АБАРАЧЭ́ННЕ, інверсія ў музыцы,

спосаб мадыфікацыі акордаў, інтэрвалаў, гукавышыннай лініі (мелодыі, матыву, серыі) перамяшчэннем гукаў у адваротным напрамку з захаваннем першапачатковай часавай паслядоўнасці. Сродак вар’іравання, у выніку якога ўзнікаюць новыя элементы, ствараецца роднасная, аднак фактычна новая мелодыя. Гук, які пры абарачэнне застаецца на месцы, наз. воссю абарачэння. Выкарыстоўвалася ў канонах, жыгах, рычэркарах і фугах, пазней у неполіфанічных творах.

Т.​Г.​Мдывані.

т. 1, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВАНАЦЦАЦІТО́НАВАСЦЬ, дадэкатоніка, дванаццацітонавая гармонія,

від дванаццаціступеннай гукавой сістэмы, у якой кожны гук можа функцыянаваць як самаст. элемент. З ёю звязаны многія новыя віды тэхнікі ў музыцы 20 ст., у т. л. сіметрычныя лады (І.​Стравінскі, А.​Месіян), «сінтэтакорды» М.​Рослаўца, дадэкафонія, тропы (І.​М.​Хаўэр), 12-тонавыя рады (Дз.​Шастаковіч, Р.​Шчадрын), 12-тонавыя палі, акорды, свабодная атанальнасць і інш.

т. 6, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАКАФО́НІЯ (грэч. kakophōnia ад kakos благі + phone гук),

антыгарманічнае, недарэчнае, бязладнае, хаатычнае спалучэнне муз. гукаў. Узнікае звычайна спантанна (напр., пры настройцы сімф. аркестра) Уяўленні пра К. крыху ўмоўныя і гістарычна мяняюцца (спалучэнні гукаў, якія лічыліся К. для пэўнай муз. культуры і эпохі, могуць успрымацца як асэнсаваныя слухачом інш. эпохі). Уражанне К. можа стварацца і пры неадпаведнасці музыкі слыхавому вопыту аўдыторыі.

т. 7, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

muffle

[ˈmʌfəl]

1.

v.t.

1) ху́таць, заху́тваць; захіна́ць

2) to muffle oneself — ху́тацца, заху́твацца, захіна́цца

3) глушы́ць, заглуша́ць (гук)

2.

n.

заглу́шаны гук

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

blare​1 [bleə] n. рэ́зкі непрые́мны гук;

the blare of the brass гу́кі ме́дных інструме́нтаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

high-pitched [ˌhaɪˈpɪtʃt] adj. высо́кі, прані́злівы, прарэ́злівы (пра гук);

high-pitched cry прані́злівы/прарэ́злівы крык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sizzle​1 [ˈsɪzl] n. шыпе́нне, шыпя́чы гук; сквірчэ́нне (ад чаго-н., што смажыцца на агні)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

thump​1 [θʌmp] n.

1. уда́р (кулаком)

2. глухі́ гук ад уда́ру; глухі́ шум (машыны)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

vowel [ˈvaʊəl] n. ling. гало́сны гук; гало́сная лі́тара;

vowel gradation абля́ўт, марфалагі́чна абумо́ўленае чаргава́нне гало́сных

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кансана́нт

(лац. consonans, -ntis)

лінгв. зычны гук.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)