Бальзамі́раваць. Рус. бальзами́ровать (з XVIII ст.). Лічыцца запазычаннем з ням. мовы balsamieren; аб запазычанні сведчыць суф. ‑ір‑ < ням. ‑ier(en). Гл. Шанскі, 1, Б, 28–29. Параўн. яшчэ Гютль–Ворт, For. Words, 61–62. Але ўкр. бальзамува́ти, польск. balsamować з’яўляюцца або самастойнымі ўтварэннямі (ад бальза́м) або запазычаннем з іншай крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маляры́я, лудз. малярэй, круп. малярэя ’інфекцыйнае захворванне з характэрным для яго прыступам ліхаманкі’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 88), у якой маляри́я паходзіць з італ. malaria < mala aria ’дрэннае паветра’ (malo з лац. malus ’дрэнны’). Меркавалі, што выпарэнні з балот былі прычынай ліхаманкі (Голуб-Ліер, 300).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манта́ж ’зборка і ўстаноўка машын, збудаванняў з гатовых частак’, ’падбор і аб’яднанне асобных частак мастацкага твора ў адно цэлае’ (ТСБМ). З польск. або рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 83), у якіх з франц. montage ’пад’ём, зборка, устаноўка’ (Лёхін, 462) < monter ’выцягваць у вышыню, устанаўліваць’ < лац. montare < mons, Р. скл. montis ’гара’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мільярд ’лік і лічба 1 000 000 000’, мільярды ’вялікая колькасць, мноства’ (ТСБМ). З рус. миллиард ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое з франц. milliard, утворанага ў XVIII ст. ад mille ’тысяча’ + суфікс ‑ard. Мільярдэр (ТСБМ), якое, відаць, таксама з рус. мовы, утворанае паводле мільянер < рус. миллионер < франц. millionaire (1740 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́сія ’заданне, даручэнне’, ’высокае прызначэнне’, ’дыпламатычнае прадстаўніцтва’, ’місіянерская арганізацыя’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 77), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел. миссия ’дэлегацыя, пасланая ў іншую краіну са спецыяльнай мэтай’ (XVII ст.) са ст.-польск. misyja, missyja, якое з с.-лац. missio ’адпраўленне’ < лац. mittere ’пасылаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крупе́ня ’крупяны суп’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Бяльк., Касп., Мат. Маг., Нар. сл., Шатал., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з літ. kruopiẽnė ’суп з крупы’. Суфіксацыя, характэрная для літоўскай мовы. Параўн. іншыя назвы страў, утвораныя пры дапамозе той жа словаўтваральнай мадэлі: лапеня, раўчэня (Лаўчутэ, Лекс. балт., 20; Лаўчутэ, Балтизмы, 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́зік ’той, хто ўсюды лазіць, сваволіць, верхалаз’ (міёр., З нар. сл.). Малапольск. łazik ’бадзяга, здольны і ўкрасці што-небудзь’, у літаратурнай мове — новае, але ёсць некалькі вытворных. Відаць, бел. лексема запазычана з польскай мовы на ўсходніх крэсах. Утворана ад дзеясл. łazić пры дапамозе суф. ‑ik (Слаўскі, 5, 68). Гл. лазікаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папуга́й ’трапічная лясная птушка з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі’ (ТСБМ). З рус. попуга́й ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 87 і наст.). У рус. мове праз зах.-еўрап. мовы са ст.-франц. papegai, ісп. papagayo ад араб. babaghā (гл. Фасмер, 3, 328; там жа і інш. літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́чка, пачо́к (м. р.) ’пачак’, ’пасылка’ (ТСБМ, Сцяшк.) ’група’ (ТС). Да па́чак (гл.).

Пачка́ ’нырка’ (браг., Мат. Гом.). Да почка. Параўн. рус. почка ’нырка’, якое з печь ’пячы’, як каш. povarka < прасл. variti ’варыць’. Націск на ‑ka, відаць, пад уплывам укр. мовы (параўн. по́чки, Р. скл. почо́к ’ныркі’, ’насенне гарбуза’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паэт ’аўтар вершаваных твораў’ (ТСБМ). З рус. мовы (магчыма, у XX ст.), у якой слова поэт праз франц. poète ці ням. Poet паходзіць з лац. poēta < ст.-грэч. ποιητής ’вытворца, стваральнік, складальнік (вершаў)’. Аднак ст.-бел. поета, поэта ’паэт’ (1540) — праз ст.-польск. poeta з лац. poēta (Булыка, Лекс. запазыч., 159).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)