Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
the Omnipotent
Усемагу́тны -агаm., Бог -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
навако́льны, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца або жыве ў наваколлі; адбываецца навокал каго-, чаго-н.
Навакольная мясцовасць.
Навакольныя людзі.
Навакольныя гукі.
2.у знач.наз.навако́льнае, -ага, н. Тое, што знаходзіцца навокал каго-, чаго-н.
Любавацца навакольным.
3.у знач.наз.навако́льныя, -ых. Людзі, якія акружаюць каго-н.
Абыякавы да навакольных.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паво́зачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да павозкі. Павозачны кузаў.
2.узнач.наз.паво́зачны, ‑ага, м. Той, хто кіруе коньмі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кірпано́сы, ‑ая, ‑ае.
Разм. З кароткім і задзёртым носам. Кірпаносы твар. Кірпаносае дзіця./узнач.наз.кірпано́сы, ‑ага, м.; кірпано́сая, ‑ай, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
благачы́нны, ‑ага, м.
Служыцель культу, што кіруе цэрквамі некалькіх парафіі. Не простым на[ва]т, а благачынным папом ён [Красноўскі] стаў амаль праз месяц.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імерэці́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Імерэціі, імерэцінаў, імерэцінцаў. //узнач.наз.імерэці́нскае, ‑ага, н. Сорт сухога вінаграднага віна. Бутэлька імерэцінскага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шука́емы, ‑ая, ‑ае.
У матэматыцы — які неабходна вызначыць, устанавіць. Шукаемая велічыня.//узнач.наз.шука́емае, ‑ага, н. Велічыня, якую неабходна вызначыць, устанавіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Га́каць ’гакаць’ (Бяльк.), ’секчы’ (Сцяц.), га́кну́ць (Касп.), га́кнуць (БРС). Параўн. рус.га́кать ’вымаўляць глыбокі гартанны гук (га, ага), калі сякуць дровы, удараюць цяжкім молатам і г. д.’, ’моцна ўдараць, біць’ (СРНГ). Ад прымарнага выклічніка га! Дзеяслоў га́каць утворан пры дапамозе звычайнага ў такіх фармацыях суфікса ‑к‑. Аналагічны па паходжанню і дзеяслоў го́каць (гл.). Не мае да гакаць ніякага дачынення ням. дзеяслоў hacken ’секчы’ (гэта выпадковае супадзенне).