прылада для арыфм. вылічэнняў (складання і аднімання). Маюць прамавугольную раму з папярочнымі пруткамі з рухомымі круглымі костачкамі. Выкарыстоўваюцца для простай лічыльнай работы і як наглядны дапаможнік.
Кожны пруток з 10 костачкамі адыгрывае ролю дзесятковага разраду ліку. Першакрыніцай Л. з’яўляецца т. зв. дашчанае лічэнне, якое ўзнікла ў Расіі ў 16 ст. З пераходам да арабскіх лічбаў у канцы 17 — пач. 18 ст. Л. набылі сучасны выгляд з захаваннем аднаго няпоўнага раду. Кітайскія Л. (суан-пан), якімі карыстаюцца таксама ў Індакітаі і Японіі, захавалі свой стараж. выгляд с падлікам адзінак у кожным разрадзе па 5, а затым пяцёркамі. Гл. таксама Абак.
Лічыльнікі: а — сучасныя; б — дашчанае лічэнне (паводле чарцяжа 17 ст.); в — суанпан (кітайскія лічыльнікі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛА́ВЫ.
Засн. ў 1968 у г. Любань Мінскай вобл., адкрыты ў 1971. Пл. экспазіцыі 175,5 м², 9,4 тыс.адзінакасн. фонду (1999). Сярод экспанатаў калекцыя археал. знаходак эпохі неаліту і бронзы, манетны скарб часоў Рэчы Паспалітай, матэрыялы пра 1-ю сусв. вайну, рэв. рух на Любаншчыне ў 1905—07 і 1917, асушэнне Мар’інскіх балот і дзейнасць чырвонаармейскай камуны і яе заснавальнікаў, партыз. рух і дзейнасць патрыят. падполля ў Вял.Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза П.Р.Алейнікава, З.Р.Лышчэню, Дз.С.Наруцкага, Герояў Сац. Працы, дзеячаў літаратуры і навукі, аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі раёна ў пасляваенны час. У экспазіцыі музея карціны самадз. мастакоў, тканыя і ганчарныя вырабы мясц. майстроў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1948, адкрыты ў 1949 у г. Мазыр Гомельскай вобл.Пл. экспазіцыі 273,2 м², каля 23 тыс.адзінакасн. фонду (1999). Сярод экспанатаў жаночыя ўпрыгожанні бронзавага веку, амфара 12 ст., кафля і посуд 16—18 ст. з археал. помнікаў на тэр. раёна; дакументы і матэрыялы пра рэв. рух 19 — пач. 20 ст., падзеі грамадз. вайны, пра дзейнасць падполля і партыз. руху на Мазыршчыне ў Вял.Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза М.У.Барысава, М.П.Катлаўца, М.В.Мураўёва, пра Азарыцкія лагеры смерці, вызваленне раёна ад ням.-фаш. захопнікаў, гасп. і культ. жыццё ў пасляваен. час. Аб’ядноўвае музеі дэкар.-прыкладнога мастацтва кераміста М.М.Пушкара, прыроды і археалогіі і «Палеская веда», цэнтр рамёстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯЎНІ́ЧАЯ ГАСПАДА́РКА.
1) галіна гаспадаркі, якая займаецца выкарыстаннем, аховай і аднаўленнем паляўнічага фонду, адна з арганізацыйна-гасп. сістэм рацыянальнага прыродакарыстання. На Беларусі існуе ў спартыўна-аматарскай форме. Вядзецца на навук. аснове паляўніцтвазнаўства ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі, заканадаўчымі і нарматыўнымі актамі.
2) Адм.-гасп. адзінка, якая ажыццяўляе мерапрыемствы па ахове, аднаўленні і рацыянальным выкарыстанні паляўнічых жывёл і рыбных запасаў у замацаваных угоддзях. На Беларусі П.г. аб’ядноўвае 227 адм.-гасп.адзінак — паляўнічых і лесапаляўнічых гаспадарак, пл. больш за 17 млн.га (2000), у т. л. грамадскае аб’яднанне Бел.т-ва паляўнічых і рыбаловаў, вытв. паляўніча-рыбалоўнае аб’яднанне Бел.ваен.т-ва паляўнічых, Бел. фізкультурна-спарт. аб’яднанне «Дынама», лесапаляўнічыя гаспадаркі Мінлясгаса і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМЕ́Ру музыцы, тактавы памер,
колькасная характарыстыка тактавага метра; паказвае колькасць рытмічных адзінак (доляў) у такце. Абазначаецца дробам без рыскі ў пачатку твора або пры змене метра: лічнік — колькасць метрычных доляў у такце, назоўнік — рытмічная (часавая) працягласць долі.
Асн. памеры — простыя (2/2; 2/4; 3/2; 3/4; 3/8), з якіх шляхам іх злучэння ўтвараюцца складаныя 2- і 3-дольныя (4/4 або C; 6/4; 6/8; 9/4; 12/8) і мяшаныя, утвораныя злучэннем неаднатыпных простых П. (5/4; 7/4; 7/8; 11/4). Пры чаргаванні тактаў з рознай метрычнай арганізацыяй узнікае пераменны П., які можа быць перыядычны (з раўнамерным чаргаваннем тактаў) і свабодны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІРЫТМІ́Я (ад полі... + рытм),
адначасовае спалучэнне ў розных галасах ці групах галасоў муз. твора двух ці некалькіх рытмічных малюнкаў з неаднародным драбленнем пэўных метрычных адзінак (напр., у адным голасе дуёлі, у другім — трыёлі); у шырокім сэнсе — спалучэнне ў шматгалоссі розных рытмічных малюнкаў. Адна з пашыраных форм арганізацыі П. — поліметрыя. П. — неабходная ўмова поліфаніі, а таксама нарматыўная якасць класічнай і сучаснай музыкі. Уласціва музыцы розных нац. культур, у т. л.бел., заснаванай на сінтэзе класічных і народна-песенных тыпаў метрарытмічнай арганізацыі музыкі. У бел. музыцы найб. складаныя тыпы П. ёсць у некат. творах М.Аладава, Я.Глебава, У.Дарохіна, У.Дамарацкага, А.Мдывані, Ф.Пыталева, Дз.Смольскага, Л.Шлег і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНТА́ГМА (ад грэч. syntagma разам пабудаванае, злучанае),
1) спалучэнне па пэўнай мадэлі дзвюх або болей моўных адзінак у патоку маўлення (сінтагматыцы): марфем («пера-езд», «вязуць»), слоў («ідзе дождж», «спявае песню», «дзеля жыцця»), сказаў («Ён сказаў, што думаў».).
2) Рытміка-інтанацыйная адзінка маўлення або маўленчы такт, што звычайна супадае з адрэзкам выказвання, які вымаўляецца без паўз, адным штуршком паветра, мае свой інтанацыйна-націскны цэнтр (сінтагматычны націск) і характарызуецца адноснай сэнсавай і сінтакс. цэласнасцю. Напр.: «Чыстая // глыбокая рэчка // ў люстраной паверхні сваёй // адбівае блакітнасць неба, // і ад гэтага здаецца яна // бяздоннай» (П.Галавач).
Літ.:
Виноградов В.В. Понятие синтагмы в синтаксисе русского языка // Виноградов В.В. Избранные труды: Исслед. по рус. грамматике. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кілагра́м
(ад кіла- + грам)
асноўная адзінка масы ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная масе міжнароднага прататыпу кілаграма (плацінавай цыліндрычнай гіры, якая захоўваецца ў Нацыянальным архіве Францыі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
люкс2
(лац. lux = святло)
адзінка вымярэння асветленасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная сіле асвятлення паверхні ў 1 м2 струменем святла ў 1 люмен.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сента́ва
(ісп., парт. centavo, ад лац. centum = сто)
разменная манета Аргенціны, Гватэмалы, Кубы, Мексікі, Партугаліі і некаторых іншых краін, роўная 1/100 іх нацыянальных грашовых адзінак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)