Засн. ў 1920 у Мінску як палітэхнікум на базе політэхн. вучылішча, які ў 1922 рэарганізаваны ў Бел.дзярж.ін-т сельскай гаспадаркі. У 1933 мінскія энергетычны, будаўнічы, тарфяны, хіміка-тэхнал., харч. прам-сці і Горацкі водна-меліярацыйны ін-ты аб’яднаны ў Бел.політэхн.ін-т (БПІ), з крас. 1991 акадэмія. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: архітэктурны, аўтатрактарны, будаўнічы, дарожнага буд-ва, маш.-буд., механіка-тэхнал., прыборабудавання, робатаў і робататэхн. сістэм, энергет.буд-ва, энергетычны; падрыхтоўчае аддзяленне, пры ім сярэдняя спецыялізаваная школа. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1945, дактарантура з 1988. У складзе акадэміі міжгаліновы ін-т павышэння кваліфікацыі кадраў па новых кірунках навукі і тэхнікі, ф-т павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў сярэдніх спец.навуч. устаноў, ф-т павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў буд-ва, каля 50 н.-д. лабараторый, навук.-вытв.-навуч. падраздзяленні «Белтэхналогія» і «Белбудаўніцтва», з-д «Палітэхнік», навуч.вытв.-канструктарска-тэхнал.ін-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСМАІЛІ́Я,
горад на Пн Егіпта. Адм. ц. мухафазы Ісмаілія. Засн. ў 1863 у сувязі з буд-вам Суэцкага канала. 236 тыс.ж. (1986). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на канале Ісмаілія і воз. Тымсах (праз якое праходзіць Суэцкі канал). Насельніцтва ў асноўным звязана з абслугоўваннем канала. Харчасмакавыя, маш.-буд., радыётэхн., хім., металаапр. прадпрыемствы. Ун-т. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ АРХІТЭКТУ́РНА-БУДАЎНІ́ЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1921 у Мінску як буд. тэхнікум. З 1966 сучасная назва. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): прамысл. і грамадз.буд-ва; архітэктура; водаадвядзенне, водазабеспячэнне, ачыстка прыроднай сцёкавай вады; санітарна-тэхн. абсталяванне будынкаў; эканоміка і кіраванне прадпрыемствам; камерцыйная дзейнасць; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ІНДУСТРЫЯ́ЛЬНА-ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1947 у Мінску як Мінскі індустр.-пед. тэхнікум. З 1996 сучасная назва. Рыхтуе майстроў вытв. навучання, тэхнікаў-тэхнолагаў, настаўнікаў працы і чарчэння. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): прамыслова-грамадзянскае буд-ва; сан.-тэхн. ўпарадкаванне будынкаў; прац. навучанне. Прымае асоб з сярэдняй адукацыяй і пасля заканчэння буд.прафес.-тэхн. вучылішчаў. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІТЭ́ШТЫ (Piteşti),
горад на Пд Румыніі, на р. Арджэш. Адм. ц. жудзеца Арджэш. Вядомы з 1388. Каля 190 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр нафтапрамысл. р-на. Прам-сць: нафтаперапр. і нафтахім., маш.-буд. (аўтамаб. і электраматорны з-ды), харч. (мясная, малочная, вінна-гарэлачная), гарбарна-абутковая, тэкст., швейная, гумавая, дрэваапрацоўчая, буд. матэрыялаў. Музеі.