thanksgiving [ˌθæŋksˈgɪvɪŋ] n. падзя́ка; дзя́каванне;

Thanksgiving (Day) Дзень падзя́кі Бо́гу (чацвёрты чацвер лістапада ў ЗША, другі панядзелак кастрычніка ў Канадзе)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

о́льдэрмен

(англ. olderman = старэйшына)

член гарадскога самакіравання ў Англіі і ЗША.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

скэб

(англ. scab = кароста)

лаянкавае прозвішча штрэйкбрэхераў у ЗША і Англіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

архітэкту́ра, ‑ы, ж.

Майстэрства праектавання, будавання і мастацкага афармлення пабудоў; дойлідства. Архітэктура старажытных грэкаў. // Навука пра ўзвядзенне будынкаў. Курс архітэктуры. // Характар, стыль пабудовы. Гатычная архітэктура. Беларуская народная архітэктура.

•••

Арганічная архітэктура — адзін з кірункаў архітэктуры, які ўзнік у 30‑я гг. 20 ст. ў ЗША і атрымаў пашырэнне ў Італіі, Бразіліі і іншых краінах.

[Лац. architectura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магі́стр, ‑а, м.

1. Першая вучоная ступень у некаторых зарубежных краінах і дарэвалюцыйнай Расіі. // Асоба, якая мае такую ступень.

2. Другая акадэмічная ступень, якая прысвойваецца ў вышэйшых навучальных установах ЗША і Англіі. // Асоба, якая мае такую ступень.

3. У сярэднія вякі — тытул кіраўніка каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна. // Асоба, якая мела такі тытул.

[Ад лац. magister — настаўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

flag day [ˈflægdeɪ] n.

1. дзень збо́ру гро́шай на дабрачы́нныя мэ́ты

2. Flag Day Дзень нацыяна́льнага сця́га ў ЗША (14 чэрвеня)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Secretary of State [ˌsekrətri əvˈsteɪt] n.

1. міні́стр;

the Secretary of State for Defence міні́стр абаро́ны

2. міні́стр заме́жных спраў (у ЗША)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

калумбі́т

(ад англ. Columbia = назва акругі ў ЗША)

тое, што і ніабіт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

палісме́н

(англ. policeman)

паліцэйскі ў Англіі і ЗША і некаторых іншых краінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тарна́да

(ісп. tornado, ад tornar = паварочвацца)

назва смерчаў (тромбаў​2) у ЗША.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)