1) у электратэхніцы — процідзеянне пераменнаму току з боку індуктыўных элементаў ланцуга (напр., індуктыўнасці шпулі). Калі элемент ланцуга характарызуецца толькі індуктыўнасцю L, выражаецца формулай XL = ωL, дзе ω — цыклічная частата; адзінка І.с. ў СІ — ом.
З-за з’явы электрамагнітнай індукцыіэл. энергія двойчы за перыяд ваганняў перадаецца ад крыніцы магн полю шпулі і двойчы вяртаецца ў крыніцу току. У радыётэхніцы І.с. часта ўзнаўляецца з дапамогай фазавярчальнікаў. Адзін і той жа элемент паводзіць сябе па-рознаму ў розных дыяпазонах частот. Напр., вагальны контур пры частотах, меншых за рэзанансную, паводзіць сябе як І.с., пры большых — як ёмістаснае. Гл. таксама Ома закон, Электрычнае супраціўленне.
2) У аэрадынаміцы — частка аэрадынамічнага супраціўлення (гл.Гідрадынамічнае супраціўленне) крыла лятальнага апарата, абумоўленая завіхрэннямі паветра, восі якіх пачынаюцца на крыле і накіраваны ўніз па патоку. Віхры ўзнікаюць з-за перацякання паветра ў канцах крыла з вобласці пад крылом у вобласць над крылом. У выніку вектар пад’ёмнай сілы крыла адхіляецца ад вертыкалі. У крылаў з бясконцым размахам І.с. адсутнічае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ЙНЫ ЭЛЕКТРАРУХАВІ́К,
разнавіднасць электрыннага рухавіка, у якім рухомая частка не верціцца, а лінейна перамяшчаецца ўздоўж нерухомай часткі — разамкнёнага магнітаправода адвольнай даўжыні. Бываюць пераменнага і пастаяннага току, развіваюць вял. сілу цягі і ў шэрагу выпадкаў працуюць без рэдуктара.
У адрозненне ад звычайнага электрарухавіка, статар якога — стальное кольца з абмоткай, у Л.э. кольца як бы разрэзана і выпрастана, а статарныя абмоткі ўкладзены на плоскасці ўздоўж усяго пуці; ротарам служыць алюмініевы брус (рэактыўная рэйка), укладзены пасярэдзіне паміж абмоткамі таксама ўздоўж пуці. Пры паступленні эл.току ў статар уздоўж праваднікоў ствараецца бягучае магн. поле, а ў ротары (рэйцы) наводзяцца віхравыя токі. Эл.-магн. сілы, што ўзнікаюць ад гэтых токаў, накіраваны ўздоўж пуці і прыводзяць у рух вагон, які скампанаваны з электрарухавіком. Перспектыўны ў электрапрыводзе трансп. машын у спалучэнні з магн. падвескамі і паветр. падушкамі. Дае магчымасць павысіць скорасць паяздоў да 500 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
То́ка ’толькі’ (Мат. Маг., Жд. 2, Жд. 3), сюды ж, відаць, ты́ко ’тс’ (астрав., трак., Сл. ПЗБ). Параўн. укр.ті́ко, тіку ’тс’, рус.дыял.то́ко ’тс’, харв.дыял.tȍko, tȕku, старое tuko ’тс’, балг.то́ку, дыял.то́ко, ту́ку ’тс’, макед.туку, дыял.токо ’тс’. Разглядаецца як вынік спрашчэння або кантамінацыі ў асобных славянскіх мовах зыходнага *toli, пашыранага часціцай *‑ko (ESSj SG, 2, 681), гл. толькі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МА́КСВЕЛА ЎРАЎНЕ́ННІ,
асноўныя ўраўненні класічнай макраскапічнай электрадынамікі, што апісваюць эл.-магн. з’явы ў адвольных асяроддзях і вакууме. Выведзены ў канцы 1860-х г. Дж.К.Максвелам на падставе абагульнення эмпірычных законаў эл. і магн. з’яў.
М.ў. звязваюць напружанасць эл. поля , магн. індукцыю , эл. індукцыі і напружанасць магн. поля з характарыстыкамі крыніц эл. і магн. палёў: шчыльнасцю эл. зарадаў і шчыльнасцю току праводнасці . У дыферэнцыяльнай форме маюць выгляд:
(1),
(2),
(3),
(4), дзе
— шчыльнасць току зрушэння. М.ў. дапаўняюцца матэрыяльнымі ўраўненнямі:
,
,
, дзе ε0(μ0) — эл. (магн.) пастаянная, ε(μ) — адносная дыэлектрычная (магн.) пранікальнасць і γ — эл. праводнасць асяроддзя. М.ў. (1) выяўляе непарыўную сувязь паміж эл. і магн. палямі і выражае закон электрамагнітнай індукцыі, (2) паказвае, што крыніцай магн. поля з’яўляюцца токі праводнасці і токі зрушэння (гл.Поўнага току закон), (3) устанаўлівае, што крыніцай эл. поля з’яўляюцца эл. зарады (гл.Гаўса тэарэма), (4) паказвае на адсутнасць адасобленых крыніцы магн. поля (магн. зарадаў). М.ў. дазваляюць вызначыць асн. характарыстыкі эл.-магн. поля , , , у кожным пункце прасторы і ў кожны момант часу, калі вядомыя Q, i, як функцыі каардынат і часу. З М.ў. вынікае магчымасць існавання электрамагнітных хваль, якія распаўсюджваюцца ў вакууме са скорасцю святла. М.ў. адлюстроўваюць глыбокую сувязь эл. і магн. з’яў і з’яўляюцца тэарэтычнай асновай класічнай і квантавай электрадынамікі, фіз. оптыкі, тэорыі распаўсюджання эл.-магн. хваль і інш. раздзелаў электрамагнетызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вольт1, ‑а, М ‑льце, м.
Адзінка вымярэння напружання электрычнага току.
[Ад уласн. імя.]
вольт2, ‑а, М ‑льце, м.
Спец.
1. Круг, утвораны крутым паваротам каня пры верхавой яздзе на манежы. // Круты паварот каня пры манежнай яздзе.
2. Ухіленне ад удару праціўніка ў час фехтавання.
[Фр. volte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́вад, ‑у, М ‑дзе; мн. правады, ‑оў; м.
Металічны шнур, дрот для перадачы электрычнага току. Электрычны провад. Тэлефонны провад. Провад высокага напружання.// Лінія тэлефоннай або тэлеграфнай сувязі. «Што табе трэба, дзяўчынка?» — спыталі з другога канца проваду.Хомчанка.Пяюць правады на высокіх слупах.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЖО́ЗЕФСАН ((Josephson) Браян Дэйвід) (н. 4.1.1940, г. Кардыф, Вялікабрытанія),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1970). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1960), дзе і працуе (з 1974 праф.). Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і звышправаднікоў. Прадказаў (1960) праходжанне звышправоднага току праз тонкі слой дыэлектрыка, які раздзяляе 2 звышправаднікі (гл.Джозефсана эфект). Нобелеўская прэмія 1973 (разам з А.Джаеверам і Л.Эсакі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІСТЭРЭ́ЗІСНЫ ЭЛЕКТРАРУХАВІ́К,
сінхронны электрарухавік, у якога вярчальны момант ствараецца ад узаемадзеяння магн. поля статара з намагнічаным ротарам, зробленым з матэрыялу з шырокай пятлёй гістэрэзісу. Магутнасць да некалькіх соцень ват пры частаце сілкавальнага току 50—500 Гц. Гістэрэзісны электрарухавік маюць добрыя эксплуатацыйныя характарыстыкі, надзейныя, даўгавечныя, бясшумныя, здольныя працаваць з рознай частатой вярчэння. Выкарыстоўваюцца ў маламагутных электрычных прыводах і ў сістэмах аўтам. кіравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТА́КТ (ад лац. contactus дакрананне),
1) судакрананне, непасрэдная блізкасць да месца знаходжання чаго-н. ці каго-н.
2) Сувязь, узаемадзеянне, узгодненасць у рабоце; узаемаразуменне.
3) Паверхня, месца, зона судакранання чаго-н.
4) Судакрананне, злучэнне чаго-н. Напр., К. электрычны — злучэнне 2 праваднікоў, пры якім эл. ток можа ісці ад аднаго правадніка да другога; паверхня судакранання праваднікоў току ці прыстасаванне, якое забяспечвае такое злучэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛО́Н,
1) адзінка зараду электрычнага (колькасці электрычнасці) у Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар Ш.А.Кулона. Абазначаецца Кл. 1 Кл роўны эл. зараду, які працякае праз папярочнае сячэнне правадніка за 1 с пры сіле пастаяннага току 1 А, 1 Кл = 1 А∙с. 2) Адзінка патоку электрычнага зрушэння (патоку эл. індукцыі) праз адвольную замкнёную паверхню, у сярэдзіне якой знаходзіцца свабодны зарад 1 Кл.