ІБН РУ́СТА, Iбн Даста Абу Алі Ахмед ібн Амар, арабамоўны вучоны-энцыклапедыст 2-й пал. 9 — пач. 10 ст. Паводле паходжання перс. Аўтар «Кнігі каштоўных караляў». Да нас дайшоў толькі 7-ы т., у якім змешчаны каштоўныя звесткі пра народы Блізкага і Сярэдняга Усходу і Усх. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЕЛЬСКАЯ АКРУ́ГА,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1935—38. Утворана 21.6.1935. Цэнтр — г.Лепель. Пл. акругі 6266 км², нас. 251,8 тыс.чал. (1938). Уключала 4 раёны: Бягомльскі, Лепельскі, Ушацкі, Чашніцкі. Скасавана 20.2.1938, Бягомльскі р-н перададзены Мінскай вобл., Лепельскі, Ушацкі і Чашніцкі р-ны — Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНГАТА́ПУ (Tongatapu), Тангатабу,
каралавы востраў у Ціхім ак., найб. ў архіпелагу Тонга, у складзе дзяржавы Тонга. Пл. 257 км². Нас. каля 50 тыс.чал. (2000). Выш. да 61 м. Клімат трапічны пасатны. Плантацыі какосавых пальмаў, бананаў, цытрусавых. На Т. — г. Нукуалофа — сталіца і гал. порт краіны.