НО́ВЫЯ ДАРО́ГІ,
вёска ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Старыя Дарогі—Бабруйск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на У ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 158 км ад Мінска. 407 ж., 152 двары (2000). Лясніцтва. Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 11, с. 374
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫЯ ДЗЯНІ́САВІЧЫ,
вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., каля р. Можа, на аўтадарозе Беразіно—Бобр. Цэнтр Дзянісавіцкага с/с і калгаса. За 31 км на ПдУ ад г. Крупкі, 152 км ад Мінска, 21 км ад чыг. ст. Бобр. 445 ж., 190 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 11, с. 374
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГІРЭ́ЙЧЫК (Васіль Паўлавіч) (1900, в. Козырава, цяпер у межах Мінска — 7.5.1920),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну 1918—20. З 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік баёў супраць Калчака, атамана Сямёнава. У час акупацыі Беларусі ў 1919—20 польск. войскамі пам. камандзіра падрыўнога атрада козыраўскіх партызан. 27.4.1920 арыштаваны дэфензівай і з 7 партызанамі расстраляны ў Камароўскім лесе пад Мінскам.
т. 11, с. 477
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАМА́ЙСК,
вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. Да 1964 наз. Жываглодавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 37 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 150 км ад Мінска. 579 ж., 265 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — ветраны млын (2-я пал. 19 ст.).
т. 12, с. 308
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ЛЬНІКІ,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Івянец — Ракаў. Цэнтр сельсавета. За 38 км на ПдУ ад г. Валожын, 47 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст. Беларусь. 240 ж., 93 двары (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — капліца-пахавальня (2-я пал. 19 ст.).
т. 12, с. 552
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ШЫКА,
вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., на паўд. беразе воз. Сялява, каля аўтадарогі Крупкі—Халопенічы. Цэнтр Акцябрскага с/с і саўгаса. За 20 км на Пн ад горада і 25 км ад чыг. ст. Крупкі, 141 км ад Мінска. 185 ж., 69 двароў (2000). Клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 13, с. 47
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БУНЬ,
вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл., на паўн. беразе Вілейскага вадасх. Цэнтр сельсавета. За 16 км на У ад горада і чыг. ст. Вілейка, 119 км ад Мінска. 385 ж., 192 двары (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Свята-Успенская царква (1862), капліца (пач. 20 ст.).
т. 13, с. 189
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЙЛАВІЧЫ,
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Нясвіж—Бузуны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнУ ад г. Нясвіж, 114 км ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Гарадзея. 795 ж., 525 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Касцёл Сэрца Ісуса. Магіла ахвяр фашызму. У Вял. Айч. вайну ў вёсцы адбыўся Сейлавіцкі бой 1943.
т. 14, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛІШЧА,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Слуцк—Івацэвічы і Слуцк—Капыль. Цэнтр Акцябрскага с/с і калект.-долевай гаспадаркі. За 9 км на З ад горада і чыг. ст. Слуцк, 114 км ад Мінска. 699 ж., 289 двароў (2001). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму.
т. 14, с. 308
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ТНІКІ,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Свіслач. Цэнтр Ананіцкага с/с і калгаса. За 15 км на Пн ад г. Мар’іна Горка, 55 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Пухавічы. 402 ж., 127 двароў (2001). Міжгасп. аб’яднанне «Ананічы», прадпрыемствы па памоле мукі і разліве спіртных напіткаў. Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
т. 14, с. 424
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)