1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім; нацягнуцца ад ветру.
Ветразь надзьмуўся.
2. Пра птушак: натапырыцца, падняўшы пер’е.
3.перан. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару (разм.).
4.перан. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд (разм.).
◊
Надзьмуцца як мыш на крупы (разм.) — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.
|| незак.надзіма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́гнуцца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; зак.
Прыняць дугападобную форму, утварыць выгіб. Не даходзячы да лукі, выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю дугою, Нёман, забіраў управа.Колас.Залез на дрэва — ўніз ляціш, Бяроза выгнецца дугою.Барадулін.Рэчка выгнулася тут Срэбнаю падковай.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДРУГА́Я УСТА́ЎНАЯ ГРА́МАТАда народаў Беларусі,
юрыдычны і паліт. акт, выдадзены 9.3.1918 Выканаўчым камітэтам рады Усебеларускага з’езда ў Мінску. Беларусь абвяшчалася Беларускай Народнай Рэспублікай (БНР). Канстытуцыйны лад БНР закладваўся як дэмакр., парламенцкай і прававой дзяржавы. Да склікання Устаноўчага Сойма заканадаўчая ўлада ў БНР перадавалася радзе Усебел. з’езда, выканаўчая — Народнаму сакратарыяту Беларусі. Грамадзянам БНР гарантавалася свабода слова, друку, сходаў, забастовак, паліт., прафесійных і культ. арг-цый, свабода сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля. Народам БНР прадастаўлялася права на нац.-персанальную аўтаномію, іх мовы абвяшчаліся раўнапраўнымі. Касавалася прыватная ўласнасць на зямлю, якая без выкупу перадавалася тым, хто на ёй працуе; лясы, азёры і нетры абвяшчаліся ўласнасцю дзяржавы.
Аднак у дакуменце не вызначаліся дакладныя тэр. дзяржавы і характар адносін БНР з інш. дзяржавамі. У выніку ўнутр. барацьбы ў кіраўніцтве БНР, Беларускай сацыялістычнай грамадзе і пад уздзеяннем знешніх абставін Рада БНР вымушана была прыняцьТрэцюю Устаўную грамату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ТРЫКАў матэматыцы, правіла вылічэння адлегласці паміж любымі пунктамі (элементамі) зададзенага мноства. Мноства з зададзенай на ім М. наз.метрычнай прасторай. М. з’яўляецца сапраўднай лікавай функцыяй p(a,b) якая задавальняе ўмовы: p(a,b) ≥ 0, пры гэтым p(a,b) = 0 толькі, калі a = b, p(a,b) = p(b,a); p(a,b) + p(b,c) ≥ p(a,c). На адным і тым жа мностве М. можна задаць рознымі спосабамі. Напр., на плоскасці за адлегласць паміж пунктамі a(x1, y1) і b(x2, y2) можна прыняць звычайную эўклідаву адлегласць
,
ці інш. У вектарных прасторах (функцыянальных і каардынатных) М. задаецца нормай, а таксама з дапамогай скалярнага здабытку вектараў; у дыферэнцыяльнай геаметрыі — заданнем элемента даўжыні дугі з дапамогай дыферэнцыяльнай квадратычнай формы.
1.Разм. Раскласці, размясціць свае рэчы, маёмасць. Ганька таксама расклалася з лялькамі тут жа на лаве, каля мацеры.Васілевіч.
2.Прыняць раскладзены выгляд. Ложак лёгка расклаўся.
раскла́сціся2, ‑кладзецца; зак.
Раздзяліцца на састаўныя часткі, элементы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тарка́н ’таракан’ (Нас., Жд. 1), тарка́нік, таркано́к ’малады таракан’ (Нас.). Гл. таракан; адсутнасць поўнагалосся тлумачыцца “падтрымліваючым уплывам” цюркскіх моў, калі прыняць сувязь са ст.-цюрк.таркан ’ганаровы тытул’, гл. Дабрадомаў, Бел. лекс., 43.