БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНА-КАНСТРУ́КТАРСКІ ЭНЕРГЕТЫ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т (БелНДІэнергапрам) Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1973 у Мінску на базе Мінскага аддзялення Прамэнергапраекта (з 1952). Да 1992 Бел. аддзяленне Усесаюзнага дзярж. н.-д. і праектна-канструктарскага ін-та энергет. прам-сці.

Асн. кірункі работы: выкананне комплексных праектна-вышукальных работ па буд-ве новых, расшырэнні, рэканструкцыі і тэхн. пераўзбраенні дзеючых цеплаэнергакрыніц і цеплавых сетак, праектаванне схем цеплазабеспячэння гарадоў і прамысл. вузлоў, выкананне н.-д. распрацовак у цепла- і электраэнергетыцы, энергазабеспячэнні і экалогіі энергетыкі.

т. 2, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫ́ПЦІХ (ад грэч. diptychos падвойны, складзены ў дзве столкі),

два творы выяўл. мастацтва, аб’яднаныя адзінай задумай. У Стараж. Грэцыі і Стараж. Рыме Д. называлі 2 пакрытыя воскам дошчачкі для пісьма, у мастацтве сярэдневякоўя — двухстворкавы складзень з рэльефнымі або жывапіснымі выявамі. Сярод Д., створаных бел. мастакамі: творы «Бетон» Г.​Вашчанкі (1970), «Маці» і «Урачы» А.​Малішэўскага (абодва 1975), «І кветкі, і хлеб — паэтам» А.​Марачкіна (1982), «Плач Яраслаўны» Г.​Паплаўскага (1984) і інш.

Да арт. Дыпціх. Плач Яраслаўны. Маст. Г.​Паплаўскі. 1984.

т. 6, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́ЛЬНІКІ,

катэгорыя сялян ВКЛ у 15—18 ст., галоўнай феад. павіннасцю якой была доля. Акрамя гэтага, Д. выконвалі інш. павіннасці: хадзілі на талаку да 12 дзён улетку, будавалі і рамантавалі панскія пабудовы, масты, выконвалі стацыю, падводную павіннасць, баброўшчыну (плацяжы футрам або грашыма за карыстанне ўгоддзямі). У 16—18 ст. найб. пашыраны ў Бел. Падзвінні. З развіццём таварна-грашовых адносін і ростам сувязей сельскай гаспадаркі з унутраным і знешнім рынкамі Д. паступова ператвараліся ў паншчынных або чыншавых сялян.

М.​Ф.​Спірыдонаў.

т. 6, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМАРО́Ў (Леў Іванавіч) (н. 11.12.1938, в. Медны Руднік Пышмінскага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія),

бел. фізік-тэарэтык. Д фіз.-матэм. н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1960), дзе і працуе з 1963. Навук. працы ў галіне квантавай механікі і тэорыі кандэнсаванага стану рэчыва. Распрацаваў аператарны метад рашэння ўраўнення Шродынгера для квантавых сістэм.

Тв.:

Operator method for non-perturbative descriptiori of the quantum Systems (разам з І.​Д.​Феранчуком) // Quantum Systems: New trends and methods. Singapore etc., 1995.

П.​М.​Баранопрускі.

т. 7, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІРПІЧЭ́НКА (Аляксандр Андрэевіч) (н. 15.7.1939, в. Чырына Віцебскага р-на),

бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д мед. н. (1972), праф. (1973). Засл. дз. нав. Беларусі (1984). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1962) і працуе ў ім (з 1970 заг. кафедры). Навук. працы па псіхіятрыі, мед. псіхалогіі, нейрафізіялогіі.

Тв.:

Нейрофизиологические аспекты шизофрении. Мн., 1978;

Алкоголизм: нейрофизиол. механизмы. Мн., 1981 (разам з А.​А.​Галавачом, Т.​Д.​Філімонавай);

Нервные и психические болезни. 2 изд. Мн., 1998 (разам з А.​М.​Гурленем, А.​А.​Пашковым).

т. 8, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАМАВІ́К,

вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. народаў. На Беларусі яго ўяўлялі ў выглядзе старога чалавека ў белай вопратцы, з сівой барадой і доўгімі валасамі, які жыў у хаце (пад ці за печчу) або ў сенцах, каморы, клеці. Паводле павер’яў у кожнай хаце (сям’і) быў свой Д. (увасабляў памерлага гаспадара), які нібыта ахоўваў дом, клапаціўся пра гаспадарку, назіраў за сямейным побытам і інш. Прымхлівыя людзі імкнуліся задобрыць Д.: у памінальныя і святочныя дні яго клікалі да стала, «частавалі» лепшымі стравамі, прасілі, каб не рабіў шкоды. Рэліг. значэнне вобраз Д. страціў у канцы 19 — пач. 20 ст. Знайшоў адлюстраванне ў бел. фальклоры (пераважна ў былічках).

М.​Ф.​Піліпенка.

т. 6, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРАІ́НАВА (Зінаіда Сяргееўна) (15.10.1914, с. Двурэчкі Ліпецкай вобл., Расія — 14.2.1969),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1966), праф. (1967). Скончыла Новачаркаскі зоавет. ін-т (1938). З 1956 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па страўнікава-кішачных хваробах буйн. раг. жывёлы.

т. 5, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯДУ́ТА (Мікалай Іванавіч) (н. 6.2.1913, г. Старабельск, Украіна),

бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар. АН Беларусі (1969), д эканам. н. (1966), праф. (1968). Скончыў Харкаўскі механіка-машынабуд. ін-т (1938). У 1957—62, 1967—77 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. У 1962—67 дырэктар Цэнтр. н.-д. і праектна-тэхнал. ін-та арг-цыі і тэхнікі кіравання ў Мінску. У 1977—93 у НДІ ЭВМ, Бел. ін-це навук.-тэхн. інфармацыі і прагнозаў. Навук. працы па арг-цыі і эканоміцы машынабудавання, эканам. эфектыўнасці капітальных укладанняў і новай тэхнікі, эканам. кібернетыцы.

Тв.:

Об экономической эффективности капитальных вложений в промышленности. Мн., 1960;

Экономика механизации управленческого труда. М., 1968 (разам з І.​Б.​Левіным, С.​І.​Лукашэвічам);

Экономическая кибернетика. М., 1971;

Марксизм-ленинизм и мы. Мн., 1996.

М.І.Вядута.

т. 4, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫЯ́РЫУШ (ад лац. diarium дзённік),

жанр гістарычна-дакументальнай прозы ў стараж. бел. і польскай л-ры, у якім падзеі грамадска-паліт. або прыватнага жыцця пададзены ў форме датаваных запісаў. На станаўленне жанру ўплывалі летапісы і хронікі, у якіх у 16 ст. выявілася тэндэнцыя да «алітаратурвання» храналагічных запісаў. У 17—18 ст. Д. называліся дзелавыя і аўтабіягр. запісы, сямейныя хронікі, дзённікі падарожжаў і ваен. паходаў, мемуары; каштоўныя гіст. крыніцы — сеймавыя Д. Найб. ранні бел. помнік гэтага жанру — «Дзённік» Фёдара Еўлашоўскага (канец 16 — пач. 17 ст.). Ваенным падзеям і нац.-вызв. барацьбе прысвечаны дыярыушы С. і Б.​Маскевічаў (1630, 1649, 1660). Да гэтага жанру належаць творы І.​Будзілы (1612), Я.​Сапегі (1612), Афанасія Філіповіча (1646), С.​Незабітоўскага, Я.​Цадроўскага, сямейная хроніка Абуховічаў і інш.

А.​Ф.​Коршунаў.

т. 6, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛЧО́К (Яўген Зіноўевіч) (н. 14.2.1940, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),

бел. філосаф. Д філас. н. (1989), праф. (1991). Скончыў Растоўскі-на-Доне пед. ін-т (1964). З 1970 у Бел. эканам. ун-це. Даследуе праблемы навук.-тэхн. дзейнасці і яе сац. вынікі. Аўтар дапаможніка для студэнтаў («Філасофія». 2 выд., 1995).

Тв.:

Познавательное действие // Социальное действие. Мн., 1980;

НТР: Становление, сущность, развитие. Мн., 1987;

Производительная сила знания // Социальная сила знания. Мн., 1991.

т. 3, с. 487

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)