ЗААСТРАВЕ́ЧЧА,
вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Клецк — в. Колкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПдУ ад горада і 32 км ад чыг. ст. Клецк, 157 км ад Мінска. 2589 ж., 1032 двары (1997). Філіял Клецкай швейная ф-кі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — 2 царквы (2-й пал. 19 ст.).
т. 6, с. 484
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДРУ́ЦЦЕ,
археалагічныя помнікі дрыгавічоў (гарадзішча і курганны могільнік) каля в. Задруцце Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Гарадзішча памерам 83x85 м умацавана валам выш. 1—3 м, шыр. 8—15 м. Курганны могільнік 10—11 ст. (з 40 насыпаў захаваліся 3). Пахавальны абрад — трупапалажэнне, пераважна галавой на З. Знойдзены рэшткі дамавін, жал. цвікі, ганчарны посуд, пацеркі са шкла, бронзы, сердаліку, бронзавыя пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы.
Э.М.Зайкоўскі.
т. 6, с. 499
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ЖАСНА,
археалагічныя помнікі каля в. Лужасна Віцебскага р-на: гарадзішча днепра-дзвінскай культуры і банцараўскай культуры, селішча банцараўскай культуры. Гарадзішча ўмацавана 2 валамі. Сярод знаходак фрагменты ляпнога посуду, жал. нажы, сярпы, бронзавая падвеска, касцяная праколка. У 6—8 ст. выкарыстоўвалася як сховішча. На селішчы выяўлены рэшткі паглыбленага ў грунт жытла з печчу-каменкай. Знойдзена ляпная кераміка, гліняны тыгель, прасліцы, бронзавы пінцэт, жал. шылападобная прылада з плоскай лапаткай.
т. 9, с. 358
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́КА (Malacca),
горад і порт у Малайзіі, на паўд.-зах. узбярэжжы п-ва Малака. Адм. ц. штата Малака. Засн. ў 1402. Каля 120 тыс. ж. (1997), пераважна кітайцы. Трансп. вузел. Аэрапорт. Цэнтр с.-г. раёна (пераважае каўчукаводства). Прам-сць: буд. матэрыялаў, тэкст., алейная, гумавая, машынабудаўнічая. ЦЭС. Культ. і гіст. цэнтр. Дзярж. музей. Арх. помнікі калан. перыяду (17—18 ст.). Кіт. могілкі з пахаваннямі часоў дынастыі Мін.
т. 10, с. 8
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМЮ́Р, Намен (франц. Namur, флам. Namen),
горад на Пд Бельгіі, каля ўпадзення р. Самбра ў Маас. Адм. ц. правінцыі Намюр. 104 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: хім., тэкст., гарбарная, харч., азбеставая. Вядомая з сярэднявечча вытв-сць кухонных катлоў, нажоў, меднага посуду. У наваколлі — буйныя шкляныя з-ды. Ун-т. Музеі: археал., епархіяльны і атэля дэ-Круа. Арх. помнікі 9—18 ст.
т. 11, с. 139
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАМАСКО́ЎСК,
горад у Тульскай вобл., у Расіі, каля вытокаў рэк Дон і Шат. Да 1934 наз. Бобрыкі, да 1961 Сталінагорск. 142,9 тыс. ж. (1996). Чыг. станцыя. Цэнтр вытв-сці мінер. угнаенняў і інш. відаў хім. прам-сці; машынабудаванне, металаапр., дрэваапр., лёгкая, харч. прам-сць. Здабыча бурага вугалю. ГРЭС. Драм. тэатр. Музей гісторыі горада. Арх. помнікі; рэшткі манастыра 17 ст., драўляны Троіцкі сабор (2-я пал. 18 ст.).
т. 11, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́СТ,
вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., на р. Клявіца, каля аўтадарогі Мінск—Магілёў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на У ад г. Беразіно, 113 км ад Мінска, 52 км ад чыг. ст. Градзянка. 688 ж., 302 двары (2000). Лесапільня. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. 2 помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 11, с. 480
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
све́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да свету (у 7 знач.). Свецкае жыццё. □ Валуеў перадаў звычайныя свецкія плёткі, каб шэф не заўважыў заклапочанасці. Караткевіч. // Які адпавядае запатрабаванням вышэйшага свету; добра выхаваны. Свецкія манеры. Свецкі тон. □ Яна робіць «кніксен» і ўсміхаецца.. Пасля такога «свецкага этыкету» панна Вікторыя хоча мне пачытаць французскі раман. Бядуля.
2. Не царкоўны, не духоўны; грамадзянскі. Свецкая літаратура. Свецкія помнікі. Свецкая музыка. □ Свецкі напрамак календара адрознівае яго ад звычайных царкоўных календароў таго перыяду, якія з’яўляліся свайго роду ўказальнікамі рэлігійных свят і дат «святых». Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параўна́льна, прысл.
1. У дастатковай ступені, болей або меней. Параўнальна невялікі тэрмін. Дзень прайшоў параўнальна спакойна. □ З гравюрай-партрэтам Буднага вучоныя пазнаёміліся параўнальна нядаўна. «Помнікі». І хаця белапольскае панаванне было параўнальна нядоўгім, яно далося ў знакі і, здавалася, цягнулася гады. Машара.
2. Карыстаючыся параўнальным метадам. Мовы вывучаюцца параўнальна і гістарычна.
3. з прыназ. «з», у знач. прыназ. з Т. Калі параўноўваць з чым‑н., у параўнанні з кім‑, чым‑н. Сотні паўтары партызан, параўнальна з немцамі дрэнна ўзброеных, не маглі.. утрымаць у кальцы.. мацнейшага ворага. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цытадэ́ль, ‑і, ж.
1. Гарадская крэпасць. Камуністычная партыя і Савецкі ўрад, Радзіма-маці высока ацанілі стойкасць абаронцаў Брэсцкай цытадэлі, прысвоіўшы ёй ганаровае званне «Крэпасць-герой». «Помнікі». // Пра крэпасць наогул. Быў час, Калісьці ў суседзяў, ды і ў нас, Усюды будавалі цытадэлі. Корбан. На беразе Рыёна — спавітыя дзікім вінаградам руіны старажытнай турэцкай цытадэлі. Самуйлёнак.
2. перан. Цвярдыня, апора чаго‑н. Лес партызанам — надзейная зброя, Пушча — магутная іх цытадэль. Глебка.
3. перан. Астрог, турма. [Леановіч:] — У ваенны час за такую справу, якой мы хочам заняцца, пагражае цытадэль. Караткевіч.
[Ад іт. citadella — гарадок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)