дэкара́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Жывапісная або архітэктурная выява месца і абставін сцэнічнага дзеяння.

Д. першага акта.

2. перан. Пра што-н. паказное, штучнае.

Перамена дэкарацый — аб змяненні абставін, становішча спраў, агульнага выгляду чаго-н.

|| прым. дэкарацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сама...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) накіраванасць дзеяння (названага ў другой частцы) на самога сябе, напрыклад: самаадукацыя, самааналіз, самакантроль; 2) здзяйсненне, працяканне дзеяння; а) само сабой, адвольна, без пабочнай дапамогі, напрыклад: самазагаранне, самаразбурэнне, самазараджэнне; б) аўтаматычна або механічна, напрыклад: самадзелка, самазарадны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гераі́н

(фр. héroïne)

наркотык моцнага дзеяння, болесуцішальны; прыгнечвае цэнтральную нервовую сістэму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антыраке́та

(ад анты- + ракета)

снарад, прызначаны для знішчэння ракет наступальнага дзеяння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радыёрэпарта́ж

(ад радыё- + рэпартаж)

перадача па радыё непасрэдна з месца дзеяння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АЛЮМАТО́Л,

грануляванае выбуховае рэчыва брызантнага дзеяння; сплаў трынітраталуолу з парашком алюмінію. Выкарыстоўваецца на адкрытых работах для разбурэння абводненых цвёрдых парод.

т. 1, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дабраво́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дабравольнага, уласнае жаданне як стымул да якога‑н. дзеяння. Аб’яднацца на прынцыпах дабравольнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баба́ханне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. бабахаць — бабахнуць (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпрамяне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпраменьваць — выпраменіць і выпраменьвацца — выпраменіцца. // Прадукт гэтага дзеяння. Радыеактыўныя выпрамяненні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзвы́нканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дзвынкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Дзвынканне шклянкі. Дзвынканне пчол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)