ваенна-палітычны саюз фашысцкіх Германіі і Італіі, які склаўся ў 1936. Аформлены 25.10.1936 падпісаным у Берліне італагерм. пратаколам аб супрацоўніцтве. Бакі дамовіліся аб размежаванні сфер эканам. экспансіі на Балканах і ў Дунайскім басейне і скаардынавалі свае дзеянні ў вайне супраць Ісп. рэспублікі; Германія афіцыйна прызнала захоп Італіяй Эфіопіі. Збліжэнню абедзвюх фаш. дзяржаў папярэднічалі прыхільная пазіцыя Германіі ў час італьян. агрэсіі супраць Эфіопіі (гл.Італа-эфіопская вайна 1935—36) і сумесная германа-італьян. інтэрвенцыя ў Іспаніі (гл. ў арт.Іспанская рэвалюцыя 1931—39). У выніку пагадненняў «Вось Берлін—Рым» і «Антыкамінтэрнаўскі пакт» напярэдадні 2-й сусв. вайны аформіўся блок агрэсіўных дзяржаў (гл.«Трохвугольнік Берлін—Рым—Токіо»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АГУ́ЛЬНЫ ДАГАВО́Р» 1952,
Бонскі дагавор. Падпісаны паміж урадамі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі з аднаго боку і ФРГ з другога 26 мая ў Боне. Адмяняў акупац. статут на тэр.Зах.Германіі і ствараў дагаворную аснову для адносін паміж гэтымі дзяржавамі.
Паводле «Агульнага дагавора» ўрад ФРГ абавязваўся выконваць усе заключаныя раней ад імя Зах.Германіі дагаворы і пагадненні. ЗША, Вялікабрытанія і Францыя пакідалі за сабой права размяшчаць на тэр.ФРГ свае войскі. «Агульны дагавор» падлягаў ратыфікацыі ўсімі краінамі-ўдзельніцамі і павінен быў уступіць у дзеянне разам з Парыжскім дагаворам 1952. Паколькі Нац. сход Францыі 30.8.1954 Парыжскі дагавор адхіліў, «Агульны дагавор» страціў сваю сілу. З некаторымі папраўкамі ён быў уключаны ў Парыжскія пагадненні 1954.
старэйшы універсітэт Германіі. Засн. ў 1386 у г. Гайдэльберг курфюрстам Рупрэхтам I у складзе 4 традыцыйных для сярэднявечча ф-таў (вольных мастацтваў, багаслоўскі, мед., юрыд.); у 16 ст.ф-т вольных мастацтваў пераўтвораны ў філасофскі. У 15—16 ст. вядомы як цэнтр гуманізму. У канцы 17 ст. спалены французамі. Аднавіў дзейнасць як навуч. і навук. ўстанова пасля 1803 намаганнямі курфюрста Карла Фрыдрыха Бадэнскага. У 19 ст. адна з вядучых навуч. устаноў Германіі. Ф-ты: тэалагічны, філас., юрыд., прыродазнаўчых навук, мед. і інш. У ім працавалі філосафы Г.Гегель, К.Фішэр, хімік Р.Бунзен, фізік Г.Кірхгоф, даследчык прыроды Г.Гельмгольц, гісторык Ф.Шлосер і інш.Б-ка (з 1386).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РГЕ (Рыхард) (4.10.1895, Баку — 7.11.1944),
савецкі разведчык. Герой Сав. Саюза (1964). Унук Ф.А.Зорге. Скончыў Берлінскі ун-т. З 1914 у ням. арміі, удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1924 у СССР, з 1929 у разведорганах Чырв. Арміі. У 1930—40-я г. ў якасці ням. журналіста ў Германіі, Кітаі, Японіі. У Токіо стварыў разведвальную групу «Рамзай», якая здабывала важную для СССР інфармацыю. Адзін з першых паведаміў дату (20—22 чэрв.) нападу фаш.Германіі на СССР, колькасць ням. дывізій і агульную схему іх плана ваен. дзеянняў, у кастр. 1941 — аб непадрыхтаванасці Японіі да нападу на СССР. 18.10.1941 арыштаваны яп. паліцыяй, 29.9.1943 прыгавораны да пакарання смерцю. Павешаны, пахаваны ў Токіо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЕР ((Müller) Герман) (18.5.1876, г. Мангейм, Германія — 20.3.1931),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1899 рэдактар с.-д. друкаванага органа «Görlitzer Volkszeitung» («Гёрліцкая народная газета»). З 1906 чл. праўлення, у 1919—27 адзін са старшынь С.-д. партыі Германіі (СДПГ). У 1916—18 і 1920—28 дэп. рэйхстага (у 1920—28 адначасова старшыня фракцыі СДПГ у рэйхстагу). У 1919—20 міністр замежных спраў, ад імя Германіі 28.6.1919 падпісаў (разам з міністрам зносін І.Белам) Версальскі мірны дагавор 1919. У сак.—чэрв. 1920 і чэрв. 1928 — сак. 1930 рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі. Выступаў за вырашэнне пытання аб выплаце Германіяй рэпарацый пасля 1-й сусв. вайны (зацвярджэнне закона аб ажыццяўленні Юнга плана). Аўтар працы «Лістападаўская рэвалюцыя» (1928).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плацда́рм, ‑а, м.
Прастора, мясцовасць, на якой рыхтуецца і разгортваецца ваенная аперацыя. У пачатку 1945 года Савецкая Армія адкінула немцаў на захад, захапіла важныя плацдармы нямецкіх войск у самой Германіі і выйшла на подступы да Берліна.«Беларусь».//перан. Аб краіне, тэрыторыі, якая можа быць выкарыстана ў якасці базы для нападу на іншую краіну. Лес быў плацдармам, захопленым у ворага ў першыя ж дні акупацыі, з якога ўсё шырэй і глыбей развіваліся баявыя дзеянні партызанскай вайны.Шахавец.
[Фр. place d'armes.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іо́х
(ням. Joch)
старая адзінка зямельнай меры, якая ў Германіі была роўная 56,03 ара, у Швейцарыі — 36, у Венгрыі — 43,16 ара.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
геста́па
(ням. Gestapo, ад Geheime Staats Polizei = тайная дзяржаўная паліцыя)
тайная паліцыя ў гітлераўскай Германіі, якая жорстка распраўлялася са сваімі ахвярамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
турынгі́т
(ад ням. Thüringen = назва правінцыі ў Германіі)
мінерал групы хларыдаў падкласа лістовых сілікатаў зеленаватага колеру, складаны алюмасілікат жалеза і алюмінію.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
mark1[mɑ:k]n.
1. след; пля́ма;
dirty marks бру́дныя пля́мы
2. адзна́ка, прыкме́та;
The work bears the marks of a genius. Твор мае прыкметы геніяльнасці.
3. адзна́ка, ацэ́нка;
high/good marks высо́кія/до́брыя адзна́кі
4.hist. ма́рка (грашовая адзінка ў Германіі)
♦
be up to the markBrE быць до́брым і быць на нале́жным узро́ўні; адпавяда́ць патрабава́нням;
hit/miss the mark папа́сці ў цэль/прамахну́цца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)