каналізаваны водны шлях у ЗША (штат Ілінойс), які злучае сістэму Вялікіх Азёр з р. Місісіпі. Пачынаецца каля г. Чыкага з воз. Мічыган, праходзіць па Чыкагскім канале, рэках Дэс-Плейнс, Ілінойс, канчаецца каля г. Графтан на р. Місісіпі. Адкрыты ў 1933. Даўж. 526 км, глыб. 3,7—5,7 м; 7 шлюзаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНКЛІНА́ТАР (ад лац. inclino нахіляю),
прылада для вымярэння нахілення магнітнага. Непасрэднае вымярэнне нахілення робяць стрэлачным І. (мае магн. стрэлку з гарыз. воссю вярчэння, якая праходзіць праз цэнтр цяжару стрэлкі) і індукцыйным І. (дзеянне заснавана на ўзнікненні эдс або току індукцыі ў шпулі, якая верціцца ў магн. полі Зямлі). Ёсць таксама І. феразондавыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНЫ ЛАНЦУ́Г,
сукупнасць крыніц магнітнага патоку, ферамагн. цел і асяроддзяў, якія ствараюць і прапускаюць (накіроўваюць, замыкаюць) магн. паток. Бываюць палярызаваныя (магн. паток ствараецца пастаяннымі магнітамі) і нейтральныя (эл. токам), замкнёныя (магн. паток цалкам праходзіць у ферамагн. целах) і з зазорам (напр., паветраным). З’яўляюцца часткай трансфарматараў, эл. машын, прылад, апаратаў і інш.Гл. таксама Магнітаправод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХВІНСКАЯ ВО́ДНАЯ СІСТЭ́МА,
адзін з водных шляхоў Расіі, што злучае р. Волга з Балтыйскім морам. Адкрыта ў 1811. Пачынаецца каля Рыбінскага вадасховішча, праходзіць па рэках Чагадошча, Гарун, Сомінка, Ціхвінскім злучальным канале, рэках Ціхвінка, Сясь, Прыладажскім абводным канале, р. Нява. Састарэла, выкарыстоўваецца для мясц. перавозак. Ніжняя яе. ч. ўваходзіць у Волга-Балтыйскі водны шлях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
траверсі́раваць
(фр. traverser = перапраўляцца, пераходзіць)
перапраўляцца праз горы па маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
міну́чы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які хутка праходзіць, мінае; недаўгавечны. Нават і не заўважыла Ірына, як адляцела бесклапотнае дзявоцтва, з песнямі, з пагулянкамі, познімі карагодамі, з лёгкімі і мінучымі дзявочымі крыўдамі, з вясковымі світаннямі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбу́джанасць, ‑і, ж.
Стан узбуджанага; усхваляванасць, узрушанасць. Трывога прайшла, засталася вясёлая ўзбуджанасць.Чорны.З самай раніцы ў тэхнікуме панавала тая атмасфера ўзбуджанасці, якая звычайна бывае ў дні, калі праходзіць размеркаванне выпускнікоў на працу.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЗААЛА́ЙСКІ ХРЫБЕ́Т,
на Пн Паміра, у Кыргызстане і Таджыкістане. Даўж. 240 км. Выш. да 7134 м (пік Леніна). Складзены са сланцаў, вапнякоў, пясчанікаў, кангламератаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Месцамі трапляецца гіпсавы карст. Ледавікі агульнай пл. 1194 км². На схілах стэпы і высакагорныя лугі. Ва ўсх.ч. перавал Кызыларт (4280 м), цераз які праходзіцьаўтамаб. тракт Ош—Харог.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСМАІЛІ́Я,
горад на Пн Егіпта. Адм. ц. мухафазы Ісмаілія. Засн. ў 1863 у сувязі з буд-вам Суэцкага канала. 236 тыс.ж. (1986). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на канале Ісмаілія і воз. Тымсах (праз якое праходзіць Суэцкі канал). Насельніцтва ў асноўным звязана з абслугоўваннем канала. Харчасмакавыя, маш.-буд., радыётэхн., хім., металаапр. прадпрыемствы. Ун-т. Музей.