Вы́менка ’назва па імені’; ’упамінанне’ (Нас.). Ад выменовываць, выменяць з дапамогай суф. ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Развідла́сты ’вілаваты’ (Сцяшк.). Утворана з дапамогай прыстаўкі раз- на аснове польск. widlasty ’вілаваты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Знайсці, выявіць у выніку пошукаў, намаганняў. Яша з дапамогай людзей адшукаў сякіх-такіх родзічаў, але жыў у іх толькі да канца зімы. Кулакоўскі. Ідуць гідролагаў атрады Даўніх рэчышч адшукаць сляды. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́купка ’выкуп’ (Нас., Касп.). Рус. вы́купка ’тс’. Ад выкуп (гл.) з дапамогай суф. ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каркалі́сты ’крывы, кусцісты’ (Нар. сл.). Таксама ад каркаль з дапамогай суфікса ‑іст‑ (гл. каркаліна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

це́раз прыназ.

1. (паўзверх чаго-н.) über (A);

пераско́чыць цераз роў über den Gráben spríngen*;

2. (скрозь што-н.) durch (A);

3. (праз што-н., з дапамогай чаго-н.) vermíttels (G), mit Hílfe von (D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дзя́куючы,

1. Дзеепрысл. незак. ад дзякаваць.

2. прыназ. з Д. З прычыны, з-за, з дапамогай. Дзякуючы святу .. ён да звычайнай порцыі сну дабавіў яшчэ гадзін пяць-шэсць. Крапіва. Дзякуючы камсамольцам удалося дастаць супрацьтанкавую гарматку. Брыль. Сухаваты твар [Андрэя Міхайлавіча] меў энергічны выгляд дзякуючы дзвюм рэзкім маршчынам, што ляглі ад носа да кутоў падціснутых вуснаў. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эўтана́зія

(гр. euthanasia, ад eu = добра + thanatos = смерць)

добраахвотная, узгодненая з урачом смерць невылечна хворага з дапамогай спецыяльных абязбольвальных сродкаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

цеплавы́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які мае адносіны да цяпла (у 1 знач.), цеплаты (у 1 знач.). Цеплавая энергія. Цеплавое выпрамяненне. // Заснаваны на дзеянні цяпла, які дзейнічае з дапамогай цяпла. Цеплавы рухавік. Цеплавая электрастанцыя. Цеплавая сушылка.

•••

Цеплавы ўдар гл. удар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарадзе́йства, ‑а, н.

Паводле забабонных уяўленняў — магічныя прыёмы, з дапамогай якіх уздзейнічаюць на людзей і прыроду. Насмешкі настаўніка над чарадзействам старожкі крыху пакрыўдзілі добрую і чуллівую бабку. Пшыркоў. Вядзьмар і шэпча, і заломы вырывае, і ўсялякім чарадзействам займаецца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)