га́лы

(лац. galla = чарнільны арэшак)

паталагічныя новаўтварэнні на органах раслін, якія ўзнікаюць у выніку пашкоджання расліны бактэрыямі, грыбамі, насякомымі, кляшчамі, чарвякамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гарба́та

(польск. herbata, ад лац. herba = зелле + н.-лац. thea < кіт. tē = высушаныя лісты раслін сям. чайных)

тое, што і чай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

некта́р

(гр. nektar)

1) напітак багоў у старажытнагрэчаскай міфалогіі, які даваў ім бессмяротнасць;

2) салодкі сок, які выдзяляюць кветкі меданосных раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перыдэ́рма

(ад перы- + дэрма)

1) другасная покрыўная тканка ў раслін;

2) цвёрдая арганічная абалонка, якая прыкрывае сцёблы калоній марскіх гідроідных паліпаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

со́ма

(гр. soma = цела)

цела арганізма, акрамя мацярынскіх клетак спораў у раслін і клетак зародкавага шляху або палавых клетак у жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спо́ры

(гр. spora = семя)

аднаклетачныя ўтварэнні, якія служаць для размнажэння бяскветкавых раслін (грыбоў, імхоў, папарацей і інш.) і некаторых прасцейшых арганізмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

статацы́сты

(ад гр. statos = які стаіць + цыста)

1) слыхавыя пузыркі, органы раўнавагі беспазваночных жывёл;

2) клеткі раслін, у якіх утвараюцца статаліты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стахібо́трыс

(н.-лац. stachybotrys)

недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які развіваецца ў глебе, на адмерлых рэштках раслін і іншых субстратах, багатых цэлюлозай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стыгма́рыі

(н.-лац. stigmaria, ад гр. stigma = пляма)

коранепадобныя ўтварэнні некаторых вымерлых раслін (напр. сігілярый), якія размяшчаліся ў ніжняй частцы ствалоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фасіліза́цыя

(ад лац. fossilis = выкапнёвы)

працэс ператварэння рэштак рэшткаў вымерлых жывёл і раслін у выкапнёвы стан шляхам замяшчэння арганічных рэчываў мінеральнымі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)