіяльны, дзейнічаў да 1865, потым прыняты ў праваслаўнае ведамства. Храм дзейнічаў да 1930-х г.Комплекс уключае касцёл і 2-павярховы жылы корпус, аб’яднаны ў адзіную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю 2-светлавым калідорам. Касцёл размешчаны на высокім беразе даліны Прыпяці за высокай мураванай агароджай (захаваліся паўд. і зах. сцены) з брамай, абкружаны пладовым садам. Па вуглах агароджы і абапал брамы круглыя ў плане вежы з байніцамі. Збярогся часткова. Комплекс — помнік рэсп. значэння. З 1995 дзейнічае жаночы правасл. манастыр Раства Багародзіцы.
Літ.:
Ісаенка У.Ф. Юравічы над Прыпяццю. Мн., 2000;
Габрусь Т.В. Мураваныя харалы: Сакрал. архітэктура бел. барока. Мн., 2001;
Юровичский Свято-Рождество-Богородицкий женский монастырь // Православные монастыри Беларуси. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУЗАВЫ́ ДВОР,
частка тэр.чыг. станцыі, якая мае комплекс збудаванняў і прыстасаванняў для прыёму, пагрузкі, выгрузкі, сартавання грузаў і іх кароткатэрміновага захавання. Грузавы двор мае таксама рамонтныя майстэрні, гаражы, пад’ёмныя краны і інш. сродкі механізацыі пагруза-разгрузачных работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУЦЫЯНАЛІ́ЗМ,
адзін з кірункаў зах. дзяржавазнаўства 20 ст., які разглядае паліт. арганізацыю грамадства як комплекс розных аб’яднанняў грамадзян — «інстытуцый» (напр., сям’я, партыя, прафсаюз і да т.п.); дзяржаву таксама кваліфікуе як адну з «інстытуцый». Заснавальнік — амер. эканаміст і сацыёлаг Т.Веблен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
макія́ж
(фр. maquillage)
комплекс касметычных працэдур, звязаных з упрыгожаннем твару памадай, пудрай, ласьёнам і інш.;
2) уменне рабіць знешнюю прыгажосць чалавека з дапамогай касметыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экасістэ́ма
(ад эка- + сістэма)
адзіны прыродны комплекс, утвораны жывымі арганізмамі і ўмовамі іх існавання, што звязаны паміж сабой абменам рэчываў і энергіі (параўн.біягеацэноз).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
на́вык, ‑у, м.
Уменне, якое склалася ў выніку вопыту, практыкаванняў. Працоўны навык. □ Аказалася на практыцы, што, акрамя сілы, рабочаму чалавеку трэба мець і адпаведную адукацыю, навык у рабоце...Ваданосаў.Па ўсім відаць было, што ў.. [следчага] яшчэ невялікі навык корпацца ў чужых рэчах.Машара.//толькімн. (на́выкі, ‑аў). Практычныя веды ў якой‑н. галіне. Грамадзянская абарона — гэта цэлы комплекс спецыяльных ведаў, навыкаў, спосабаў, валоданне якімі можа памагчы пазбегнуць вялікіх чалавечых ахвяр.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІНАЎСТАНО́ЎКА,
комплекс абсталявання для дэманстравання кінафільмаў. Бываюць стацыянарныя і перасоўныя (гл.Кінаперасоўка). У склад стацыянарных К. уваходзяць 2—3 кінапраекцыйныя апараты, камплект гукаўзнаўляльнага абсталявання (з гучнагаварыцелямі, гукавымі калонкамі), электрасілавое абсталяванне, прыстасаванні для перамотвання плёнкі і інш. Работа найб. складаных К. аўтаматызавана.