etw. zur ~ néhmen* узя́ць што-н.уя́касці кіраўні́цтва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АСТРАНІ́М (ад астра... + грэч. onyma імя),
псеўданім у выглядзе якіх-небудзь друкарскіх знакаў (напр., «ххх», «...»). Напачатку ў якасці астраніма выкарыстоўвалі ўмоўныя знакі нябесных свяціл (адсюль і назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЯ́Ж (франц. moulage ад mouler фармаваць),
злепак або мадэль прадмета (з гіпсу, воску, парафіну і інш.) у натуральную велічыню; служыць уякасці нагляднага дапаможніка, напр., М. плода, органа, часткі цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ТА КРЫМІНА́ЛЬНАГА СУДА́,
вышэйшы судовы орган па крымінальных справах у губернях Рас. імперыі. Уведзены на падставе «Устанаўлення для кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» 1775. У 1778 П.к.с. ўведзены ў Полацкай і Магілёўскай губ., у 1795 — у Мінскай губ. Апеляцыйная інстанцыя (2-я інстанцыя) для верхняга земскага суда, губернскага магістрата, верхняй расправы. Уякасці рэвізійнай (рашаючай) інстанцыі разглядала справы аб злачынствах, якія прадугледжвалі смяротнае пакаранне, гандлёвае пакаранне, пазбаўленне гонару; уякасці суда 1-й інстанцыі — справы па абвінавачванні ў службовых злачынствах. Апеляцыйнай і рэвізійнай інстанцыяй для П.к.с. быў Сенат. У склад палаты ўваходзілі старшыня, 2 саветнікі і 2 асэсары. Паводле ўказа Паўла I ад 6.2.1797 П.к.с. на тэр. Беларусі скасаваны і заменены гал. судамі. Адноўлены ў 1831 як апеляцыйная і рэвізійная інстанцыя для павятовых судоў і магістратаў. Ў якасці 1 -й інстанцыі разглядалі справы аб службовых злачынствах чыноўнікаў. У адносінах да судоў 1-й інстанцыі мелі адм. паўнамоцтвы і маглі аб’яўляць вымовы і накладаць штрафы на чыноўнікаў ніжэйшых судоў. Пасля 1831 у склад палаты ўваходзілі старшыня, саветнік (з 1837 таварыш старшыні) і па 2 засядацелі ад дваран і купецтва. Справаводства вялося на рус. і польскай (да 1831) мовах. У 1867 П.к.с. паводле ўказа Сената аб’яднаны з палатамі цывільнага суда ў злучаныя палаты крымінальнага і цывільнага суда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ТЫЎНЫЯ ДАРЫ́,
адзін або некалькі прадметаў, якія пакідалі ў свяшчэнным месцы (найчасцей у пячоры, рацэ, возеры або тарфяным балоце, пазней у храме) уякасці ахвярапрынашэння з мэтай атрымаць ад бажаства задавальненне просьбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
госцьм., го́сцяж. Gast m -(e)s, Gäste; Gástdelegierte (sub) m, f -n, -n (на з’ездзеі г. д.);
уя́касці го́сця als Gast;
у нас го́сці wir háben Besúch;
сустрака́ць гасце́й Besúch empfángen*;
запраша́ць гасце́й Gäste éinladen*;
ісці́ ў го́сціj-n besúchen;
быць у гасця́х zu Besúch [zu Gast] sein;
◊
у гасця́х до́бра, а до́ма лепш ob Ósten, ob Wésten, zu Haus isťs am bésten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Надзянькі́ прысл. ’адпачынак у свята’: Добра падрабʼіласʼа, цʼапʼер схаджу да Йулʼи надзʼянкʼи (воран., Сцяшк. Сл.). Утворана са спалучэння на дзень, суфіксацыя на ‑кі, характэрная для прыслоўяў, параўн. удоўжкі, ушыркі, навелічкі і пад.; уякасці ўзору выкарыстана наначкі ’на цэлую ноч’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КВАДРАТЫ́ЧНАЕ АДХІЛЕ́ННЕў тэорыі імавернасцей,
мера рассейвання выпадковай велічыні, роўная квадратнаму кораню з дысперсіі. Уматэм. статыстыцы выкарыстоўваецца як мера якасці стат. ацэньвання і наз. квадратычнай памылкай (хібнасцю).