МУ́РАВЕНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Брагінскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Чэрнеў, на тэр. торфаўчастка Мураўна. Створана ў 1982. Пл. 1,68 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 1,2 км, найб.глыб. 5,4 м, аб’ём вады 7,5 млн.м³. Напаўняецца вадой з р. Сярэдняя Брагінка па падвадным канале. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, гасп.-быт. мэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАВІ́ЦКІ (Лука Захаравіч) (31.12.1917, в. Доўгае Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 30.11.1941),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Барысаглебскае ваен.авіяц. вучылішча (1938). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941: пілот знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант М. суправаджаў трансп. самалёты ў блакіраваны Ленінград, прыкрываў з паветра разгрузку чыг. эшалонаў, збіў 3 самалёты праціўніка, 3 вер. тараніў ням. бамбардзіроўшчык. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯРКІ́С,
рака ў Літве і Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 202 км (на Беларусі 12 км). Пл. вадазбору 4440 км² (на Беларусі 100 км²). Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Мікулішкі Ашмянскага р-на, цячэ ў межах Ашмянскага ўзв., 2 км на мяжы з Літвой і каля в. Гаравыя Грыгі перасякае яе. У межах Беларусі каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСАТА́,
вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на р. Уша, каля аўтадарогі Мінск—Маладзечна. Цэнтр сельсавета. За 12 км на У ад г. Маладзечна, 61 км ад Мінска, 3 км ад чыг. ст. Уша. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзібны дом (пач. 20 ст.). Справа ад аўтадарогі Мінск—Вільнюс, каля павароту на вёску помнік Віленскаму шляху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЦЕ́ЛЬСКІ (Мікалай Уладзіміравіч) (16.9.1919, в. Грэск Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 30.12.1997),
бел. матэматык. Д-рпед.н. (1987), праф. (1990). Скончыў БДУ (1950). З 1961 у БДУ. Навук. працы па дыдактыцы матэматыкі, пытаннях методыкі выкладання матэматыкі. Распрацоўваў псіхолага-пед. асновы дыдактыкі матэматыкі.
Тв.:
Психолого-педагогические основы дидактики математики. Мн., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ВУЦЬ, Роў,
рака ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Скрыпіца (бас.р. Прыпяць). Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 269 км². Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ ад в. Навуць, вусце за 3,8 км на Пд ад в. Пасека. Даліна невыразная, рэчышча ад вытоку на працягу 22 км каналізаванае. Водапрыёмнік меліярац. каналаў. Выкарыстоўваецца для напаўнення вадой сажалак рыбгаса «Чырвоная Зорка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙДА́,
возера ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 15 км на ПдУ ад г. Жыткавічы. Пл. 0,21 км², даўж. 580 м, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 1,7 км. Схілы катлавіны выш. 2—5 м, спадзістыя, пясчаныя, разараныя, на Пн участкамі пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Дно выслана крэменязёмістым сапрапелем, каля берагоў пясчанае. Праз возера пракладзены канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЖЛЕВА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нежлеўка (выцякае з возера), за 18 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,25 км², даўж. 970 м, найб.шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Пл. вадазбору 24 км². Схілы катлавіны выш. 3—5 м, параслі лесам, на У хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана ручаём з воз. Наўліцкае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́РСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е.
У Магаданскай вобл. і Рэспубліцы Саха (Якуція, Расія), паміж нагор’ямі Чэрскага на ПнУ, Верхнекалымскім на ПдУ і хр. Сарычава на ПдЗ. Даўж. 130 км, шыр. 50—70 км, выш. 700—1500 м. Складзена з пясчанікаў, алеўралітаў, гліністых сланцаў. Рэдкастойныя лістоўнічныя лясы, зараснікі кедравага сланіка і хмызняковай вольхі, вышэй 1100—1200 м — горныя тундры. Па паўд. схілах — фрагменты стэпавых раслінных асацыяцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СЦЕРАЎ (Іван Фірсавіч) (7.7.1904, в. Таўкачы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.12.1989),
Герой Сав. Саюза (1945). З 1924 на камсам. рабоце ў Таўкачах. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Сталінградскім, 2-м і 3-м Укр. франтах. Нам. камандзіра батальёна па палітчастцы капітан Н. вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Дуная на тэр. Венгрыі. Да 1962 на сав. і парт. рабоце.