МЛЕ́ЧНІКІ, млечныя сасуды,

клеткі некат. кветкавых раслін, якія маюць у вакуолях млечны сок. Адрозніваюць 2 тыпы М.: членістыя і нячленістыя. Членістыя ўтвараюцца з многіх асобных клетак, якія зліваюцца ў суцэльную галінастую сістэму (напр., у складанакветных, макавых). Нячленістыя — адна гіганцкая клетка, што ўзнікае ў зародку, расце, разгаліноўваецца і пранізвае ўсе органы расліны (напр., у малачайных, тутавых).

т. 10, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДСЯЎНЫ́Я КУЛЬТУ́РЫ,

сельскагаспадарчыя расліны, якія высяваюцца пад покрыва асн. культуры з мэтай атрымання дадатковага ўраджаю. У якасці П.к. выкарыстоўваюць лубін, сырадэлю, райграс аднагадовы і інш., а таксама шматгадовыя травы (напр., канюшыну), якія падсяваюць пад азімыя ці яравыя збожжавыя і яны даюць ураджай у наступныя гады вегетацыі. П.к. выкарыстоўваюцца ў падпокрыўных пасевах. Гл. таксама Прамежкавыя культуры.

т. 11, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАМЫСЛО́ВЫЯ РЭСУ́РСЫ,

сукупнасць прамысловых запасаў узнаўляльных прыродных рэсурсаў, якія мае асобная краіна ці рэгіён. Для рацыянальнага выкарыстання П.р. неабходна прытрымлівацца пэўных аб’ёмаў эксплуатацыі, якія не перавышаюць здольнасць папуляцый да самаўзнаўлення, выкарыстоўваць метады экстэнсіўнага, штучнага ўзнаўлення (напр. з дапамогай рыбагадоўчых гаспадарак і інш.). Звесткі аб П.р. заносяць у прамысловы кадастр.

П.​І.​Лабанок.

т. 13, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЁБА́ЧАННЕ,

атрыманне з дапамогай радыёхваль бачнага відарыса ўнутр. будовы аб’екта, непразрыстага для аптычнага выпрамянення, а таксама аб’ектаў, якія знаходзяцца ў аптычна непразрыстым асяроддзі. Ажыццяўляецца з дапамогай радыёінтраскопаў. Засн. на ўздзеянні радыёхваль на некаторыя люмінафоры, якія змяняюць інтэнсіўнасць свячэння, на паўправадніковыя і вадкія крышталі, фотаплёнкі і інш. У Р. выкарыстоўваюць метад сканіравання даследуемага аб’екта.

т. 13, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭТРАСПЕ́КЦЫЯ (ад лац. retro назад+ specio гляджу),

1) зварот да мінулага, аналіз падзей, якія адбываліся раней, з мэтай выяўлення ў іх зародкаў тэндэнцый, уласцівых сучаснасці.

2) Погляд на прагрэс. сац. з’явы, як на такія, якія ўжо існавалі раней.

3) Агляд інфармацыі за мінулыя гады (напр., рэтраспектыўная бібліяграфія, рэтраспектыўны пошук дакументаў, рэтраспектыўны фільм).

т. 14, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕЦЭСІЁН (ням. Sezession ад лац. secessio аддзяленне),

1) назва стылю мадэрн у Аўстрыі і краінах, якія ўваходзілі ў Аўстра-Венгерскую імперыю.

2) Аб’яднанні мастакоў, архітэктараў і дызайнераў у Мюнхене, Берліне (з 1892), Вене (з 1897), якія супрацьпастаўлялі сваё мастацтва акадэмізму. У С. уваходзілі О.​Вагнер, Г.​Клімт, І.​Гофман, К.​Мозер, Э.​Орлік і інш.

т. 14, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Каха́нак ’любы, каханы’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Нас. і г. д.), каха́нка ’любая, каханая’. Гэтыя словы засведчаны ўжо ў ст.-бел. мове: коханка, коханокъ. Дзеяслоў кохати ў ст.-бел. мове Булыка (Запазыч., 173) адносіць да паланізмаў. Зразумела, што і вытворныя, якія маюць адпаведнасці ў польск. (kochanek, kochanka), хутчэй за ўсе таксама запазычанні. Няясна, з якіх прычын коханка, коханокъ Булыка адносіць да ўтварэнняў, якія ўзніклі ўжо ў бел. мове (гл. с. 15, дзе гаворыцца, што пасля экземпліфікацыі прыводзяцца дэрываты, утвораныя на бел. глебе). Параўн. Кюнэ, Poln., 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаза́нкі, лозанкі, лазанка, лазанька, лазаначка ’мучныя ляпёшкі, якія паліваюць смятанай ці маслам’ (Вешт., карэліц., Весці, 1969, 4), ’адвараныя ляпёшкі з мукі, якія ядуць з алеем і зялёнай цыбуляй’ (Нас., Сл. паўн.-зах.) ’крохкае печыва, прыгатаванае з мукі на вадзе’, ’печыва, якое палівалі пацёртым, падсалоджаным макам з малаком з ільнянога семя’, ’галушкі з цёртай бульбы’, брасл. ’локшыны’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычана з польск. łazanki ’квадратныя ці ромбавідныя клёцкі’, якое з італ. lasagne (мн. л.), lasagna < лац. *lasania < lasanum ’гаршчок’ < ст.-грэч. λάσανον (Сл аўскі, 5, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазу́тчык ’разведчык у тыле ворага, шпіён’ (ТСБМ), ст.-рус. лазут(ь)никъ, лазутьчикъ, рус. лазутчик ’тс’, лазу́та ’проська, жабрак’, якія Фасмер (2, 450) узводзіць да старога дзеепрыметніка lazǫtъ. Аднак славен. lazútati ’поўзаць, лазіць’, lazútelj ’бадзяга’ уносяць дадатковыя цяжкасці пры тлумачэнні асновы лазут‑. Бел. лексема запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 74). Параўн. таксама ст.-бел. лазукъ, лазука ’разведчык’ (XVI ст.), лазуцтво, лазучство ’бадзянне’, якія можна вывесці з лазити > лазіць (гл.). Ад лазук(а) паходзіць лазучыць ’віжаваць, шпіёніць, выведваць’ (Нас.), у процілеглым выпадку (< lazǫt‑) было б лазуціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нацяле́скацца ’пад’есці’ (Сцяц.). Няясна; магчыма, да гукапераймальнага *цялёсь!, параўн. цялёпі цялём/, што перадаюць гукі і дзеянні, якія перыядычна паўтараюцца. Не выключана, што суадносіцца з целяси, цела (гл.), параўн. целесовиты ’поўны, у целе’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)