недастатковая дзейнасць органа, тканкі, сістэмы, якая можа парушыць дзейнасць арганізма. Напр., гіпафункцыя шчытападобнай залозы садзейнічае развіццю мікседэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кампенса́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Аплата, узнагарода за якую-н. работу; пакрыццё выдаткаў.
Грашовая к.
2. Ураўнаважанне, выраўноўванне ў арганізме парушаных функцый (спец.).
К. пароку сэрца.
|| прым.кампенсацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.) ікампенсато́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Кампенсацыйныя выплаты.
Кампенсаторныя здольнасці арганізма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
свішч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Загана ў чым-н. у выглядзе адтуліны, сітавіны.
С. у арэхах.
2. Скрытая пустата, ракавіна ў металічным ліцці (спец.).
3. Ненармальны канал, які ўтвараецца ў тканках арганізма з выхадам на паверхню цела; фістула.
С. на губе.
|| прым.сві́шчавы, -ая, -ое.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АЗО́ЦІСТАЯ РАЎНАВА́ГА,
стан азоцістага абмену арганізма, што вызначаецца роўнай колькасцю вылучанага і спажытага азоту. Бывае адмоўная (азоту вылучаецца больш, чым спажываецца) і дадатная (у процілеглым выпадку). Адмоўная азоцістая раўнавага ўсталёўваецца ў арганізме пры галаданні, нізкай колькасці бялку ў ежы, значных траўмах і звязана з разбурэннем бялку. Дадатная азоцістая раўнавага характэрная для маладога арганізма і мае месца пры рэгенерацыі тканак, у перыяд выздараўлення пасля цяжкай хваробы. Чалавеку патрабуецца каля 16 г бялковага азоту ў суткі, што адпавядае 100 г бялку пры энергазатратах 10,5 МДж (2500 ккал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАПТАГЕ́НЫ,
лекавыя прэпараты расліннага паходжання, якія павышаюць адаптацыюарганізма да неспрыяльных умоў асяроддзя. Да іх належаць прэпараты з жэньшэню, радыёлы (залаты корань), элеўтэракоку і інш. раслін, якія маюць гліказіды, дубільныя рэчывы, флаваноіды, эфірны алей, арган. к-ты, мікраэлементы і інш. Адаптагены здольныя павышаць тонус цэнтр.нерв. сістэмы і працаздольнасць, дзейнасць залоз унутр. сакрэцыі (шчытападобнай, падстраўнікавай, гіпофізу, кары наднырачнікаў), устойлівасць арганізма да інфекц. захворванняў і інш. шкодных уздзеянняў асяроддзя (высокія ці нізкія т-ры, гравітацыйныя перагрузкі, інтаксікацыі прамысл. ядамі, іанізаванае апрамяненне і інш.). Выпускаюцца адаптагены ў выглядзе настояў і вадкіх экстрактаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАПТАЦЫ́ЙНЫ СІНДРО́М,
стрэс, сукупнасць рэакцый жывога арганізма на дзеянне надзвычайных раздражняльнікаў (стрэсараў). Адрозніваюць 3 стадыі: трывогі (мабілізацыя ахоўных сіл арганізма), рэзістэнтнасці або супраціўлення (прыстасаванне да цяжкай сітуацыі), знясілення (пры моцным і доўгім уздзеянні стрэсараў можа скончыцца смерцю). У развіцці адаптацыйнага сіндрому гал. роля належыць пярэдняй долі гіпофіза і кары наднырачнікаў. Змены ў арганізме на стадыі рэзістэнтнасці небяспечныя (напр., павелічэнне артэрыяльнага ціску ў чалавека) і могуць прывесці да інсульту або інфаркту. Канцэпцыя адаптацыйнага сіндрому прапанавана канадскім патолагам Г.Селье (1936).
Схема асноўных рэакцый і вынікаў адаптацыйнага сіндрому.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЧЭ́БНАЯ ФІЗІ́ЧНАЯ КУЛЬТУ́РА (ЛФК),
выкарыстанне фізічных практыкаванняў і натуральных фактараў прыроды з лячэбна-прафілактычнымі мэтамі; сродак мед. рэабілітацыі хворых і самааздараўлення арганізма. Уключае таксама механатэрапію, працатэрапію, лячэбны масаж. Асн: асаблівасць — дазіраваная фіз. нагрузка хворага. Формы ЛФК: ранішняя гігіенічная і лячэбная гімнастыка, хадзьба (тэрэнкур), спарт. і рухомыя гульні, катанне на лыжах, каньках і інш. Адрозніваюць актыўную і пасіўную ЛФК. Пасіўная выкарыстоўваецца для папярэджання атрафіі функцыянальных структур арганізма, напр., пры паралічах, цяжкіх траўмах, пасля аперацый і інш. Эфектыўная пры сістэм. занятках і правільным рэжыме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАГЕ́ННАСЦЬ.
хваробатворнасць, здольнасць некат. арганізмаў выклікаць інфекц. захворванні інш. істот. Тэрмін звычайна ўжываецца ў адносінах да мікраарганізмаў і вызначае іх патэнцыяльную магчымасць выклікаць хваробы. Залежыць ад вірулентнасціінфекц. агента і ўспрымальнасці арганізма, які інфіцыруецца. Для кожнага мікроба П. мае адносны характар і звязана з відам, узростам, полам і фізіял. станам арганізма, у які ён укараняецца. П. узнікла ў працэсе эвалюцыі мікробаў у выніку адаптацыі іх да пэўных відаў арганізмаў (напр., бактэрыі брушнога тыфу паразітуюць толькі ў арганізме чалавека). Гл. таксама Патагенныя мікробы. А.І.Ерашоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІСТАГЕНЕ́З (ад гіста... + ...генез),
працэс развіцця ў шматклетачным арганізме, які забяспечвае ўзнікненне, існаванне, перабудову і аднаўленне тканак з іх спецыфічнымі для кожнага арганізма і яго органаў марфалагічнымі і фізіёлага-біяхім. асаблівасцямі; адна з фаз антагенезу. Настае пасля або ў працэсе арганагенезу; уключае клетачнае размнажэнне, дэтэрмінацыю, клетачны рост, міграцыі клетак, адгезію, дыферэнцыроўку клетак і пазаклетачных вытворных, міжклетачныя і міжтканкавыя ўзаемадзеянні, адміранне клетак. Спецыялізацыя клетак спадчынна замацоўваецца, таму адна тканка ў другую не ператвараецца. Гістагенез абумоўлены эвалюцыйным развіццём, залежыць ад унутры- і міжтканкавых узаемаадносін, ад узаемадзеяння арганізма з навакольным асяроддзем. Неадначасовае развіццё клетак пры гістагенезе забяспечвае захаванне маладыферэнцыраваных элементаў, якія служаць крыніцай папаўнення клетак на працягу жыцця арганізма і аднаўлення тканкі пасля яе пашкоджання (рэгенерацыі). У тканках з высокім узроўнем дыферэнцыроўкі (мышачная, нервовая) магчымасці рэгенерацыі больш абмежаваныя. Рэпаратыўны гістагенез у постнатальным перыядзе антагенезу складае аснову аднаўлення часткова страчаных або пашкоджаных тканак (напр., фізіялагічная рэгенерацыя клетак крыві). Якасныя змены гістагенезу могуць прывесці да ўзнікнення і росту пухліны. Нармальны і паталагічны гістагенез вывучае гісталогія.