горад на ПдУ ЗША у штаце Фларыда. Засн. ў 1895. Больш за 2 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Марскі порт на Атлантычным ак. Важны трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Найбуйнейшы ў краіне грузавы аэрапорт (вываз цытрусавых і ранняй агародніны). Цэнтр круізнага суднаходства. Буйнейшы ў свеце круглагадовы кліматычны курорт (пляжы, гасцініцы, санаторыі, матэлі, больш за 5 млн. наведвальнікаў штогод). Важны гандл.-фін.цэнтр.Прам-сць: радыёэлектронная, авіябуд., паліграф., швейная, харч., тытунёвая, суднабудаўнічая. Вытв-сцьмед.абсталявання, інструментаў, ювелірных вырабаў. 2 ун-ты. Мастацкі музей. Акіянарыум. Бат. сад. Цэнтр турызму. На З ад М. — нац. парк Эверглейдс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РСІЯ (Murcia),
гістарычная вобласць і сучасная правінцыя на ПдУ Іспаніі, каля ўзбярэжжа Міжземнага м.Пл. 11,3 тыс.км². Нас. 1038 тыс.ж. (1992). Гал. горад — Мурсія. Рэльеф пераважна горны, выш. асобных хрыбтоў 1300—1700 м. Па даліне р. Сегура — Мурсійская нізіна. М. — аграрна-індустр. вобласць. Важны раён паліўнога земляробства, які спецыялізуецца на вырошчванні субтрапічных (пераважна цытрусавых) культур і шаўкаводстве. На непаліўных землях пасевы ячменю і пшаніцы. Прам-сць: каляровая металургія (выплаўка свінцу, цынку), нафтаперапрацоўка, хім. (серная к-та, азотныя ўгнаенні), суднабудаванне і суднарамонт, харч., шаўковая, гарбарна-абутковая, баваўняная; вытв-сцьабсталявання для кансервавай прам-сці. Буйны марскі порт — Картахена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ-ХЕ́ЙВЕН (New Haven),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Канектыкут. Засн. ў 1638. 124,7 тыс.ж., з гарадамі Мерыдэн, Уэст-Хейвен і агульнымі прыгарадамі каля 550 тыс.ж. (1997). Порт у праліве Лонг-Айленд. Прамысл., гандл.-фін. і культ. цэнтр Новай Англіі. Прам-сць: вытв-сцьавіяц. рухавікоў, дэталей і вузлоў, стралковай зброі, рэнтгенаўскай апаратуры і мед. інструменту, гадзіннікаў, станкоў і прамысл.абсталявання, сродкаў сувязі, чорная і каляровая металургія, металаапр., хім., гумавая, паліграфічная. Ун-ты, у т. л.Іельскі універсітэт. Музеі. Маст. галерэя Іельскага ун-та. Гар. і універсітэцкія будынкі 17—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛТА́ВА,
горад, цэнтр Палтаўскай вобл. на Украіне, на р. Ворскла (левы прыток р. Дняпро). Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1174 як «Лтава» (назва да 1430). 320 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел, аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (з-ды аўтаагрэгатны, турбамех., «Хіммаш», газаразрадных лямпаў, штучных алмазаў і алмазнага абсталявання, мед. шкла, фарфоравы і інш.), лёгкая (баваўняная, трыкат., абутковая і інш.), харч., ф-камуз. інструментаў. 5 ВНУ. 2 тэатры. Музеі: маст., краязн., музей-запаведнік «Поле Палтаўскай бітвы», літ.-мемар. І.П.Катлярэўскага, Панаса Мірнага, У.Г.Караленкі. Каля П. адбылася Палтаўская бітва 1709.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЦЕЎКЛА́ДЧЫК,
камплект машын і абсталявання для транспартавання і ўкладкі рэйкава-шпальнай рашоткі чыгуначнага пуці пры яго буд-ве і рамонце. Выкарыстоўваюцца П. звёнавыя, якія дастаўляюць да месца работ гатовыя рэйкава-шпальныя рашоткі, і раздзельныя, што падвозяць асобныя неабходныя элементы для зборкі рашоткі на месцы.
Звёнавыя П. на рэйкавым хаду абсталяваны пуцеўкладачным кранам для транспартавання звёнаў уздоўж саставу. Пры буд-ве новых чыгунак выкарыстоўваюць пуцеўкладачныя краны на трактарным хаду, абсталяваныя лябёдкай, што захоплівае звёны на платформе, якая наязджае на ўкладзенае звяно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁПЕЛЕНГА́ТАР,
радыёэлектронная прылада для вызначэння напрамку на крыніцу радыёвыпрамянення (радыёсігналаў). Бываюць наземныя (рухомыя і стацыянарныя), самалётныя, карабельныя. Шырока выкарыстоўваюцца ў радыёнавігацыі, радыёразведцы і інш.
Складаецца: з антэнна-фідэрнай сістэмы (для прыёму радыёхваль, што распаўсюджваюцца ад аб’екта пеленгацыі), радыёпрыёмніка з індыкатарам (дае інфармацыю аб вуглах паміж напрамкам на аб’ект пеленгацыі і асн. плоскасцямі, прынятымі за пачатак адліку), дапаможнага абсталявання. У радыёнавігацыі выкарыстоўваюць Р., якія вызначаюць азімут ці курсавы вугал перадавальнай радыёстанцыі. Ва універсальных (двухкаардынатных) Р. вымяраюць абодва вуглы, якія вызначаюць гэты напрамак; у азімутальных — адзін з іх (азімут). Да Р. адносяць таксама радыёкомпасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СБА́ДЭН (Wiesbaden),
горад на ЗФРГ, каля падножжа гор Таўнус. Адм. ц. зямлі Гесен. 270,9 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Рэйн (рачны порт у прыгарадзе Шырштайн). Хім., фармацэўтычная, маш.-буд. (у т. л. цяжкае, выраб электратэхн. абсталявання, гідраўлікі, прадметаў дакладнай механікі і оптыкі), цэментная, паліграф.прам-сць. Вытв-сць шампанскіх він. У Вісбадэне знаходзяцца федэральнае стат. ўпраўленне, дзярж.б-ка, гал.дзярж. архіў. Бальнеакліматычны курорт. Вядомасць набыў з сярэдзіны 18 ст. Вызначаецца мяккай зімой і цёплым летам. Каля 30 крыніц мінер. вод, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні хвароб суставаў, органаў дыхання, абмену рэчываў. Санаторыі, шматлікія матэлі і пансіянаты, пітныя галерэі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІКО́Ў (Іван Сямёнавіч) (н. 10.4.1949, г.п. Хоцімск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі і энергет. машынабудавання. Д-рфіз.-матэм.н. (1995). Скончыў Казанскі ун-т (1972). З 1974 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі (у 1995—98 нам. дырэктара), адначасова (з 1998) дырэктар дзярж. прадпрыемства «Белінвестэнергазберажэнне». Навук. працы па даследаванні трываласці і надзейнасці элементаў энергет.абсталявання, па пытаннях рэсурсаэнергазберажэння. Распрацаваў тэорыю разліку напружана-дэфармаванага стану нераўнамерна нагрэтых цел ва ўмовах рэактарнага апрамянення.
Тв.:
Прочность тепловыделяющих элементов быстрых газоохлаждаемых реакторов. Мн., 1984 (разам з Б.Я.Цвяркоўкіным);
Прочность элементов конструкций при облучении. Мн., 1990 (разам з В.Б.Несцярэнкам, Б.Я.Цвяркоўкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГАДА́Н,
горад у Расіі, цэнтр Магаданскай вобл., на беразе бухты Нагаева Ахоцкага м.Засн. ў пач. 1930-х г., горад з 1939. 123 тыс.ж. (1997). Марскі порт. Ад М. пачынаецца Калымскі тракт. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (вытв-сць і рамонт горнага абсталявання, суднарамонт і інш.), харч. (рыбная), лёгкая (швейная ф-ка, гарбарна-абутковы камбінат); вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Паўн.-Усх. комплексны НДІ і Ін-тбіял. праблем Поўначы Далёкаўсх. навук. цэнтра Рас.АН, НДІ золата і рэдкіх металаў і інш.Пед.ін-т. 2 т-ры. Краязнаўчы музей. У 1930—50 М. быў цэнтрам Упраўлення Паўн.-Усх. папраўча-працоўных лагераў НКУССССР (гл.ГУЛАГ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Дімя С.М.Кірава (МаАЗ). Пабудаваны ў 1932—35 у Магілёве як аўтарамонтны з-д. У 1940—41 пераабсталяваны ў авіяматорны. У Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Самара. У 1944 на базе б. аўтарамонтнага з-да ўтвораны з-д № 795 Мін-ва авіяцыйнай прам-сці СССР, які ў 1946 пераўтвораны ў лакамабільны з-д. З 1956 з-д пад’ёмна-трансп.абсталявання па выпуску эл.-маставых кранаў. З 1966 МаАЗ у вытв. аб’яднанні «БелаўтаМАЗ». З 1976 працуе сталеліцейны цэх. Асн. прадукцыя (1999): скрэперы самаходныя, аўтапаязды, аўтасамазвалы, аўтапагрузчыкі, аўтабетоназмяшальнікі, смеццявозы, бульдозеры.
Магілёўскі аўтамабільны завод. Зборка самазвальнага аўтапоезда.