чвя́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
1. Утвараць гукі, характэрныя для хадзьбы па гразі.
2. Ісці па чым-н. мокрым, гразкім, утвараючы характэрныя гукі.
3. Тое, што і чаўкаць (у 1 знач.).
4. Па́даць, утвараючы глухі, мяккі гук.
|| аднакр. чвя́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 3 і 4 знач.).
|| наз. чвя́канне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чэ́рпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак., што.
1. Даставаць, набіраць чым-н. што-н. вадкае або сыпкае.
Ч. ваду.
Ч. каўшом пясок.
2. перан. Набываць, браць што-н. адкуль-н. (кніжн.).
Ч. веды.
Ч. сілы.
|| аднакр. чарпану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1 знач.).
|| наз. чэ́рпанне, -я, н.
|| прым. чарпа́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́штурхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Штуршком, напорам прымусіць выйсці; выдаліць; выпхнуць. Выштурхнуць з пакоя. Хвалі выштурхнулі лодку на бераг, а [Маша] паспрабавала схавацца за жанчын, але яе ветліва выштурхнулі на сярэдзіну. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акуну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Апусціць у вадкасць на некаторы (звычайна кароткі) час. Лясніцкі ўпаў перад.. [ручаём] на калені, потым лёг ніцма, напіўся і акунуў у халодную ваду галаву. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абапі́цца, ‑п’юся, ‑п’ешся, ‑п’ецца; п’ёмся, ‑п’яцеся; пр. абапіўся, апілася, апілося зак.
Прычыніць сабе шкоду, выпіўшы чаго‑н. звыш меры. Ну, а дожджык? Той ідзе і няма канца вадзе. Дзетвары здалося — Неба апілося. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. заліп, ‑ла; зак.
1. Пакрыцца чым‑н. ліпкім; абліпнуць. Шыбы заліплі мокрым снегам.
2. Разм. Шчыльна прыстаць, прыліпнуць. Дубовыя цяжкія дзверы брамкі, засыпаныя снегам, заліплі ў вушаках. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змок, ‑ла; зак.
Зрабіцца мокрым; намокнуць, вымакнуць. Юрка змок па калені, і яго пачынае трэсці, ляскаюць зубы. Пташнікаў. Па твары [Фішара] сцякалі сцюдзёныя кроплі, змокла перавязка на шыі. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Моцна, голасна, рэзка крыкнуць. — На печ! — зыкнуў на .. [дзяцей] бацька, падышоўшы дастала. Кулакоўскі.
2. Утварыць рэзкі, свісцячы гук. Зыкнуў, бразнуў сталлю-чыгуном цягнік, уздрыгануў ад натугі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашчо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Замкнуць, зачыніць, утварыўшы пры гэтым рэзкі, кароткі гук. Зашчоўкнуць замок. □ Нахіліўшыся над .. [Джыавані] і хаваючы ў кабуру пісталет, які яшчэ дыміўся, паліцэйскі зашчоўкнуў на яго руках наручнікі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збе́дніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм. Прыкінуцца бедным, няшчасным. — Я збеднілася, кажу, удава, няма, кажу, чаго на плечы ўсцягнуць. Лобан. [Буржуй] збедніўся, ну, проста сірата казанская, — якія ў яго грошы, калі вайна, разруха. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)