перга́мент

(ням. Pergament < лац. pergamena, ад гр. Pergamenos = які паходзіць з Пергама)

1) спецыяльна апрацаваная скура жывёлы, на якой пісалі да вынаходніцтва паперы, а таксама рукапіс на такім матэрыяле;

2) абгортачная папера, якая не прапускае тлушчу і вільгаці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Скру́жваць ‘аддзяляць збожжа ад адходаў пры дапамозе рэшата’ (в.-дзв., Шатал.; Сцяшк.), кружава́ць і скружава́ць ‘тс’ (полац., Нар. лекс.; навагр., віл., Сл. ПЗБ), скружа́ць ‘тс’ (Байк. і Некр.), скружоўваць, скру́жваць ‘веяць рэшатам’, скру́жваць ‘веяць змятаннем’ (ц.-палес., Выгонная, Лекс. Палесся). Укр. скругля́ти, скружлятп, рус. дан. скру́живать, польск. skrężać, krążyć, серб.-харв. skružívati, skrúžiti, славен. skrożíti. Магчыма, ужо прасл. *skrǫgiti ‘веяць рэшатам кругавымі рухамі’. Да круг, кружыць; гл. Слаўскі, 3, 76. У гэтым значэнні — вельмі старажытны славянскі земляробчы тэрмін; гл. спецыяльна Выгонная, там жа, 80.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыяра́ма

(ад гр. dia = праз + horama = відовішча)

1) карціна вялікіх памераў з аб’ёмным пярэднім планам — макетамі будынкаў, дрэў, фігур і інш.;

2) карціна, напісаная з абодвух бакоў празрыстага матэрыялу і спецыяльна асветленая для стварэння ўражання аб’ёмнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ста́нцыя

(польск. stancja < іт. stanza, ад лац. statio = стаянка)

1) пункт прыпынку транспартных сродкаў, якія курсіруюць па пэўным маршруце, са спецыяльна абсталяваным будынкам;

2) спецыяльная ўстанова, якая абслугоўвае пэўную тэрыторыю, вядзе сістэматычныя назіранні ў пэўнай галіне (напр. тэлефонная с., метэаралагічная с.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Грамада́ ’натоўп, гурт; вясковая абшчына’ (БРС, Шат.), таксама грама́да (Касп.). Прасл. *gromada (: *gramada). Параўн. рус. грома́да, укр. грома́да, польск. gromada, чэш. hromada, далей паўд.-слав. (пераважна ў значэнні ’куча’, ’каменне’, ’гара’ і да т. п.): балг. грома́да, серб.-харв. гро̀мада, грома́да, славен. grmáda, gromáda. Роднаснае: ст.-інд. grāma‑ ’натоўп, гурт; вёска, абшчына’, лац. gremium ’бярэмя, ахапак, звязак’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 103; Фасмер, 1, 460–461, Слаўскі, 1, 347–348 (апошні спецыяльна адзначае сувязь з балт. мовамі, аднак Трубачоў, там жа, мяркуе, што літ. grãmatas хутчэй запазычанне са слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калі́сь ’некалі, у мінулым, даўней’ (БРС, ТСБМ, Бяльк.; дзярж.; КЭС; Нас.), ’калі-небудзь, у будучым’ (ТСБМ), калісьці ’некалі, у мінулым, даўней’ (БРС, ТСБМ; дзярж., КЭС). У Насовіча ў форме коли‑сь‑то. Сл. паўн.-зах. адзначае формы калісь, колісь, колесь, колысь ’некалі, даўней’, калісьці, калісьця ’тс’. У ТС колісь і коліся ’тс’. Укр. колись, рус. колись (смал., зах.-бран., куйбыш.), колись‑то (курск., смал.). Відавочная бел.-укр. інавацыя, да koli (гл. калі), -сь, відаць, займеннікавага паходжання, параўн. Сразнеўскі, I, 772. Адносна функцый лексемы гл. спецыяльна ESSJ SG, 2, 356–357.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́рнік1 ’член карнага атрада, карнай экспедыцыі’ (ТСБМ) — Nomen agentis ад караць (гл.).

Ка́рнік2спецыяльна абсталяваная частка хлява для захоўвання сена’ (Жыв. сл.), да *кармнік як месца захоўвання кармоў. Выклікае сумненні магчымасць суфіксацыі з дапамогай суфікса ‑ік (< ‑ікъ), які страціў былую прадуктыўнасць. Але трэба ўлічыць верагоднасць формы *кармнік < kъrm‑ьn‑ikъ < kъrmьnъ (‑ьn‑ikъ). Трэба таксама мець на ўвазе паралелізм назваў гаспадарчых пабудоў (кароўнік, курнік і г. д.). Тады ў якасці першаснай формы прымаюцца адносныя прыметнікі на ‑ьnъ (kurьnъ, а ў нашым выпадку kъrmьnъ), да якіх рэгулярна далучаецца суфікс ‑ikъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няту́біц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla W. et К.’ (гродз., Кіс.). Відаць, аднаго паходжання з ніту́біч (гл.); магчыма, «зашыфраваная» назва тыпу польск. toieść ’Ninceto- xicum’. toieść wielki ’Lysimachia’: не‑ту‑быць?, параўн. тубылец і пад. Будзішэўска (SOr, 39, 3–4, 273) ідэнтыфікуе з nietupicz ’тс’ (Федар.), які, паводле Федароўскага, асвячаюць на спаса і «ў час навальніцы кідаюць у спецыяльна распалены агонь» з мэтай засцерагчыся ад маланкі, што дае падставы выводзіць з не тупаць ’не стукаць (пра пярун)’ альбо са спалучэння *не ту(т) біць ’не сюды біць’ (засцерагальная формула). Гл. наступае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́ржык старое ’мука з сумесі розных культур’ (валож., ЛА, 4; Малч.). Укр. су́ржик, су́ржиця, рус. су́ржанка, су́ржик, польск. дыял. sążyca, sąrżyca ’жыта (сеянае) напалову з пшаніцай’, чэш. souržice, sourež, славац. suržica ’сумесь пшаніцы і жыта або аўса і ячменю’, серб.-харв. су̀ражица, су̀ржица, славен. sọ́ršica, балг. су́ръжица ’тс’. Прасл. *sǫržica < *sǫrъžь, ад *sǫ‑ ’су-’ і *rъžь ’жыта’, гл. рож (Фасмер, 3, 806; Праабражэнскі, 2, 211; Філін, Образ., 113; Брукнер, 482; Махэк₂, 513; Скок, 3, 116; ЕСУМ, 5, 479). Гл. спецыяльна Борысь (Prefiks., 122–123), дзе прыводзяцца і іншыя суфіксальныя варыянты слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

параўнава́ць 1, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

1. што. Зрабіць роўным, гладкім. Параўнаваць асфальт катком. □ Пад церніцамі гурбамі ляжала кастрыца, трэба было яе рассунуць, параўнаваць. Чарнышэвіч.

2. што. Зрабіць роўным, аднолькавым па даўжыні, вышыні і пад. Параўнаваць канцы вяроўкі. // перан.; каго. Зрабіць аднолькавымі, падобнымі ў чым.‑н. — А цяпер жа ні беднякоў, ні сераднякоў, ні заможнікаў, усіх параўнаваў калгас. Мурашка.

параўнава́ць 2, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго і без дап.

Раўнаваць некаторы час (гл. раўнаваць ​2). [Ніна:] Самая прыгожая дзяўчына ў тэхнікуме. Спецыяльна падсунулі, каб я трошкі параўнавала. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)