Засн. ў 1963 у г. Наваполацк як аддзяленне Полацкага нафтавага тэхнікума. З 1968 нафтавы, з 1987 політэхнічны тэхнікум. Рыхтуе тэхнікаў-механікаў. Спецыяльнасці (1999/ 2000 навуч.г.): тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; машыны і апараты хім. вытв-сцей і прадпрыемстваў буд. матэрыялаў; электратэхніка; вытв-сць радыёэлектронных сродкаў; перапрацоўка нафты і газу; дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДПРЫМА́ЛЬНІЦКАЙ ДЗЕ́ЙНАСЦІ ІНСТЫТУ́ТМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,
недзяржаўная вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1993 у Мінску н.-д. камерцыйным ін-там прадпрымальніцкай дзейнасці. Рыхтуе эканамістаў, эканамістаў-менеджэраў, перакладчыкаў-рэферэнтаў. У 2000/01 навуч.г. ф-ты: знешнеэканам. дзейнасці, камерцыйны, завочны. Навучанне дзённае і завочнае, платнае. Мае 2 лабараторыі інфарматыкі, лінгафонныя кабінеты, камп’ютэрныя класы, друкарскі цэх, б-ку (13 тыс.экз.). Праводзіць н.-д. работу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РВІС (англ. service служба),
дабраякасныя абслугоўванне, рамонт ці наладка тэхн. сродкаў, быт. апаратуры, камунальнай тэхнікі і г.д. Адрозніваюць С. перадпрадажны (уключае ліквідацыю няспраўнасцей, выяўленых пасля транспартавання тавару або пры апрабаванні) і пасляпродажны (падзяляецца на гарантыйны і паслягарантыйны). У гарантыйны перыяд спецыялісты службы С. бясплатна выконваюць усе работы па забеспячэнні бесперабойнай эксплуатацыі вырабу, уключаючы і навучанне спажыўца прыёмам карыстання. У паслягарантыйны перыяд работы выконваюцца за плату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
афары́зм, ‑а, м.
Трапны лаканічны выраз павучальнага характару; сентэнцыя, навучанне, выслоўе. — Каго ты хочаш у дурнях пакінуць? — зняважліва пытае пісар. — Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я табе скажу, хто ты, — прыводзіць ён вядомы афарызм.Колас.Бадай і не назавеш такой байкі народнага пісьменніка, з якой людзі не ўзялі б сабе крылатага выразу, дасціпнага выслоўя, афарызма.Казека.
[Грэч. aphorismos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
przymus, ~u
м. прымус; ціск; націск;
pod ~em — пад прымусам;
przymus nauczania — абавязковае навучанне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Трэ́нер ‘спецыяліст, які кіруе трэніроўкай’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мову з англ.trainer ‘трэнер, інструктар, дрэсіроўшчык’. Аналагічна: трэ́нінг ‘трэніроўка’ (ТСБМ), трэнава́нне ‘тс’ (Некр. і Байк.), трэнава́ць ‘праводзіць трэніроўкі’ (Некр. і Байк.) і трэнірава́ць ‘навучаючы каго-небудзь, праводзіць сістэматычныя практыкаванні па чым-небудзь’ (ТСБМ), ‘тармазіць (плыт)’ (шальч., Сл. ПЗБ); параўн. да апошняга англ.train ‘шэраг, ланцуг, гуж’, ‘чарада’. Сюды ж трэніроўка ‘навучанне маладога сабакі да палявання’ (Сцяшк.). Гл. Брукнер, 576; ЕСУМ, 5, 629; Арол, 4, 98.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
во́чныI:
во́чная ста́ўка Konfrontatión f -, -en; Gegenüberstellung f -, -en;
даць во́чную ста́ўку konfrontíeren vt, gegenüberstellen vt;
во́чнае навуча́нне Diréktstudium n -s, -di¦en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прадме́тны
1. gégenständlich, sáchlich; objektív;
прадме́тны паказа́льнік Sáchverzeichnis n -ses, -se, Sáchregister n -s, -;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
інфраструкту́ра
(ад лац. infra = пад + структура)
сукупнасць галін і ведаў дзейнасці, якія забяспечваюць нармальнае функцыяніраванне ўсіх сфер эканомікі, як вытворчых, так і невытворчых; сюды ўваходзяць транспарт, сувязь, камунальная гаспадарка, прафесійнае навучанне і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АД’ЮТА́НТ [ад лац. adjutans (adjutantis) які дапамагае],
1) афіцэр (у арміях некат. дзяржаў таксама прапаршчык, мічман) пры начальніку для розных даручэнняў і дапамогі ў кіраўніцтве воінскімі падраздзяленнямі.
2) У дарэв.рус. арміі з 17 ст. пасада афіцэра, адказнага за справаводства ў штабах.
3) Прыдворны ваен. чын у свіце манарха (генерал-ад’ютант, флігель-ад’ютант).
4) У Францыі ў 19 ст. афіцэр у палку, які адказваў за навучанне унтэр-афіцэраў і капралаў.