КАМАРО́Ў (Леў Іванавіч) (н. 11.12.1938, в. Медны Руднік Пышмінскага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1960), дзе і працуе з 1963. Навук.працы ў галіне квантавай механікі і тэорыі кандэнсаванага стану рэчыва. Распрацаваў аператарны метад рашэння ўраўнення Шродынгера для квантавых сістэм.
Тв.:
Operator method for non-perturbative descriptiori of the quantum Systems (разам з І.Д.Феранчуком) // Quantum Systems: New trends and methods. Singapore etc., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕРЛІНГ-О́НЕС ((Kamerling Onnes) Гейке) (21.9.1853, г. Гронінген, Нідэрланды — 21.2.1926),
нідэрландскі фізік, адзін з заснавальнікаў фізікі нізкіх тэмператур. Замежны чл.-кар.АНСССР (1925). Скончыў Гронінгенскі ун-т (1876). У 1878—82 у Політэхн. школе ў г. Дэлфт, у 1882—1923 праф. Лейдэнскага ун-та, арганізатар і першы дырэктар (1894—1923) Лейдэнскай крыягеннай лабараторыі. Навук.працы па крыягеннай фізіцы, тэрмадынаміцы, магнітаоптыцы і радыеактыўнасці. Першым дасягнуў тэмператур, блізкіх да абсалютнага нуля, і атрымаў (1908) вадкі гелій. Адкрыў звышправоднасць (1911). Нобелеўская прэмія 1913.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́НСКАЯ (Валянціна Цімафееўна) (н. 7.7.1922, г. Даўлеканава, Рэспубліка Башкортастан),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1973). Скончыла Башкірскі мед.ін-т (1943). З 1952 у Мінскім мед. ін-це. Навук.працы па перынатальнай ахове плода, прафілактыцы крывацёку і слабасці скарачальнай дзейнасці маткі пры родах.
Тв.:
К профилактике кровотечения в родах // Профилактика и лечение кровотечений в родах. Мн., 1963;
Здоровье женщины. Мн., 1968;
Акушерско-гинекологическая терминология на русском и латинском языках: Словарь. Мн., 1986 (разам з Л.М.Акатавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́НСКІ (Сямён Давыдавіч) (1861, г. Барзна Чарнігаўскай вобл., Украіна — 15.5.1939),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Праф. (1923). Скончыў Кіеўскі ун-т (1889). З 1889 у Мінску, з 1890 чл.Т-ва мінскіх урачоў. У 1890—1920 урач-афтальмолаг, у 1923—39 заг. кафедры БДУ і Мінскага мед. ін-та. Нар. камісар аховы здароўя БССР (1920). Удзельнічаў у стварэнні вышэйшай мед. школы ў БССР. Навук.працы па вывучэнні трахомы і вочнага траўматызму. Аўтар падручнікаў па вочных хваробах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАПЕ́ЛЬКА (Валерый Канстанцінавіч) (н. 7.1.1948, пас. Дымаўшчына Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1990 праф. (1992). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971). З 1974 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Вышэйшым каледжы сувязі. Навук.працы па тэорыі інфармацыі, тэорыі кадзіравання, лічбавай апрацоўцы інфармацыі, распрацоўцы звышвялікіх інтэгральных схем і сістэм на іх аснове, у т. л. сістэм памяці.
Тв.:
Надежное хранение информации в полупроводниковых запоминающих устройствах М., 1986 (разам з У.В.Лосевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРА́ЦЬЕВА (Святлана Віталеўна) (н. 7.2.1926, с. Вінограбль Курскага р-на, Расія),
бел. вучоны-псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1978), праф. (1980). Скончыла Ленінградскі ун-т (1950). Працавала ў Камянец-Падольскім, Львоўскім, Драгобыцкім пед. ін-тах. З 1979 заг. кафедры псіхалогіі Гродзенскага ун-та. Даследуе праблемы пед. і ўзроставай псіхалогіі, псіхічнай рэгуляцыі камунікатыўнай дзейнасці, фарміравання прафесіяналізму ў працы з людзьмі. Аўтар павук. дапаможніка «Педагагічная і ўзроставая псіхалогія» (ч. 1—2, 1993—96).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НУС (Іван Іванавіч) (н. 2.5.1934, в. Рыбалава Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне рэаніматалогіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1964). З 1982 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1990 заг. кафедры). Навук.працы па ўплыве розных доз апрамянення на ход наркозу і пасляаперацыйнага перыяду ў анкалагічных хворых. Распрацаваў комплексную інтэнсіўную тэрапію хворых з вострай ныркавай недастатковасцю.
Тв.:
Основы анестезиологии, реаниматологии и интенсивной терапии в вопросах, задачах и ответах. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЁЎ (Юрый Фёдаравіч) (8.5.1923, г. Ульянаўск, Расія — 1.1.1991),
бел. вучоны ў галіне дэрматалогіі. Д-рмед.н. (1960), праф. (1967). Скончыў Ленінградскую ваен.-мед. акадэмію (1946). З 1971 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (да 1989 заг. кафедры). Навук.працы па антыбіётыкатэрапіі скурных і венерычных хвароб, лячэнні гангрэнознай піядэрміі.
Тв.:
Себорея. Л., 1963;
Холинергические процессы при некоторых дерматозах // Вестн. дерматологии и венерологии. 1967. № 9: Себорея и угри. Мн., 1972;
Медикаментозные токсидермии. Мн., 1978 (разам з Л.Ф.Пільцыенка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНДА́Ш (сапр.Румянцаў Міхаіл Мікалаевіч; 10.12.1901, С.-Пецярбург — 31.3.1983),
расійскі артыст цырка, комік. Нар.арт.СССР (1969). Герой Сац. Працы (1979). Скончыў тэхнікум цыркавога мастацтва (1930). Дэбютаваў у Маскоўскім цырку-шапіто як клоун-дывановы. Упершыню ў вобразе К. пачаў выступаць у 1934—35 у Ленінградскім цырку (узяў псеўданім франц. мастака-карыкатурыста). Выступаў з пантамімічнымі рэпрызамі, камічнымі мініяцюрамі, сатыр. нумарамі на актуальныя грамадска-паліт. тэмы. Стварыў вобраз-маску наіўнага і цікаўнага дзівака. З 1946 маст. кіраўнік групы клоунаў. Здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАСЁЎ (Барыс Васілевіч) (н. 2.3.1925, с. Ракша Маршанскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне гідраўлікі. Канд.тэхн.н. (1956), праф. (1985). Скончыў Харкаўскі політэхн.ін-т (1952). У 1956—68 у Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1968 у Брэсцкім політэхн. ін-це. Навук.працы па гідраўліцы, с.-г. водазабеспячэнні і каналізацыі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Основы гидравлики, гидравлические машины и сельскохозяйственное водоснабжение. Мн., 1965 (разам з В.І.Дзячовым);