Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Баранавічы (в., Гродзенскір-н) 2/140—141; 4/22, (к.), 59
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Навасёлкі (в., Гродзенскір-н) 4/22 (к.), 242 (к.); 7/356
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДЗЕ́ВІЧ (Іосіф Міхайлавіч) (н. 28.8.1937, в. Васілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-аграхімік. Акад.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1992). Д-рс.-г.н., праф. (1992). Скончыў Гродзенскіс.-г.ін-т (1960). З 1966 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1980 дырэктар. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці глебаў і прадукцыйнасці аграцэнозаў, рацыянальным выкарыстанні ўгнаенняў і меліярантаў, прадухіленні негатыўных вынікаў хімізацыі і радыеактыўнага забруджвання глебаў. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны аптымальныя параметры аграхім. якасцяў глебаў, інтэграваныя мадэлі іх урадлівасці з зададзеным узроўнем прадукцыйнасці севазваротаў і экалагічнымі абмежаваннямі на выкарыстанне сродкаў хімізацыі, нарматыўна-метадычная аснова аўтаматызаванага кіравання ўрадлівасцю глебаў.
Тв.:
Оценка плодородия почв Белоруссии. Мн., 1989 (у сааўт.);
Калийные удобрения. Базель, 1994 (разам з У.В.Пракошавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА СЕ́ЛЬСКАЙ ГАСПАДА́РКІ.
Існавала ў Гродне ў 1900—15. Мела на мэце садзейнічаць развіццю і ўдасканаленню сельскай гаспадаркі і с.-г. прам-сці ў Гродзенскай губ. У 1909 аб’ядноўвала 68, у 1912 — 73 чл. (пераважна дваран). Пры т-ве існавалі к-ты (агранамічны, па вінакурэнні, жывёлагадоўлі, крухмальнай вытв-сці і інш.); аддзяленні ў мяст. Лунна (Гродзенскіпав.) і Заблудава (Беластоцкі пав.). Т-ва забяспечвала сваіх сяброў насеннем, племянной жывёлай, угнаеннямі, тэхнікай і інш., займалася арг-цыяй кааператываў і дробнага крэдыту, прапагандавала ідэю рассялення шматдваровых вёсак і ўвядзення хутарскога землеўладання, арганізоўвала курсы, выстаўкі, чытанні. Пры т-ве дзейнічала сярэдняе с.-г. вучылішча, з 1910 існавала доследнае поле, з 1914 — хім. і бат. лабараторыі, метэаралагічная станцыя, бат. сад і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУ́ШКА (Васіль Міхайлавіч) (н. 15.5.1936, в. Дамантовічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне с.-г. навук (тэхналогія кармоў). Чл.-кар. Акадэміі аграрных навук Беларусі (1994), д-рс.-г.н. (1992), праф. (1993). Скончыў Гродзенскіс.-г.ін-т (1960). З 1963 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (адначасова з 1994 у БСГА). Навук. працы па рэцэптуры высокаэфектыўных камбікармоў, бялкова-вітамінна-мінер. дабавак і прэміксаў, рацыянальных нормах кармлення свіней і буйн. раг. жывёлы, ацэнцы пажыўнасці кармоў і павышэнні іх прадукцыйнасці.
Тв.:
Рациональное использование протеина // Пути решения проблемы белка в животноводстве. Мн., 1981;
Питательность кормов: Справ. пособие. Мн., 1985 (у сааўт.);
Приготовление кормов для свиней. Мн., 1990 (разам з У.Б.Іофе, В.М.Гутманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДСКІ́Я ПАДПО́ЛЬНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ ЛКСМБ, у Вялікую Айчынную вайну,
кіруючыя камсамольскія органы у акупіраванай ням.-фаш. захопнікамі тэр. Беларусі ў 1941 — 44. Іх дзейнасць узначальваў ЦК ЛКСМБ, абласныя падпольныя камітэты ЛКСМБ. Гаркомы ЛКСМБ стваралі і ўзначальвалі камсам.-маладзёжнае падполле, вялі паліт.-выхаваўчую і арганізатарскую работу сярод моладзі, узнімалі іх на барацьбу супраць акупантаў. Дзейнічалі Гомельскі, Пінскі (з 1941), Барысаўскі, Віцебскі, Мінскі (з 1942), Бабруйскі, Баранавіцкі, Беластоцкі, Вілейскі, Гродзенскі, Магілёўскі (з 1943), Брэсцкі, Мінскі Паўднёвы (з 1944) гаркомы і Лідскі гарком-райком (з 1943). Большасць кіраўнікоў і членаў падп. гаркомаў ЛКСМБ, пакінутых для работы ў гарадах, хутка была схоплена акупантамі і загінула. З восені 1942 к-ты базіраваліся, як правіла, пры партыз. фарміраваннях і знаходзіліся пад аховай партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМА́ТКІН (Сяргей Міхайлавіч) (н. 19.8.1951, г. Батумі, Грузія),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі і марфалогіі. Д-рбіял.н. (1990). Акад. Расійскай медыка-тэхн. акадэміі, Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў Гродзенскімед.ін-т (1974). З 1981 у Ін-це біяхіміі Нац.АН Беларусі, з 1998 прарэктар па навук. працы Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па нейрамарфалогіі, нейрахіміі і патагенезе алкагалізму.
Тв.:
Aldehyde dehydrogenasa activities in the brain of rats and mice genetically selected for different sensitivity to alcohol (разам з Р.А.Дзітрыхам // Alcoholism: Clinical and experimental research. 1995. Vol. 19, № 5;
Thiamine deficiency as predisposition to and consequence of increased alcohol consumption (разам з Т.І.Зіматкінай) // Alcohol and Alcoholism. 1996. Vol. 31, № 4.
бел. палітолаг. Д-рпаліт.н. (1996), праф. (1998). Скончыў Гродзенскіпед.ін-т (1972). З 1982 у БДУ (з 1993 заг. кафедры, у 1995—96 прарэктар). З 2000 дырэктар Ін-та дзярж. кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па метадалогіі і метадах паліталогіі, аналізе паліт. працэсаў, публічнай палітыкі, дзярж. кіравання.
Тв.:
Политология в Республике Беларусь: Теоретико-методол. и прикладные аспекты. Мн., 1999;
Системный подход как методология анализа публичной политики. Мн., 2000 (разам з Н.А.Антановіч);
Государственная политика и управление в Республике Беларусь. Мн., 2001 (з ёй жа);
Методология и методы анализа государственной политики и управления. Мн., 2001 (разам з Н.А.Антановіч, Б.Я.Мігасам).