Лабіры́нт ’палац з мноствам пакояў і заблытаных хадоў’, ’што-небудзь складанае, заблытанае’ (ТСБМ). Ст.-бел. лябиринтъ (XVII ст.) ’тс’ запазычана са ст.-польск. labirynt < лац. labyrinthus < ст.-грэч. λαβύρινθος ’тс’ (Слаўскі, 4, 15–16; Булыка, Лекс. зап., 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаптава́ць ’вышываць’ (Шат.), гафтаваць. Ст.-бел. гафтовати (гл. Булыка, Запазыч., 80: пад гафтъ). Укр. гафтува́ти, гаптува́ти (з XVI ст.). Запазычанне з польск. haftować ’тс’, а гэта з с.-в.-ням. heften, ням. heften. Гл. Слаўскі, 1, 390–391.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Далібо́г (БРС). Укр. да́лебі́(г), польск. dalibóg. Першапачатковае значэнне ’калі бог дасць’. Скарачэннем адсюль узнікаюць формы тыпу бел. дыял. дальбо́ (Сцяц., Сцяшк.), укр. да́лебі́. Гл. Слаўскі, 1, 137 (які для пацвярджэння гісторыі слова спасылаецца яшчэ на польск. bodaj).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дра́тва ’дратва’ (БРС, Касп., Шат.). Рус. дра́тва, укр. дратва ’тс’. Запазычанне з польск. dratwa, dratew. Слаўскі (1, 161–162) лічыць, што была зах.-слав. форма *draty (< с.-в.-ням. drāt ’тс’); параўн. і чэш. dratev (гл. Махэк₂, 126).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бядро́ ’сцягно’. Рус. бедро́, укр. бедро́, польск. biodro, чэш. bedro, балг. бедро́, серб.-харв. бѐдро і г. д. Прасл. *bedro. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з лац. femen, femur ’тс’; Бернекер, 48; Слаўскі, 1, 33–34; Фасмер, 1, 143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вячні́на ’вечнае валоданне’ (Касп.); ’вечнасць’ (Жд., 2). Балг. дыял. ве́чнина, мак. вечнина ’вечнасць’. Архаічнае рэгіянальнае ўтварэнне ад večьnъ з суф. ‑ina. Аднак, прымаючы пад увагу прадуктыўнасць суфікса ‑ina (гл. Слаўскі, SP, 120–123), не выключана магчымасць самастойнага ўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́ер ’сажалка, ставок, рыбнік’ (Нас., Яшкін). Запазычанне з польск. дыял. bajor ’тс’ (таксама bajoro, bajura і да т. п.), паходжанне якога вельмі спрэчнае (або з ням. Weiher ’тс’, або з *banior да прасл. *banʼa, гл. Слаўскі, 1, 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кантрані́к ’сірата, батрак’ (брасл., Сл. паўн.-зах.), сапсаванае кантрактнік ’адзін з бакоў кантракту’. Да кантракт ’дагавор, пагадненне’ (ТСБМ, Яруш.), ст.-бел. контрактъ (XVI ст.) ’тс’, якое са ст.-польск. kontrakt ’тс’ < лац. contractus ’умова, абавязацельства’ (Слаўскі, 2, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёнд ’сухая дарога’ (Совещ. ОЛА — Гомель), ст.-бел. лиондъ, лондъ ’суша’ запазычана са ст.-польск. ląd ’тс’, ’бераг’. С с.-в.-ням. lant, -des, ням. Land ’зямля, ралля, глеба, вёска, край’, ’суша’ (Булыка, Запазыч., 190; Слаўскі, 4, 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэдары ’воз, на якім возяць сена, снапы’ (Касп.). Бел.-польск. ізалекса, параўн. польск. ladry, latry, letra, letry. З ням. Leiter, с.-в.-ням. leitere, lātere, ст.-в.-ням. leitara ’драбіна’ (Слаўскі, 4, 181; Малько, Бел.-польск. ізал., 90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)