aim1 [eɪm] n.

1. цэль; мішэ́нь;

take aim at прыцэ́львацца

2. мэ́та;

with the aim of з мэ́тай, з наме́рам; мець на мэ́це

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

versus [ˈvɜ:səs] prep.

1. су́праць

2. у параўна́нні з; у адро́зненне ад;

man-made fibres versus natural fibres шту́чнае валакно́ ў параўна́нні з натура́льным

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зміры́цца, зміру́ся, змі́рышся, змі́рыцца; зак., з кім-чым.

Прымірыцца з кім-, чым-н., пакарыцца каму-, чаму-н.

З. з якой-н. думкай.

Ён змірыўся са сваім становішчам.

|| незак. зміра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зусі́м, прысл.

1. Абсалютна, поўнасцю.

У хаце стала з. цёмна.

Я яго не з. зразумеў.

2. (перад адмоўем). Ні ў якой ступені, ніколькі (разм.).

З. не смешна.

Я тут з. не жартую.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аба́пал,

1. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. выражае прасторавыя адносіны: паказвае на размяшчэнне з абодвух бакоў чаго-н.

Прысады цягнуліся а. дарогі.

2. прысл. З абодвух бакоў.

А. пацягнуліся сады, агароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заняпа́д, -у, ДМ -дзе, м.

Упадак, стан аслаблення дзейнасці, змяншэння актыўнасці.

З. эканомікі.

Гаспадарка прыйшла ў з.

Адчуць стомленасць і з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзя́куючы, прыназ. з Д.

Выражае адносіны прычыны, паказвае, з прычыны чаго, з дапамогай чаго адбылося дзеянне.

Паправіўся д. медыцыне.

Выратаваўся д. выпадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нясу́н, несуна́, мн. несуны́, несуно́ў, м. (разм.).

Дробны злодзей, які цішком выносіць што-н. з вытворчасці, з месца працы.

Барацьба з несунамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наса́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Чалавек з вялікім носам.

2. Птушка з доўгай дзюбай або жывёліна з вялікім носам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адту́ль, прысл.

З таго месца, з таго боку.

А. вее ледзяны вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)