фіска́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Разм. Жан. да фіскал (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Прылада для часання воўны, ільну і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́лка², -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Тое, што і галушка (у 1 знач.).

|| памянш. га́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. га́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кацёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Драўляны кружок, круг.

2. перан. Пра поўную, невялікага росту жанчыну, дзяўчыну (разм., жарт.).

|| прым. кацёлкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсці́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. гл. падаслаць².

Легчы на саламяную падсцілку.

2. Тое, што і подсціл (у 2 знач.).

|| прым. падсці́лачны, -ая, -ае.

П. матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прафесіяна́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца чым-н. як прафесіяй (у адрозненне ад аматара).

Аўтамабіліст-п.

Фатограф-п.

|| ж. прафесіяна́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пако́ст ’спецыяльна апрацаваны алей або тлушч, якія прымяняюцца для прыгатавання алейных фарбаў, лекаў і пад.’ (ТСБМ). З польск. pokostлак’. У польск. ад с.-ням. koste ’густая кісць’, ням. дыял. quästeln ’маляваць пэндзлем, мазаць’ (Бернекер, 582; Махэк, 469, Кюнэ, Poln., 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АФО́РТ (франц. eau-forte літар. азотная кіслата),

від гравюры на метале, у якой паглыбленыя элементы друкарскай формы ствараюцца траўленнем металу кіслотамі.

Металічную пласціну («дошку») пакрываюць кіслотаўстойлівым лакам, потым гравіравальнай іголкай, якая знімае лак і агаляе метал, наносяць малюнак. Змясціўшы «дошку» ў кіслату, пратраўліваюць метал, што паглыбляе след ад іголкі. Малюнак запаўняюць фарбай. Адбіткі з дапамогай спец. станка пераносяць на вільготную паперу. У шырокім сэнсе афорт уключае і інш. віды гравюры з траўленнем: акватынту, лавіс, мяккі лак; можа спалучацца з «сухой іголкай» і гравюрай разцом. Афорт узнік у Зах. Еўропе на пач. 16 ст. (Д.​Хопфер, А.​Дзюрэр у Германіі, У.​Граф у Швейцарыі). Развіццё атрымаў у творчасці мастакоў 17—19 ст.: Ж.​Кало (Францыя), Рэмбранта, Дж.​Піранезі (Італія), Ф.​Гоі (Іспанія). Да афорта звяртаюцца ў 20 ст. Ф.​Брэнгвін (Вялікабрытанія), К.​Кольвіц (Германія) і інш.

На Беларусі першыя афортныя творы (медзярыт) з’явіліся ў 16 ст. (Карта Полацкай зямлі і План Полацка, абодва 1579). У 1980—90-я г. ў тэхніцы афорта выконваюцца асобныя творы і цыклы, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці (Л.​Ран, А.​Кашкурэвіч, Л.​Асецкі, А.​Паслядовіч, Г.​Паплаўскі, М.​Басалыга, М.​Барздыка, В.​Баранаў, С.​Герус, С.​Балянок, Ю.​Падолін і інш.).

М.​М.​Паграноўскі.

Да арт. Афорт. Г.​Паплаўскі. Ілюстрацыя да паэмы Я.​Купалы «Яна і Я». 1979.
Да арт. Афорт. Ю.​Падолін. Пакінуты. 1994.
Да арт. Афорт. Л.​Ран. Партрэт дзяўчыны. 1959.
Да арт. Афорт. Ф.​Гоя. Бравісіма! З серыі «Капрычас». 1793—1803.
Да арт. Афорт. А.​Кашкурэвіч. Смага. 1970.
Да арт. Афорт. Ж.​Кало. Два камедыянты. 1620-я г.

т. 2, с. 136

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вяста́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

У старажытных рымлян — жрыца Весты, багіні дамашняга ачага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільносушы́лка і льносушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Памяшканне для прасушвання льнотрасты перад апрацоўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)