У Іспаніі, умежах Кастыліі, паўн.-зах.ч. Месеты. Выш. да 800—1200 м (па ўскраінах да 1000—1200 м). Складзена з пясчанікаў, кангламератаў, вапнякоў і мергеляў. Расчлянёна на глыб. 100—120 м далінамі рэк бас. Дуэра. Ксерафітныя хмызняковыя зараснікі і стэпы, хваёвыя бары, дубровы. Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу; вінаграднікі, сады. На С.п. гарады Вальядалід, Саламанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́БЛА,
балота пераважна нізіннага тыпу ў Івацэвіцкім, Бярозаўскім і Пружанскім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Жыгулянка. Пл. 7,8 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 4,8 тыс.га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя — 1,6 м. Запасы торфу каля 14 млн.т. Балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасушанай тэр. мяшаны лес, травяное покрыва пераважна з асакі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭДНЕВЕНГЕ́РСКІЯ ГО́РЫ,
шэраг ізаляваных масіваў (Бакань, Вертэш, Буда і інш.) у Венгрыі, на З ад р. Дунай. Працягваюцца з ПдЗ на ПнУ на 150 км. Выш. 400—700 м. Складзены пераважна з вапнякоў і даламітаў, развіты карст. Стараж. вулканізм. Шыракалістыя лясы. Радовішчы баксітаў, марганцавай руды. Мінер. крыніцы. Ландшафтныя заказнікі (Вертэш, Герэчэ). Умежах Буды — частка г. Будапешт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНАГЕ́ННЫ ЛАНДША́ФТ,
разнавіднасць антрапагеннага ландшафту, які фарміруецца ў працэсе вытв. дзейнасці чалавека з выкарыстаннем тэхн. сродкаў. Характарызуецца стварэннем у яго межахінж. збудаванняў або ажыццяўленнем тэхнал. працэсаў, якія вядуць да змен у рэльефе, падземных і паверхневых водах, расліннасці. Да Т.л. адносяцца землі, парушаныя пры здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам, адвалы пустой пароды, шламасховішчы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮНГ,
рака, левы прыток Вілюя, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Даўж. 1092 км, пл.бас. 49,8 тыс.км² Цячэ ў межах Сярэднесіб. пласкагор’я і Цэнтральнаякуцкай раўніны. Асн. прытокі злева — Чымідыкян і Джыпа. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 180 м³/с. Ледастаў з сярэдзіны кастр. да 2-й пал. мая. Суднаходная на 273 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭДНЯНЁМАНСКАЯ НІЗІ́НА Размешчана на З Беларусі, на ПнЗ Гродзенскай вобл., таксама на тэр. Польшчы і Літвы. Мяжуе з Гродзенскім узв., Лідскай раўнінай і Верхнянёманскай нізінай. На тэр. Беларусі даўж. з 3 на У 60—75 км, з Пн на Пд да 45 км, пл. каля 1,7 тыс.км². Выш. 110—140 м.
Прымеркавана да Мазурска-Беларускага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Крышт. фундамент залягае на глыб. 100—300 м. Месцамі перакрыты юрскімі (магутнасць да 4(1 м), познамелавымі (больш за 100 м), палеагенавымі (да 20 м) і антрапагенавымі (60—140 м) адкладамі, На паверхні пераважаюць флювіягляцыяльныя і лімнагляцыяльныя пяскі, жвір, радзей жвірова-галечныя сумесі, галацэнавыя азёрныя і балотныя адклады. На фарміраванне рэльефу значна паўплываў паазерскі ледавік, у час раставання якога ў межах С.н. ўтварылася вял. прыледавіковае Сярэднянёманскае воз. Пры адступанні паазерскага ледавіка ўзровень возера паніжаўся са 123 м да 115 м. У больш позні галацэнавы час сфарміравалася даліна р. Нёман, якая ў межах С.н. мае эразійны ўрэз да 25—28 м.
Сучасны рэльеф С.н. — зандравая раўніна з 2 узроўнямі (больш высокі 130—140 м прымыкае да Лідскай раўніны). Паверхня плоская, плоскаўзгорыстая, ускладнена тэрмакарставымі западзінамі, эолавымі формамі, невял. зарастаючымі азёрамі. Карысныя выкапні: гліны, буд. пяскі, торф. Т-растудз. -5,1 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 545 мм за год. Гал.р. Нёман з прытокамі Котра (з Пыранкай і Нявішай), Гожка, Чорная Ганча. Найб. азёры Белае, Рыбніца, Берштаўскае, Вераўскае, Зацкава. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, часта забалочаныя, тарфяна-балотныя, поймавыя. Лясістасць каля 40%. Пашыраны хваёвыя, бярозавыя, яловыя і чорнаальховыя лясы. Найб. лясныя масівы Гродзенская і Катранская пушчы. Умежах С.н. заказнікі рэсп. значэння: біял.Гожаўскі, Парэцкі і Сапоцкінскі, ландшафтны Азёры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПАРА́ДКАВАННЕў граматыцы,
від сінтаксічнай сувязі слоў або цэлых прэдыкатыўных адзінак (сказаў). П. (падпарадкавальная сувязь), у процілегласць злучэнню звязвае 2 нераўнапраўныя (неаднатыпныя і рознафункцыянальныя) моўныя адзінкі ў адно цэлае: словазлучэнне або складаназалежны сказ. П. рэалізуе толькі закрытыя сінтакс. канструкцыі. Пры П. адзін кампанент выступае як граматычна незалежны, галоўны, а другі — як залежны, падпарадкаваны галоўнаму. Убел. мове ў межах простага сказа П. рэалізуецца пераважна як дапасаванне («яснае неба»), кіраванне («будую дом», «ідуць па дарозе») ці прымыканне («хутка ехаць»), Умежах складаназалежнага сказа П. перадае розныя сэнсавыя адносіны паміж гал. і даданай часткамі і выражаецца з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў ці інш. слоў і спалучэнняў, што выступаюць у функцыі злучнікаў («бо», «каб», «калі», «дзе», «што», «які», «як толькі» і інш.). Падпарадкавальныя злучнікі заўсёды ўваходзяць у склад даданай часткі складаназалежнага сказа і з’яўляюцца паказчыкам яе грамат. формы. Дапаможным сродкам пры П. ў складаназалежным сказе могуць быць карэляты (суадносныя словы), якія знаходзяцца ў складзе гал. часткі («А дзе тая крынічанька, што голуб купаўся?» З нар.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ДАМСТВА,
1) цэнтральная ўстанова або група ўстаноў, якія ўзначальваюць якую-небудзь галіну дзярж. кіравання. Кіраўнікі ведамства ў склад урада не ўваходзяць. Умежах сваёй кампетэнцыі ведамствы выдаюць нарматыўныя акты, карыстаюцца правам інспектавання і ведамаснага кантролю. Большасць ведамстваў маюць апрача цэнтральных устаноў мясцовыя органы.
2) Упраўленне ў распараджэнні якога-н. афіц. органа ці асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУКАВА́Я СІСТЭ́МА,
вышынная (інтэрвальная) арганізацыя муз. гукаў на аснове якога-н. аднаго прынцыпу. Тэрмін мае некалькі значэнняў: гукавы склад, г. зн. сукупнасць гукаў умежах пэўнага інтэрвалу, найчасцей актавы; пэўнае размяшчэнне элементаў сістэмы; якасныя, сэнсавыя суадносіны гукаў, іх функцыі; строй, матэм. выражэнне суадносін паміж гукамі. Сярод пашыраных гукавых сістэм: алігатоніка, ангемітоніка, дыятоніка, мажора-мінор, дадэкафонія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЭ́СКАЯ ГРУ́ПА КУРО́РТАЎ,
размешчана ўздоўж узбярэжжа Чорнага м., умежах Адэсы і на ПдЗ ад яе, а таксама паблізу Куяльніцкага, Хаджыбейскага, Сухога ліманаў. Уключае курорты Аркадзія, Вялікі Фантан, Куяльніцкі, Лузанаўка, Лебедзеўка, Чарнаморка і інш., а таксама курортную мясцовасць Шабо. Асн. прыродныя лекавыя фактары — клімат, ліманныя і азёрныя гразі, рапа ліманаў, мінер. воды.