БАГДЭ́СКА ((Bogdesko) Ілья Трафімавіч) (20.4.1923, с. Батушаны, Малдова),
малдаўскі графік і жывапісец. Нар. мастак СССР (1963), правадз.чл.АМСССР (1988). Вучыўся ў АМ у Ленінградзе (1945—51). Стварыў серыі ілюстрацый да твораў М.В.Гогаля, А.С.Пушкіна, І.Крангэ, Эразма Ратэрдамскага, да нар. балады «Міярыца», станковую серыю «Мая Радзіма», каліграфічныя кампазіцыі ў розных відах прыкладной графікі.
І.Багдэска. Ілюстрацыя да малдаўскай народнай балады «Міярыца». 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́ЕЎ Рыгор Пракопавіч [22.1.1857, г. Магілёў — 6.4.1886], рэвалюцыянер-народнік. Удзельнік студэнцкага руху 1878—79 у Пецярбургу, падтрымліваў сувязь з гуртком магілёўскіх гімназістаў. З 1879 чл.тэрарыст. групы «Свабода або смерць», потым «Народнай волі» і яе выканкома. Удзельнік падрыхтоўкі замахаў на цара, рыхтаваў з М.А.Кібальчычам выбуховыя рэчывы. Арыштаваны ў крас. 1881, прыгавораны да пакарання смерцю, якое было заменена пажыццёвай катаргай. Памёр ад сухотаў у Шлісельбургскай крэпасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛЯНІ́СТАЯ ЛЕ́ТНЯЯ,
сорт грушы народнай селекцыі. Перспектыўны для аматарскага садоўніцтва ў паўд.-зах. і паўд. зонах Беларусі.
Дрэва моцнарослае, крона шырокапірамідальная, густая. Пладаносіць на 6—7-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы. адносна ўстойлівы да бактэрыяльнага раку і паршы, часам, пашкоджваецца пладовай гніллю. Плады буйныя (140—160 г), жаўтавата-зялёныя з невял. буравата-чырв. румянцам. Мякаць белая, сакавітая. дробназярністая. масляністая, салодкая. Захоўваецца каля 2 тыдняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУСЛА́ЕЎ (Фёдар Іванавіч) (н. 25.4.1818, с. Вадзінск Пензенскай вобл., Расія — 12.8.1897),
рускі філолаг і мастацтвазнавец. Акад. Пецярбургскай АН (1881, чл.-кар. 1852). Праф. Маскоўскага ун-та (1847). У мовазнаўчых працах прытрымліваўся параўнальна-гіст. метаду; аўтар прац па методыцы выкладання («Пра выкладанне роднай мовы», ч. 1—2, 1844) і гісторыі рус. мовы («Спроба гістарычнай граматыкі рускай мовы», ч. 1—2, 1858) і інш. Заснавальнік комплекснага вывучэння фалькл. і літ. творчасці, выяўл. мастацтва («Гістарычныя нарысы рускай народнай славеснасці і мастацтва», т. 1—2, 1861). Спачатку быў прыхільнікам міфалагічнай школы, потым далучыўся да т.зв.міграцыйнай тэорыі і даводзіў, што радзімай еўрап. фальклору з’яўляецца Усход («Вандроўныя аповесці», 1874). Высветліў паэт. характар шэрагу жанраў і твораў усх.-слав. фальклору і л-ры, устанавіў іх сувязь з маральнымі ўяўленнямі народа («Аб народнай паэзіі ў старажытнарускай літаратуры», 1859). У працах выкарыстоўваў прыклады з бел. прыказак і прымавак. Выдаваў стараж. рукапісы («Гістарычная хрэстаматыя царкоўнаславянскай і старажытнарускай моў», 1861) і каменціраваў тэксты стараж.-бел. помнікаў.
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды: Биобиблиогр. словарь. Мн., 1976. Т. 1. С. 47—55.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рамату́с ’хвароба рэўматызм’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Станк.), таксама рама́тыз, раматызма, рамаці́зма, рамаці́зна (Сл. ПЗБ), рамаці́знасць (Юрч.), ромаці́з (ТС), сюды ж рамаці́жнік ’лекавая трава для лячэння раматусу’ (Юрч.), рамаці́знік ’хворы на раматус’ (Юрч.). Асвоенае ў народнай мове запазычанне з лац.rheumatismus, магчыма, праз ням.Reumatismus. Першасна з грэч.ρενματισμός ’струмень, цячэнне’, бо старажытныя грэкі ўяўлялі сабе, што ўзбуджальнік хваробы расцякаецца па целе. Відавочна, з’яўляецца народнай адаптацыяй замежнай словаформы, што абумовіла варыятыўнасць гучання; паводле Фасмера (3, 455) рус.рамати́с пад уплывам народнай этымалогіі (рама ’плячо’ і тискать ’ціснуць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўпру́га ’пояс’ (бых., Мат. Маг.). Да папруга (гл.). Паў- (замест па‑) у выніку дзеяння народнай этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паляшу́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які належыць палешуку, уласцівы палешукам. Гразь была густая, чорная, як дзёгаць, размешаная паляшуцкімі лапцямі, быдлячымі і конскімі нагамі.Колас.Прыродны розум, спалучэнне народнай мудрасці з чыста паляшуцкай жартаўлівай дасціпнасцю і дабрадушнай хітрынкай у добрых вачах робяць гэтага чалавека прыемным субяседнікам.Залескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спекуля́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Той, хто займаецца спекуляцыяй 1 (у 1 знач.). Спекулянтаў Савецкая ўлада не гладзіла па галоўцы.«ЛіМ».Спекулянты і пастаўшчыкі харчоў нажывалі на народнай нястачы велізарныя прыбыткі.«Весці».
2.перан. Той, хто імкнецца выкарыстаць што‑н. у карыслівых мэтах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрыфіка́цыя, ‑і, ж.
Прымяненне электрычнай энергіі ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, вытворчасці і ў быце ў якасці асноўнага віду энергіі. Камунізм ёсць Савецкая ўлада плюс электрыфікацыя ўсёй краіны, бо без электрыфікацыі ўзняць прамысловасць немагчыма.Ленін.// Перавод чаго‑н. на электрычную энергію. Электрыфікацыя чыгуначных ліній.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́нспарт, -у, М -рце, м.
1. Галіна народнай гаспадаркі, звязаная з перавозкай людзей і грузаў, а таксама сродкі для такой перавозкі.
Пасажырскі т.
Гарадскі т.
2. Перавозка грузаў.
Т. мінеральных угнаенняў па чыгунцы.
3. Партыя атрыманых або прызначаных для перавозкі грузаў.
Заўтра адпраўляецца т. з бульбай.
4. Абоз або сукупнасць якіх-н. сродкаў спецыяльнага прызначэння.
Санітарны т.
5. Судна ваеннага флоту для перавозкі грузаў і людзей.
Дэсантны т.
|| прым.тра́нспартны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)