КО́ДЭКС АБ ШЛЮ́БЕ І СЯМ’І́ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ (КаШС),
адзіны сістэматызаваны заканад. акт Рэспублікі Беларусь, які змяшчае нормы, што рэгулююць шлюбныя і сямейныя адносіны. Прыняты Вярх. Саветам БССР 13.6.1969 і дзейнічае з 1.11.1969 з наступнымі зменамі і дапаўненнямі. Складаецца з прэамбулы і 5 раздзелаў: агульныя палажэнні; шлюб; сям’я; акты цывільнага стану; прымяненне нац. заканадаўства аб шлюбе і сям’і да замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама прымяненне законаў аб шлюбе і сям’і замежных дзяржаў і міжнар. дагавораў і пагадненняў. Нормы КаШС устанаўліваюць парадак і ўмовы ўзяцця шлюбу, падставы яго спынення і прызнання несапраўдным, рэгулююць асабістыя і маёмасныя адносіны паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі, інш. родзічамі, рэгламентуюць пытанні, якія ўзнікаюць у сувязі з усынаўленнем, апекай, папячыцельствам, запісам актаў цывільнага стану.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСВЕ́РЖАНСКАЯ УСПЕ́НСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры ранняга барока ў в. Новы Свержань Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. Узведзена ў сярэдзіне 18 ст. на месцы драўлянай царквы 1590 (фундаваная Радзівіламі, у пач. 17 ст. перабудавана як уніяцкая). Мураваны 1-нефавы 1-вежавы храм (у плане — выцягнуты прамавугольнік) з прамавугольнай алтарнай апсідай і 2 нізкімі рызніцамі па баках. Над вузкім прамавугольным прытворам — масіўны чацвярык вежы з фігурнай галоўкай, накрыты гранёным купалам і аздоблены вертыкальна выцягнутымі плоскімі паўцыркульнымі нішамі, якія імітуюць аконныя праёмы. Сцены царквы ў верхняй частцы расчлянёны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі з раструбамі ў абодва бакі. Адзіныдэкар. элемент фасада — партал бакавога зах. ўвахода. Уваход у царкву з паўн. боку. Алтарная частка перабудавана ў 19 ст. Вакол храма бутавая агароджа, у якую ўбудавана брама-званіца.
кветкавая расліна сям. бабовых. Адзіны від роду. Пашырана ў Міжземнамор’і. Трапляецца на камяністых схілах, у цяснінах, лясах з вечназялёных дубоў, ядлоўцаў і хвоі. Культывуецца ў Паўд. і Паўн. Амерыцы, Паўд. Афрыцы, Міжземнамор’і, Індыі.
Вечназялёнае дрэва выш. 6—15 м з шарападобнай кронай. Жыве 200—300 гадоў. Лісце шчыльнае, перыстае. Кветкі дробныя, сабраныя ў гронкі Плод — струк. Струкі Р.д. (цараградскія, або кіпрскія, рожкі) даўж. 10—25 см, маюць сакавітую, салодкую (да 50% цукру) мякаць, якая спажываецца ў ежу, ідзе на корм жывёле, з яе гатуюць сок, сіроп, сыравіну для атрымання спірту. Падпражанае насенне — сурагат кавы. Семя мае пастаянную масу (каля 200 мг), таму са стараж. часу яго выкарыстоўвалі як адзінку вагі (карат) у ювелірнай справе. Р.д. таксама наз. адзін з відаў роду празопіс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЕРАПІЁНАВЫ БРАТЫ́»
(па назве гуртка сяброў у аднайм. рамане Э.Т.А.Гофмана),
літаратурная група ў Петраградзе ў 1921—29. Узнікла пры арг-цыі работнікаў мастацтваў «Дом мастацтваў». Уваходзілі — І.Груздзеў, М.Зошчанка, У.Іванаў, В.Каверын, Л.Лунц, М.Нікіцін, Л.Палонская, М.Сланімскі, М.Ціханаў, К.Федзін. У «Партызанскіх аповесцях» Іванава, рамантычных баладах Ціханава, сатыр. апавяданнях Зошчанкі, рамане Федзіна «Гарады і гады» і інш. іх творах самабытна і рознабакова адлюстравана рэв. эпоха. Адзіны сумесны зб. — «Серапіёнавы браты» (1922). Падкрэслівалі сваю апалітычнасць. Шмат увагі аддавалі засваенню тэхналогіі мастацтва ў дыяпазоне ад рус.псіхал. рамана да вострасюжэтнай прозы Захаду. За імкненне да эксперыменту «С.б.» часам абвінавачвалі ў фармалізме.
Літ.:
Горький М. Группа «Серапионовы братья» // Литературное наследство. М., 1963. Т. 70;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чыгу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Рэйкавая дарога, прызначаная для руху паяздоў. Гасцінец.. быў адзіны шлях зносін паміж гарадкамі, чыгунка была далёка.Чорны.А там за возерам, як струнка, Пралегла роўненька чыгунка. Вось пераезд даўно знаёмы; Правей вакзальныя харомы.Колас.
2. Комплекснае транспартнае прадпрыемства, якое забяспечвае перавозку пасажыраў і грузаў па такой дарозе. Працаваць на чыгунцы. □ [Кавалеўскі:] — Ужо дамовіўся з Упраўленнем чыгункі, даюць чатыры пакоі ў новым доме.Карпаў.
3.Разм. Жалезная печка. На чыгунцы грэўся чайнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ламі́на1, ломы́на ’доўгі, сухі прут, палка, галіна’, ’кавалак бервяна, ламачына, абломак’, ’гультай, лежабок’ (ТСБМ, Янк. III, Клім.), ламі́на ’стары, грувасткі прадмет’ (Шатал.). Укр.ломина ’лам’ё’. Да лом (гл.). Нягледзячы на існаванне такіх жа лексем у іншых слав. мовах, можна меркаваць, што разглядаемая лексема — самастойнае ўсх.-слав. утварэнне з сінгулятыўным суф. ‑ina.
Ламі́на́2, лъмʼіна́ ’вялікі мажны чалавек, здаравяк’ (брасл., Сл. паўн.-зах.; міёр., З нар. сл., Нар. словатв.). Рус.пск., калін.ломина ’моцны, здаровы і няспрытны чалавек высокага росту’. Хаця звязана з ламіна1 аднолькавасцю словаўтваральнай мадэлі, стварае адзіныпаўн.-бел.-рус. арэал. Да лом (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іна́кшы ’другі’, ’які-н., некаторы’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Мал., Касп., Шат.), іна́чшы (Мал.). Рус.ина́кий, укр.іна́кший, польск.inaki, уст.inakszy, в.-луж.hinaši, н.-луж.hynakšy, чэш.jinaký, jinačí, славац.inakší, славен.inȃk, серб.-харв.ȉnȃk, балг.и́накъв, макед.инаков, ст.-рус.инакыи. Прасл. вытворнае з суф. ‑akъ ад *inъ (гл. іншы), дакладна адпаведнае літ.vienókas, vienókis ’аднолькавы’, гоц.ainaha ’адзіны’, ірл.oenach ’сход, рынак’. Гл. Фасмер, 2, 130; Трубачоў, Эт. сл., 8, 230; Шанскі, 2, I, 65; Слаўскі, 1, 456. Форма інакшы з суфіксам вышэйшай ступені ‑šy. Сюды ж іна́кшыць ’змяняць’ (Касп., Нас.). Гл. інакш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фронтм.
1. Front f -, -en;
адпра́віцца на фронт an die Front géhen*;
2.перан. Front f -, -en;
адзі́ны фронтÉinheitsfront f;
наро́дны фронт Vólksfront f -;
адзі́ным фро́нтам in ge¦éinter [geschlóssener] Front;
3.тэх., буд. Front f, Vórderseite f -, -n, Vórderwand f -, -wände
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
анса́мбль
(фр. ensamble = сукупнасць)
1) стройнае спалучэнне частак у адно цэлае (напр. архітэктурны а.);
2) мастацкая зладжанасць у выкананні (драматычным, музычным, харэаграфічным);
3) група выканаўцаў, якая выступае як адзіны мастацкі калектыў (напр. а. песні і танца);
4) музычны твор для некалькіх музыкантаў ці спевакоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕСПЕРАПЫ́ННАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
сукупнасць тэхнал. працэсаў, злучаных у адзінывытв. паток, што забяспечвае бесперапыннае пераўтварэнне зыходнай сыравіны ў гатовы прадукт. Тэхнал. працэсы ў бесперапыннай вытворчасці арганізуюцца ў межах вытв. ліній, участкаў, цэхаў ці ўсяго прадпрыемства. Пашырана ў галінах прам-сці, якія ажыццяўляюць масавы выпуск прадукцыі на аснове спалучэння асобных дэталяў (камплектуючых) у адзінае цэлае (швейная, абутковая, гадзіннікавая прам-сць), а таксама ў галінах, на якіх бесперапыннасць вытв. працэсу абумоўлена характарам тэхналогіі (энергетыка, металургія). Апошнія працуюць кругласутачна, без спынення ў выхадныя і святочныя дні, а рамонт абсталявання ажыццяўляецца ў час работы ці з выкарыстаннем рэзервовых апаратаў і агрэгатаў. Для бесперапыннай вытворчасці характэрны высокі ўзровень механізацыі і аўтаматызацыі вытв-сці. Яна, як правіла, скарачае час вытв-сці прадукцыі, забяспечвае больш поўнае выкарыстанне асн. фондаў, паскарае абарачальнасць абаротных сродкаў, спрыяе росту прадукцыйнасці працы. Найб. эфект дае ў паточнай вытворчасці.