агрэгат для ператварэння каксаваннем каменнага вугалю ў кокс. Складаецца з камеры каксавання і ацяпляльных прасценкаў, у якіх спальваецца газ. Звычайна К.п. аб’ядноўваюць у батарэі (па 61—77 печаў) з агульнай сістэмай падводу газу і адводу лятучых рэчываў, падачы вугалю і інш. Для падагрэву паветра і газу К.п. абсталёўваюцца рэгенератарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮНГЁЙ-АЛА́-ТО́О, Кунгей-Алатау,
хрыбет на Пн Цянь-Шаня, які абмяжоўвае з ПнІсык-Кульскую катлавіну ў Казахстане і Кыргызстане. Даўж. каля 280 км. Выш. да 4771 (г. Чок-Тал). Складзены з гранітаў, сланцаў, пясчанікаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Ледавікі агульнайпл. 237 км². На паўн. схілах і ў цяснінах — лясы з цянь-шаньскай елкі, на паўд. — горныя стэпы, вышэй — горныя лугі і лугастэпы. Ва ўсх.ч. перавал Сан-Таш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМО́ВІЧ (Уладзімір Васілевіч) (н. 2.2.1940, в. Лань Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне вет. медыцыны. Д-рвет.н., праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1965). З 1968 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні, метадах дыягностыкі, агульнай спецыфічнай прафілактыцы інфекц. захворванняў жывёл.
Тв.:
Сальмонеллез свиней. Мн., 1994;
Некробактериоз сельскохозяйственных животных. Мозырь, 1999 (разам з Э.І.Верамеем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯША́НЫЯ АПА́ДКІ,
вадкія і цвёрдыя ападкі, якія на працягу сутак выпадаюць адначасова або паслядоўна, пераходзяць з аднаго віду ў другі. Пры тэарэт. разліках М.а. лічаць толькі тыя, якія складаюцца з сумесі снежных камякоў (або ледзяных круп) з дажджавымі кроплямі. На Беларусі адзначаюцца з канца вер. да мая (11—13% ад агульнай сумы ападкаў за год). За год бывае 15—30 сутак з М.а., колькасць іх павялічваецца з Пд на Пн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Глы́за ’глыба’ (БРС, Байк. і Некр.). Роднаснае слова (як і ў выпадку з глы́бай) знаходзіцца толькі ў рус. мове. Параўн. рус.глы́за ’глыба, ком’, якое засведчана ў многіх дыялектах рус. мовы. Трубачоў (Эт. сл., 6, 161–162) звязвае з *gluza, *gluzъkь (*gluza ’шышка’) і *glyba (гл. глы́ба). Раней Трубачоў (Слав. языкозн., V, 178) меркаваў, што гэта слова, магчыма, праславянскі дыялектызм бел. мовы, адзін са шматлікіх словаўтваральных варыянтаў агульнай зыходнай асновы, параўноўваючы глы́за з прасл. не толькі *glyba, але і *gluda (рус.глу́да), прасл.*gluta (славен.gluta).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́дзеліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
1. Вылучыць з агульнай масы для якой‑н. мэты. Выдзеліць падводы для вывазкі дроў. Выдзеліць звеннявых.// Адзначыць якім‑н. чынам. Выдзеліць асноўную думку. □ Косця быў першы, каго Марынка тут нейкім чынам выдзеліла з астатніх.Шыцік.
2. Аддаць у карыстанне. Выдзеліць сыну частку маёмасці. □ Праўленне калгаса выдзеліла.. [Нямку] хатку ля канюшні.Кулакоўскі.
3. Вывесці на паверхню (з арганізма, са свайго саставу). Выдзеліць пот. Выдзеліць вуглякіслы газ. Выдзеліць цяпло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́скубці, ‑бу, ‑беш, ‑бе; пр. выскуб, ‑ла; зак., што.
1. Скубануўшы, выцягнуць з агульнай масы частку чаго‑н.; вырваць. Выскубці жменю воўны. □ [Хвядос] патупаў трохі, ні з таго, ні з сяго выскуб жменю сена і панюхаў.Скрыпка.// Павыскубаць. Выскубці ўсё пер’е. □ Гусі выскублі ўсю траву, і наш правулак стаў вельмі непрыгожы.Савіцкі.
2.Разм. Скубучы, зрабіць паглыбленне, выемку ў чым‑н. Выскуб [Саўка] у стозе нару і зашыўся ў настыўшае на холадзе сена.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНАБАПТЫ́СТЫ (ад грэч. anabaptizō перахрышчваю),
перахрышчэнцы, удзельнікі радыкальнага народнасектанцкага руху эпохі Рэфармацыі пераважна ў Германіі, Швейцарыі, Нідэрландах. Патрабавалі паўторнага хрышчэння (у свядомым узросце), адмаўлялі царк. іерархію, асуджалі багацце, заклікалі да ўвядзення агульнай маёмасці. Удзельнічалі ў Сялянскай вайне 1524—26 у Германіі, утварылі Мюнстэрскую камуну (1534—35); разгромлены. Анабаптысты праніклі і ў некаторыя бел. гарады, дзе знайшлі паслядоўнікаў сярод мясц. рамеснікаў. Асобныя элементы вучэння анабаптыстаў перайшлі ў дагматыку некаторых пратэстанцкіх сектаў (баптыстаў і квакераў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАЎНЫ́Я Е́ЛЬНІКІ,
абмежаваныя месцы росту елкі еўрапейскай за межамі яе арэала. Вядомы на Пд Беларусі (Палессе). Вызначаюцца своеасаблівымі мікракліматычнымі і глебава-гідралагічнымі ўмовамі і фітацэнатычнай структурай. У складзе іх дрэвастою пераважае карпацкая раса елкі еўрапейскай (Picea abies subsp. acuminata), для якой характэрны хуткі рост. Выяўлены 31 Астраўныя ельнікі агульнайпл. Каля 10 тыс.га. Гарбавіцкія і Добрушскія (Гомельская вобл.), Маларыцкія, Мяднянскія і Пажэжынскія (Брэсцкая вобл.) Астраўныя ельнікі абвешчаны помнікамі прыроды рэсп. значэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯДЗЕ́РНІКАЎ (Васіль Іванавіч) (11.2.1919, г. Ліпецк, Расія — 16.3.1991),
бел. матэматык. Д-р фізіка-матэм. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Варонежскі ун-т (1941). З 1950 у Варонежскім ун-це, з 1959 у Горкаўскім пед. ін-це. З 1969 у БДУ. Навук. працы па канформнай дыферэнцыяльнай геаметрыі, тэорыі гіперпаверхняў прасторы Еўкліда, па тэорыі абагульненага метаду нармалізацый, па агульнай тэорыі спалучаных звязнасцей, тэорыі спец. класа аднародных прастораў.