гі́тавы

(гал. geitouw)

снасці рухомага такелажу судна, прызначаныя для згортвання парусоў падцягваннем іх да мачты або рэі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

грунто́вы

(гал. grondtouw)

мар. парусінавыя стужкі або тросы, якія ахопліваюць падвешаную шлюпку і ахоўваюць яе ад разгойдвання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

брызе́нт

(рус. брезент, ад гал. presenning)

тоўстая непрамакальная парусіна; выкарыстоўваецца для вырабу палатак, чахлоў, тэнтаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

му́сінг

(гал. muizing)

вузел на тросе (кноп), які выкарыстоўваецца як апора для ног пры перамяшчэнні па тросе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

неапластыцы́зм

(гал. neoplasticism)

плынь у галандскім мастацтве пач. 20 ст., якая прытрымлівалася ідэі «чыстай», геаметрызавана абагуленай формы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

павія́н

(ням. Pavian, ад гал. baviaan)

буйная малпа з падоўжанай мордай, якая жыве ў Афрыцы і Аравіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пі́нка

(гал. pink)

невялікае двухмачтавае парусна-маторнае судна ў Галандыі, Даніі, Швецыі для рыбалоўства і перавозкі грузаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

по́льдэр

(гал. polder)

адгароджаны ад мора, возера або ракі дамбай, асушаны і апрацаваны нізінны ўчастак пабярэжжа узбярэжжа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ру́мпель

(гал. roerpen, ад roer = вясло, руль + pen = шпянёк)

мар. рычаг, пры дапамозе якога паварочваюць руль судна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рысбе́рма

(гал. rijsbenn, ад rijs = дубец + berm = вал, насып)

частка гідратэхнічнага збудавання, прызначаная для ўмацавання рэчышча патоку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)