КАРМЭ́Н (Раман Лазаравіч) (29.11.1906, г. Адэса, Украіна — 28.4.1978),
расійскі рэжысёр, аператар, сцэнарыст дакумент. кіно. Нар.арт.СССР (1966). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Дзярж.ін-т кінематаграфіі (1932), з 1960 выкладаў у ім (з 1970 праф.). Фільмы вызначаюцца яскравай аўтарскай інтанацыяй, тэмпераментам, глыбінёй і дакладнасцю аналізугіст. сітуацыі: «Дзень новага свету» (1940), «Суд народаў» (1947), «Гранада, Гранада, Гранада мая...» (1967), «Таварыш Берлін» (1969), «Чылі — час барацьбы, час трывог» (1973), «Камарадас. Таварыш» (1974, за ўсе прызы Міжнар. кінафестываляў у Лейпцыгу), «Сэрца Карвалана» (1975, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Обергаўзене). Кіраваў стварэннем 20-серыйнай эпапеі «Вялікая Айчынная...» (1979; аўтар 2 фільмаў, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Лейпцыгу). За міжнар. кінапубліцыстыку і фільмы «Аповесць пра нафтавікоў Каспія» (1953), «Пакарыцелі мора» (1959) Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1947, 1952, 1975.
аўстрыйскі танцоўшчык, харэограф, педагог, тэарэтык танца. Па паходжанні венгр. Вучыўся жывапісу і дэкар. мастацтву ў Мюнхене, акцёрскаму майстэрству і танцу ў Парыжы. У 1907—10 выступаў як танцоўшчык. Заснавальнік і кіраўнік шэрагу харэаграфічных школ у Германіі і Швейцарыі. У 1925 стварыў у Гамбургу камерную балетную трупу. У 1930—34 дырэктар дзярж. аб’яднання т-раў Берліна, кіраўнік балетнай трупы Берлінскай дзярж. оперы. З 1938 у Вялікабрытаніі. Распрацаваў сістэму запісу рухаў пад назвай «кінетаграфія» (вядома як «лабанатацыя»). У сваёй тэорыі танца (харэотыцы) з дапамогай матэм. метаду аналізу абгрунтаваў універсальныя рухі чалавечага цела. Заснавальнік ням. «выразнага танца», які паўплываў на ўсе віды сучаснай харэаграфіі. Аўтар кн. «Свет танцоўшчыка» (1920), «Харэаграфія» (1926), «Прынцыпы запісу танца і руху» (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НДСБЕРГ (Рыгор Самуілавіч) (22.1.1890, г. Волагда, Расія — 2.2.1957),
расійскі фізік, заснавальнік навук. школы па спектраскапіі. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1913), працаваў у ім у 1913—15, 1923-45 і 1947—51. З 1934 у Фіз. ін-це АНСССР, адначасова з 1951 праф. Маскоўскага фіз.-тэхн. ін-та. Навук. працы па фіз. оптыцы і спектраскапіі. Разам з Л.І.Мандэльштамам (незалежна ад індыйскіх фізікаў Ч.Рамана і К.С.Крышнана) адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на крышталях (1928). Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны метады спектральнага аналізу металаў, сплаваў і арг. сумесей, створаны шэраг спектраскапічных прылад. Аўтар навуч. дапаможніка «Оптыка» і 3-томнага «Элементарнага падручніка фізікі». Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙДЗЁНАЎ (Мікалай Васілевіч) (10.4.1886, Масква — 19.6.1945),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), д-рс.-г.н. (1938), праф. (1922). Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1911). З 1911 у Горы-Горацкім с.-г. вучылішчы, з 1922 у БСГА. З 1943 у АН Беларусі (у Маскве), з 1944 у Кішынёўскім с.-г. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па метадах вырошчвання маладняку буйн. раг. жывёлы ў розных умовах, нормах і рацыёнах кармлення с.-г. жывёл, матэм. метадах аналізу біялогіі росту маладняку буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Закономерности в росте молодняка крупного рогатого скота и свиней // Зап.Бел. гос. акад. сел. хоз-ва. Горки, 1928. Т. 7;
армянскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Арменіі (1927). Нар. пісьменнік Грузіі (1927). Жыў у Грузіі. Літ. дзейнасць пачаў у 1880-я г. (артыкулы, аповесці, п’есы). Майстар «малой» прозы і псіхалагічнага рамана. У цыкле навел «Наш квартал» (1888—94), аповесцях «Ганна Сараян» (1888), «Я і Ён» (1889), «Забіты голуб» (1898), «Адзін з цяжкіх дзён» (1904), «Без вестак прапаўшы», «Апошнія магікане» (абедзве 1930) і інш. паказаў пошукі чалавекам свайго месца ў жыцці, яго пакуты ў свеце прагматызму і бездухоўнасці. Праблемы інтэлігенцыі і шляхі вырашэння ёю надзённых сац. праблем — тэмы раманаў «Барацьба» (1911), «Смерць» (1912), «Новы чалавек» (выд. 1935), адметных майстэрствам псіхалагічнага аналізу і каларытным апісаннем сац. асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́ЛАЎ (Мікалай Сяргеевіч) (25.12.1900, г. Арол — 21.9.1976),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1940), д-р фізіка-матэм. н., праф. (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). У 1931—54 у Маскоўскім ун-це. З 1959 у Фізіка-тэхн. ін-це, у 1963—67 заг. Аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі. У 1928 сфармуляваў закон анізатрапіі, які ўстанаўлівае сувязь паміж магн. і мех. ўласцівасцямі ферамагнетыкаў. Аўтар прац па тэорыі хім. дынамікі і ланцуговых працэсаў, стат. тэорыі дыслакацыі, тэорыі пластычнасці і трываласці. Прапанаваў метады аналізу ферасплаваў і спосабы выяўлення дэфектаў у метал. вырабах. Дзяржаўная прэмія СССР 1941, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Ферромагнетизм. М.; Л., 1939;
Основы химической динамики. М., 1940;
Теория цепных процессов. М.; Л., 1951;
Дислокации и пластичность. Мн., 1961.
Літ.:
Н.С.Акулов // Весці АНБССР. Сер. фізіка-тэхн. навук. 1976. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМПЕ́Р ((Ampere) Андрэ Мары) (22.1.1775, г. Ліён, Францыя — 10.6.1836),
французскі фізік і матэматык, адзін з заснавальнікаў класічнай электрадынамікі. Чл. Парыжскай (1814), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай (1830) і інш.АН. Атрымаў дамашнюю адукацыю. З 1805 у Політэхн. школе ў Парыжы (з 1809 праф.), з 1824 праф. Калеж дэ Франс. Сфармуляваў правіла для вызначэння напрамку адхілення магн. стрэлкі токам (правіла Ампера); адкрыў законы ўзаемадзеяння эл. токаў і эл. току з магн. полем (гл.Ампера закон). Пабудаваў тэорыю магнетызму, у аснове якой ляжыць гіпотэза пра кругавыя эл. токі, эквівалентныя плоскім элементарным магнітам. Аўтар прац па тэорыі імавернасцяў, па дастасаванні варыяцыйнага вылічэння да задач механікі, па пытаннях матэм.аналізу. Вынайшаў камутатар і эл.-магн. тэлеграф.
Літ.:
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времён до начала XX в.). М., 1989. С. 313—324.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭТЭ́КТАРЫ Я́ДЗЕРНЫХ ВЫПРАМЯНЕ́ННЯЎ,
прылады для рэгістрацыі элементарных часціц, рэнтгенаўскага і гама-выпрамянення і інш. Бываюць электронныя і трэкавыя. Выкарыстоўваюцца ў апаратуры для дэфектаскапіі, мед. дыягностыкі, структурных даследаванняў, спектральнага аналізу, мікраскапіі і інш. Канструктыўнае выкананне Д.я.в. і іх параметры вызначаюцца прызначэннем і асаблівасцямі гэтай апаратуры.
Прынцып дзеяння Д.я.в. заснаваны на іанізацыі або ўзбуджэнні зараджанымі часціцамі атамаў рабочага рэчыва дэтэктара; у выпадку рэгістрацыі нейтральных часціц (напр., гамаквантаў, нейтронаў) іанізацыя і ўзбуджэнне адбываюцца за кошт другасных зараджаных часціц. Электронныя Д.я.в. выпрацоўваюць эл. імпульс, калі ў іх аб’ём трапляе часціца ці квант выпрамянення; эл. сігналы звычайна невялікія і патрабуюць узмацнення (гл.Ядзерная электроніка). Да іх адносяць Гейгераўскі лічыльнік, іанізацыйную камеру, крышталічны лічыльнік, сцынтыляцыйны лічыльнік, паўправадніковы дэтэктар і інш. Трэкавыя Д.я.в. дазваляюць узнавіць траекторыю руху часціцы; да іх адносяць Вільсана камеру, іскравую камеру, тэлескоп лічыльнікаў, ядзерныя фатаграфічныя эмульсіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РВАРДСКАЯ ШКО́ЛА,
кірунак амер.паліт. эканоміі, які вывучае прыроду капіталіст. цыклаў і прагназаванне гасп. кан’юнктуры з выкарыстаннем метадаў стат. і матэм.аналізу, т.зв. «эканамічны барометр». Гал. ідэя Гарвардскай школы — магчымасць прадухілення і ліквідацыі крызісаў. Узнікла пасля 1-й сусв. вайны, склалася вакол К-таэканам. даследаванняў (створаны ў 1917 пры Гарвардскім ун-це). Буйны прадстаўнік Гарвардскай школы У.К.Мітчэл у сваёй працы «Эканамічныя цыклы. Праблема і яе пастаноўка» (1927) разглядаў эканам. цыклы, узлёты і падзенні дзелавой актыўнасці як больш або менш плаўную змену кан’юнктурных хваль. Ён прапаноўваў ствараць сістэму дзярж. страхавання ад беспрацоўя і ўвесці сістэму індыкатыўнага (рэкамендацыйнага) планавання эканомікі. Погляды Гарвардскай школы атрымалі пашырэнне ў Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Італіі, Аўстрыі, Польшчы, дзе ў 1920-я г. былі створаны кан’юнктурныя ін-ты для вывучэння стат. матэрыялаў з мэтай эканам. прадказанняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т РАДЫЕЭКАЛАГІ́ЧНЫХ ПРАБЛЕ́МНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1991 у Мінску на базе Ін-та ядзернай энергетыкі АН Беларусі (існаваў з 1965). У ін-це (1998): 10 лабараторый, 2 аддзелы, аспірантура.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: радыяцыйныя праблемы навакольнага асяроддзя; стварэнне метадаў, абсталявання і прылад для вырашэння задач па зніжэнні ў рэспубліцы наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (ЧАЭС). Распрацаваны метады аналізу аварыйных працэсаў на ядзерна- і радыяцыйнабяспечных аб’ектах; рэкамендацыі па стварэнні бяспекі тэр. Беларусі пры аварыях на аб’екце «Укрыццё» разбуранага энергаблока ЧАЭС; камплект нарматыўна-метадычнай дакументацыі для дзярж. спецыялізаваных прадпрыемстваў па абследаванні і дэзактывацыі аб’ектаў, забруджаных у выніку катастрофы на ЧАЭС. Створана сістэма нагляду за міграцыяй радыенуклідаў з пунктаў пахавання на тэр. Беларусі адходаў дэзактывацыі і вызначаны іх уплыў на радыеэкалагічнае становішча; методыка комплекснай ацэнкі радыяцыйна-хім. ўздзеяння прыродных і антрапагенных забруджвальнікаў на навакольнае асяроддзе.