вэ́рхал, ‑у, м.

Разм. Страшэнны беспарадак, неразбярыха; крык, шум. У доме — вэрхал, усё пайшло дагары нагамі. Карпаў. На ферме зноў падняўся вэрхал: спрачаліся, каму колькі год. Пташнікаў. Бегае, круціцца, галёкае, як ашалелы: вечны вэрхал праз яго на дварэ. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вялі́зны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі значны па велічыні; надта вялікі. Пасярэдзіне вострава расце некалькі вялізных старых ялін. В. Вольскі. Неба ўгары кружылася; зямля, нібы вялізная касавокая талерка, усё хінулася кудысь і вагалася, гатовая вось-вось абрынуцца ў невядомую прорву. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гардэро́б, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Шафа для адзення.

2. ‑а. Месца ў грамадскім памяшканні, прызначанае для захоўвання верхняга адзення; раздзявальня. Многія гледачы заходзілі ў гардэроб, здымалі верхнюю вопратку. Мележ.

3. ‑у. Усё адзенне аднаго чалавека. Гардэроб артыста.

[Фр. garde-robe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацёкшы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. пр. ад зацячы.

2. у знач. прым. Анямелы, набухлы; ацёкшы. Звычайна пасля працы, адчуваючы стомленасць, боль у зацёкшай параненай назе,.. Сяргей складваў усё напісанае ў стосік і ўспамінаў, што трэба зрабіць перавязку. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзіра́віць, ‑раўлю, ‑равіш, ‑равіць; незак., што.

Рабіць дзіркі ў чым‑н. [Весялоў] успомніў усё: і завыванне ветру ў стропах парашута, і сухі трэск куль, што разрывалі, дзіравілі шоўк, і пах свежых сасновых дошак, і пах салідолу ад халодных авіябомб. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карусе́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Разм. Ісці, ляцець і пад. кругамі; кружыць. Самалёты.. развярнуліся і пачалі каруселіць усё бліжэй і бліжэй. Лынькоў. Руневіч сядзіць каля апушчанага акна і.. глядзіць, як кружацца, паволі каруселяць за цягніком напоеныя сонцам палеткі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Вывесці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Павыводзіць коней. Павыводзіць формулы. Павыводзіць плямы. □ [Маладзіца:] — Лазабіралі [палякі] усё. Худобу з хлява павыводзілі... Колас. Глядзіш на .. падцёкі смалы і думаеш, хто ж гэтыя лініі мелам павыводзіў? Бяспалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазасяка́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Засячы, зрабіць зарубкі на ўсім, многім. Пазасякаць дрэвы.

2. Параніць усё, многае. Пазасякаў конь ногі.

пазасяка́ць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Засячы, збіць, забіць усіх, многіх розгамі, бізуном і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрарыва́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прарваць што‑н. у многіх месцах, прарваць усё, многае. Папрарываць паперу.

2. Зрабіць пасадкі чаго‑н. радзейшымі. Папрарываць буракі.

папрарыва́ць ​2, ‑ае; зак., што.

Прарыць лычом у многіх месцах (пра жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прыгнуць усё, многае. Папрыгіналі людзі галовы. □ На магутных дрэвах ляжаў снег і папрыгінаў іх галіны. Чарнышэвіч. Жыта дробнае і спелае.. Жняяркаю яму тут нічога рады не даў бы, толькі папрыгінаў бы дадолу. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)