Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРЫ́Я,
вёска ў Беларусі, у Александрыйскім с/с Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса «Дняпроўскі». За 12 км на Пн ад Шклова, 50 км ад Магілёва, 1 км ад чыг. ст. Копысь. 333 ж., 164 двары (1995). Сярэдняя школа, б-ка.
Вядома з сярэдзіны 17 ст. як спадчыннае ўладанне ў Шклоўскім графстве Аршанскага пав. Пасля далучэння да Рас. імперыі (1772) мястэчка ў Копыскім пав., з 1775 уладанне графа С.Г.Зорыча. У 1886 у Александрыі 312 ж. З 1924 цэнтр сельсавета ў Копыскім р-не Аршанскай акр., з 8.7.1931 вёска ў Шклоўскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Аляксандр Раманавіч) (н. 14.4.1925, в. Парылава Ужурскага р-на Краснаярскага краю, Расія),
бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1962). Працуе ў тэхніцы лінагравюры, афорта і інш. Стрыманасцю і лаканізмам адметныя работы, прысвечаныя грамадз. і Вял.Айч. войнам («Народжанаму — мір», 1964, «Хвіліна маўчання», 1975, «Пераемнасць», 1977); рамант. лірычнасцю і ўзнёсласцю нар. тыпажу — «Бабіна лета» (1965), «Свеціць месяц» (1968), «Графічная саната» (1971), «Проба крылаў» (1981). Аўтар трыпціха «Балада пра маці» (1967), ліста «Маці чалавечая» (1969), карціны «Неперспектыўная вёска» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Грамада́ ’натоўп, гурт; вясковая абшчына’ (БРС, Шат.), таксама грама́да (Касп.). Прасл.*gromada (: *gramada). Параўн. рус.грома́да, укр.грома́да, польск.gromada, чэш.hromada, далей паўд.-слав. (пераважна ў значэнні ’куча’, ’каменне’, ’гара’ і да т. п.): балг.грома́да, серб.-харв.гро̀мада, грома́да, славен.grmáda, gromáda. Роднаснае: ст.-інд.grāma‑ ’натоўп, гурт; вёска, абшчына’, лац.gremium ’бярэмя, ахапак, звязак’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 103; Фасмер, 1, 460–461, Слаўскі, 1, 347–348 (апошні спецыяльна адзначае сувязь з балт. мовамі, аднак Трубачоў, там жа, мяркуе, што літ.grãmatas хутчэй запазычанне са слав.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́за1 ’мыса, морда жывёлы (каня, каровы, авечкі)’ (Мал., Дразд., Кліх, Булг.; навагр., Жыв. сл.; Шат., Сл. ПЗБ), ’мордачка малой жывёлы’ (Сцяшк.), ’твар’ (лях., Сл. ПЗБ). Да мыса (гл.).
Мы́за2 ’сядзіба, хутар у Прыбалтыцы’, ’дача’, ’мястэчка’, ’маёнтак, вёска аднаго пана’ (ТСБМ; бых., маг., Яшк.). Яшчэ ст.-рус.мы́за ’сядзіба, хутар’ (XVI ст.). Узыходзіць да эст.mõiz, водск.mõiza ’маёнтак, двор, сядзіба’, ці ліўск.moiz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 23). У бел. мове праз рус.мы́за ’тс’ або лат.muīža — апошняе з ліўск. або эст. моў. Сюды ж мы́знік ’уладальнік, арандатар сядзібы’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надовесь ’нядаўна, на днях’ (Нас.), нагдавісь ’тс’ (Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё да *onogbda/‑dy, гл. нагды, расшыранага ўказальнымі займеннікамі овъ і сь (ESSJ SG, 2, 525–527). Меркаванні Варбат пра сувязь рус.смал.надовесь, надовись ’нядаўна’ з бел.надовень ’участак поля каля вёскі’, якое паводле словаўтваральнай сувязі з в.-луж.nadows ’вясковы выган, выпас’ выводзіцца ад *065« ’вёска’ і адлюстроўвае прасторавую блізкасць, у той час як надовесь, надовись адлюстроўваюць блізкасць у часе, адсюль развіццё значэння ’нядаўна’ на базе першаснага ’блізка (ад вёскі)’ (Варбат, Этимология–1979, 32) — здаюцца непераканальнымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
радзі́маж., в разн. знач. ро́дина;
любо́ў да ~мы — любо́вь к ро́дине;
вёска Вя́зынка — р. Я́нкі Купа́лы — дере́вня Вя́зынка — ро́дина Я́нки Купа́лы;
друга́я р. — втора́я ро́дина;
стая́ць грудзьмі́ за ~му — стоя́ть гру́дью за ро́дину
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
remote[rɪˈməʊt]adj.
1. адда́лены, далёкі;
remote past далёкае міну́лае;
remote ancestors далёкія про́дкі
2. глухі́, адасо́блены;
a remote village глуха́я вёска
3. далёкі, да́льні (пра сваякоў)
4. малы́;
aremote chance невялі́кі шанц
5. (from) які́ не звя́заны з чым-н. непасрэ́дна; які́ мае адда́леныя адно́сіны да чаго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЖУРА́ВІЧЫ, Старыя Журавічы,
вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Гутлянка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 42 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 102 км ад Гомеля. 968 ж., 396 двароў (1997).
Вядомыя з канца 16 ст. як маёнтак у Рэчыцкім пав.ВКЛ. З 1772 у Рас. імперыі. У 1784 мяст. Быхаўскага пав. Магілёўскай губ. У канцы 19 ст. за 3 км ад Ж. узнікла вёска пад назвай Новыя Ж. У 1886—2179 ж, Ільінская царква, касцёл, сінагога, 2 гарбарныя майстэрні, штогод 4 кірмашы. У 1894 адкрыты школа, лячэбніца, аптэка, у 1905 — нар. вучылішча. З 1905 мяст. Рагачоўскага пав., 3200 ж. З 1924 цэнтр сельсавета. З 15.7.1935 мястэчка, з 27.9.1938 вёска. У 1924—31, 1935—56 цэнтр Журавіцкага раёна. З 14.8.1941 да 25.11.1943 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ж. і раёне 2477 чал., вёску двойчы (1941, 1943) часткова спалілі. У 1971 у Ж. 1417 жыхароў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Каля вёскі магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
глыбі́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца на вялікай глыбіні (у 2 знач.). Глыбінныя рыбы.// Які дзейнічае на вялікай глыбіні. Глыбінная бомба.// Які праводзіцца на вялікай глыбіні. Глыбінная лоўля.
2. Які знаходзіцца ў глыбіні краіны, вобласці і пад. Вёска была глыбіннай — за цэлых сорак кіламетраў ад чыгункі.Навуменка.
3. Які выражае сутнасць, унутраны змест чаго‑н.; істотна важны. Раскрыць глыбінныя працэсы ў літаратуры.// Скрыты, патаемны. Глыбінныя жаданні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)