Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАХАНО́ВІЧ Аляксандр Антонавіч, паліт. дзеяч пач. 20 ст. Скончыў Віленскае пях. вучылішча (1897). Паручнік інжынерных войскаў. Стварыў Гродзенскі воінскі саюз для барацьбы супраць бальшавікоў. Пасля кастр. 1917 узначальваў у Петраградзе Цэнтр.к-т аб’яднаных грамадскіх арг-цый Гродзенскай губ., які ў ліп. 1918 разагнаны бальшавікамі. У снеж. 1918 у Кіеве вёў дзейнасць супраць урада БНР. У студз. 1919 у Адэсе ўступіў у Бел.нац. цэнтр (БНЦ), прапанаваў яму прыняць на сябе функцыі Часовага краёвага ўрада Беларусі (21.1.1919 прапанова адхілена). 26.1.1919 спрабаваў падмануць БНЦ: паведаміў, што ў Слоніме 13.1.1919 адбыўся Усебел. з’езд, які абраў дырэкторыю на чале з Бахановічам. Выключаны з БНЦ і высланы з Адэскай акругі. Пазней у Вене называў сябе «прэзідэнтам Беларускай Рэспублікі», прасіў дапусціць яго на мірную канферэнцыю ў Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЦКІЯ-ЛЮБЕ́ЦКІЯ,
княжацкі род герба «Друцк», адгалінаванне роду кн.Друцкіх. Сыны Васіля Рыгоравіча Друцкага Багдан (каля 1450—да 1500) і Раман (каля 1450—да 1525) набылі маёнтак Любчу на Валыні (адсюль 2-я частка прозвішча). Валодалі таксама часткай Друцкага княства з Відунічамі (Відзенічамі), таму некат. прадстаўнікі роду называліся кн. Відуніцкімі. Найб. вядомыя:
Шыман (каля 1665—1710), стольнік оўруцкі (1709), перад смерцю прызначаны мінскім кашталянам. Францішак (каля 1735—1806), суддзя земскі (1765), харужы (1773), маршалак (1782) і кашталян (1793) пінскі. У 1794 заснаваў мураваны касцёл у Луніне. Францішак Ксаверы (1778—1846). Вучыўся ў Пецярбургскім кадэцкім корпусе, удзельнічаў у 1799 у паходзе А.В.Суворава ў Італію і Швейцарыю. Маршалак Гродзенскай губ. (1812). У 1816 часовы гродзенскі губернатар, з 1821 міністр скарбу Царства Польскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАУ́РЫ (інд. kauri),
невялікая ракавіна марскога малюска (даўж. 1—2,5 см). У стараж. часы К. выкарыстоўваліся як упрыгожанні і грашовы сродак у народаў Азіі, Афрыкі, Акіяніі (да пач. 20 ст.), Еўропы. Як грошы ў Афрыцы вядомы ў 11—12 ст. У 17—18 ст. тэрыторыя іх выкарыстання пашыралася, у сярэдзіне 19 ст. у Зах. Афрыцы зафіксаваны іх курс: 1 талер = 2500 ракавін, у народаў Індыйскага акіяна 1 рупія = 2500—12 000 К. На Беларусі К. выяўлены пры раскопках сярод знаходак 12 ст. (Гродзенскі Стары замак, Полацк і інш.) і 15—16 ст. (Панямонне). Звычайна К. мелі адтуліну для нанізвання на шнур. Магчыма, К. выкарыстоўваліся на тэр. Беларусі як грошы у безманетны перыяд (2-я пал. 11—13 ст.).
Каралі з кауры, бронзавыя пярсцёнак і бранзалет 12 ст. з Полацкага гарадзішча.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСЯЛО́ЎСКІЯ,
дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, род герба «Агончык». Паходзілі з Польшчы, дзе неаднаразова займалі сенатарскія пасады, з 1780 графы «Свяшчэннай Рымскай імперыі». У ВКЛ перасяліўся абозны каронны Пётр (1482—1556), які стаў старостам мсцібаўскім і мяцельскім; ад жонкі атрымаў у пасаг Беласток. Пётр (?—1620), сын Пятра. Каралеўскі сакратар, падскарбі надворны ВКЛ з 1590, маршалак надворны з 1598, маршалак вялікі з 1615. На яго сынах Крыштофе і Мікалаю перарвалася галіна роду на Беларусі і ў Літве. Крыштоф (?—19.4.1637), падстолі ВКЛ з 1600, стольнік з 1604, крайчы з 1620, маршалак надворны з 1622, маршалак вялікі з 1635. Удзельнічаў у войнах з туркамі і шведамі. Разам з жонкай А.М.Сабескай заснаваў Гродзенскі кляштар брыгітак. Мікалай (?—19.10.1634), кухмістр ВКЛ з 1611, стольнік з 1623, крайчы з 1626, падчашы з 1630, кашталян жмудскі з 1633.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕНІСЕ́ВІЧ (Уладзімір Лук’янавіч) (н. 15.2.1936, в. Заполле Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1993), праф. (1996). Скончыў Гродзенскіс.-г.ін-т (1959). З 1973 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (адначасова з 1996 у Бел.с.-г. акадэміі). Навук. працы па расплоджванні і селекцыі с.-г. жывёлы, папуляцыйнай генетыцы і бялковым полімарфізме жывёл, гетэрозісе ў жывёлагадоўлі. Адзін з аўтараў бел. чорна-пярэстай пароды свіней.
Тв.:
Состояние гаптоглобинового (Нр) локуса и продуктивность свиней белорусской черно-пестрой породы // Материалы XVI-й международной конференции по группам крови и биохимическому полиморфизму животных. Т. 3. Л., 1979;
Направление племенной работы со свиньями белорусской чернопестрой породы (разам з Г.К.Валаховіч) // Государственная книга племенных свиней черно-пестрой породы. Мн., 1990. Т. 3;
Вкусовые качества мяса молодых свиней // Зоотехническая наука Беларуси: Сб. ст.Мн., 1996. Т. 32.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СЦІС (Вітольд Казіміравіч) (н. 22.2.1949, в. Парэчча Гродзенскага р-на),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Чл.-кар.Акад.агр. навук Беларусі (1999). Д-рс.-г.н., праф. (1998). Скончыў Гродзенскіс.-г.ін-т (1971). З 1976 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі, з 1982 у Гродзенскім с.-г. ін-це (з 1987 заг. кафедры, з 1991 прарэктар, з 1995 рэктар). Навук. працы па распрацоўцы рэцэптуры кармоў і кармавых дабавак для с.-г. жывёл, тэхналогіі вытв-сці комплексных кармавых дабавак, атрыманні мясц. натуральнай крыніцы бялковай, мінер. і вітаміннай сыравіны, павышэнні эфектыўнасці вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі.
Тв.:
Эффективность использования новой кормовой добавки в рационах свиней // Актуальные проблемы интенсивного развития животноводства. Горки, 1996;
Аммонизированный сапропель в рационах молодняка крупного рогатого скота // Зоотехническая наука Беларуси. Мн., 1996. Т. 32;
Озерные сапропели — в кормопроизводство // Животноводство Беларуси. 1998. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЯЛЬЯ́НЧЫК (Міхаіл Сцяпанавіч) (н. 10.2.1940, в. Заточча Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне агульнай гігіены. Д-рмед.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Гродзенскімед.ін-т (1969). У 1969—77 і з 1980 у гэтым ін-це (з 1994 заг. кафедры). У 1977—80 у Аддзеле рэгуляцыі абмену рэчываў АНБССР. Навук. працы па гігіене працы ў розных галінах вытв-сці, па пытаннях забруджвання навакольнага асяроддзя, аховы здароўя і захоўвання генафонду бел. нацыі.
Тв.:
Экспериментальное изучение ингаляционного воздействия этанола на крыс при беременности на некоторые показатели у потомства // Алкоголизм и наследственность: (Материалы Междунар. симпозиума). М., 1987;
Peril of ethanol consumption by offsprings of rat intoxicated by low doses of alcohol (разам з А.В.Ліопам, В.У.Чумаковай) // Alcoholism: Clinical and Experimantal Research. Seventh Congress of the International Society for Biomedical Research on Alcoholism. Gold Coast, Queensland, Australia, 1994. Vol. 18. № 2.