ІБН СІ́НА (Абу Алі Хусейн ібн Абдалах) (латынізаванае Авіцэна; Avicenna; 16.8.980, с. Афшана, каля г. Бухара, Узбекістан — 18.6.1037),

філосаф, вучоны-энцыклапедыст, урач, паэт. Па паходжанні таджык. Жыў і працаваў у Бухары, Харэзме, Іране. Аўтар 456 твораў на арабскай і 23 на мове фарсі (таджыкскай), прысвечаных праблемам логікі, філасофіі, фізікі, матэматыкі, рыторыкі, паэзіі. Найважн. творы: «Кніга збавення» (18 тамоў), «Кніга справядлівасці» (20 тамоў), «Філасофія ўсходнікаў», «Кніга ўказанняў і павучанняў»; больш за 40 прац прысвечаны медыцыне, у т. л. «Канон урачэбнай навукі» (у 5 кнігах). Яго філасофія працягвае традыцыі ўсх. арыстоцелізму і неаплатанізму; прызнанне аб’ектыўнасці і вечнасці быцця, дыялект. сувязі матэрыі і руху. Адстойваў прынцып адзінства мыслення і доследных ведаў, сцвярджаў існаванне свету ідэй незалежна ад свету рэчаў. Аўтар вершаў (пераважна ў форме рубаі), а таксама вялікай «Касыды аб душы», філас. аповесцей «Жывы, сын Нядрэмнага», «Пасланне пра птушку», «Саламан і Абсал» і інш.

Тв.:

Рус. пер. — Математические главы «Кнігі знания». Душанбе, 1967;

Избр. филос. произв. М., 1980;

Поэзия Ташкент, 1980;

Канон врачебной науки Кн. 1—5. 2 изд. Ташкент, 1979—82.

Літ.:

Завадовский Ю.Н. Абу Али ибн Сина: Жизнь и творчество Душанбе, 1980;

Сагадеев АВ. Ибн-Сина (Авиценна). 2 изд. М., 1985.

Т.​І.​Адула.

Ібн Сіна.
Да арт. Ібн Сіна. Старонка рукапісу «Канона ўрачэбнай навукі».

т. 7, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ева́нгелле, ‑я, н.

1. Частка бібліі, у якой змяшчаюцца легендарныя апавяданні пра жыццё і вучэнне міфічнага Ісуса Хрыста (з’яўляецца асновай хрысціянскага веравучэння).

2. перан. Кніга, твор, у якіх змяшчаюцца асноўныя прынцыпы чаго‑н.

[Ад грэч. euaggélion — добрая вестка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

storehouse [ˈstɔ:haʊs] n. амба́р; кладо́ўка; склад, схо́вішча;

This book is a storehouse of useful information. Гэтая кніга – скарбніца карыснай інфармацыі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

format [ˈfɔ:mæt] n. фарма́т;

the format of the new programme фарма́т но́вай прагра́мы;

a large-format book кні́га вялі́кага фарма́ту

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Кніга 3/579; 4/288; 6/36—37 (укл.), 37, 38

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дыва́н2

(перс. divan = запіс, кніга)

зборнік лірычных вершаў у літаратурах Блізкага і Сярэд. Усходу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бібліяма́нія

(ад гр. biblion = кніга + манія)

захапленне збіраннем кніг, галоўным чынам старадрукаў і рэдкіх выданняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пацяры́к

(гр. Paterikon, ад pater = бацька)

кніга, якая змяшчае жыція святых і павучанні рэлігійнага зместу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трыёдзь

(ад гр. tri = трох + ode = песня)

хрысціянская богаслужэбная кніга, у якой змешчаны трохпесенныя каноны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Бібліятэ́ка. Рус. библиоте́ка, укр. бібліоте́ка. З лац. (магчыма, праз польск.) bibliotheca < грэч. βιβλιοθήκη (да βιβλίονкніга’ і θήκη ’склад, сховішча’). Фасмер, 1, 164; Шахскі, 1, Б, 115; Кузняцоў, ЭИРЯ, 1, 39–45. Ст.-бел. библиотека, быблиотека (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)