навука, якая вывучае заканамернасці развіцця жывёльнага і расліннага свету.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАРАЛЕ́ЛЬ НЯБЕ́СНАЯ, сутачная паралель,
малы круг нябеснай сферы, плоскасць якога паралельная плоскасці нябеснага экватара. Уяўляе сабой шлях, які праходзіць пункт нябеснай сферы (за выключэннем полюсаў свету) з прычыны бачнага сутачнага вярчэння сферы вакол восі свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бескане́чнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць бесканечнага; адсутнасць пачатку і канца. Бесканечнасць матэрыяльнага свету.// Тое, што не мае канца ці здаецца такім; бясконцасць. Бесканечнасць рэек. Бесканечнасць мора.
2. Уяўная велічыня, большая за ўсякую дадзеную.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ула́сніцтва, ‑а, н.
Склад думак і характар паводзін уласніка (у 2 знач.). Пачынаючы з 30‑х гадоў у беларускай літаратуры паглыбляецца тэма выкрыцця ўласніцтва як асновы неразумнага, пачварнага свету.Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрыгі́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фрыгійцаў. [Тульба:] — Зараз прыйшла на памяць адна байка Эзопа, таго фрыгійскага раба, якога потым перапявалі ўсе байкапісцы свету.Радкевіч.
2. Такі, як у фрыгійцаў. Фрыгійскі каўпак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэа́лія
(н.-лац. realia, ад с.-лац. realis = сапраўдны)
кожная рэч матэрыяльнага свету.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БІЯТЛО́Н (ад бі... + грэч. athlon спаборніцтва, барацьба),
від спорту, сучаснае зімовае двухбор’е: камбінацыя лыжнай гонкі са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах (стоячы і лежачы). Праводзяцца індывід. гонкі на 7,5 і 15 км (жанчыны) і 10 і 20 км (мужчыны); камандныя эстафеты 3 × 7,5 км (жанчыны) і 4 × 7,5 км (мужчыны). У гонках на 15 і 20 км за кожны промах на агнявых рубяжах да асн. часу, які паказаў у гонцы спартсмен, дадаецца 1 штрафная мінута. У гонках на 7,5 і 10 км і ў эстафетах за промахі прадугледжаны штрафныя кругі (да 250 м). У эстафетных гонках пры стральбе прадугледжаны таксама па 3 запасныя патроны.
Біятлон вядомы з 1920-х г. у Скандынавіі і альпійскіх краінах як гонкі ваен. патрулёў з кіданнем гранат і стральбой. У 1950-я г. трансфармаваўся ў сучасны від спорту і стаў пашыраны ў інш. краінах. З 1948 дзейнічае Міжнар. саюз сучаснага пяцібор’я і біятлона (УІМБ). У праграме Алімпійскіх гульняў з 1960, у жанчын з 1992, чэмпіянаты свету з 1958, праводзяцца спаборніцтвы на Кубкі свету, Еўропы.
На Беларусі развіваецца з 1961. Гал.спарт. база — «Раўбічы», дзе праводзіліся чэмпіянаты свету, этапы Кубка свету і інш.міжнар. спаборніцтвы па біятлоне. З бел. майстроў біятлона найб. поспеху дасягнула С.Парамыгіна. У складзе зборнай СССР чэмпіёнамі свету па біятлоне былі бел. спартсмены Ю.Калмакоў (1974), у спаборніцтвах юніёраў В.Талкачоў (1969), М.Правалоцкі (1976). Жаночая каманда Беларусі (І.Какуева, Парамыгіна, Н.Пермякова, Н.Рыжанкова) — чэмпіён свету 1994 ў каманднай гонцы, пераможца этапаў Кубка свету. Мужчынская зборная Беларусі (П.Івашка, А.Папоў, А.Рыжанкоў, В.Сашурын) — чэмпіён свету 1996 у каманднай гонцы.
латвійскі спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар. Чэмпіён свету (1968—72), уладальнік Кубка свету (1966). Чэмпіён Еўропы (1974), чэмпіён СССР (1961, 1965—66, 1968, 1970—72, 1975). Пераможца міжнар. турніраў (1962—67, 1969, 1973).
нямецкі спартсмен і трэнер (футбол). Чэмпіён свету (1974), Еўропы (1972). Лічыўся адным з лепшых у свеце футбольным абаронцам, у 1972 і 1976 прызнаны лепшым футбалістам Еўропы. Пад кіраўніцтвам Бекенбаўэра каманда ФРГ стала чэмпіёнам свету (1990).